20 лістапада ў касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку будзе цэлебравацца Святая Імша, за душу святой памяці кс. Леаніда Несцюка, былога пробашча парафіі ў Гервятах. Набажэнства пачнецца ў 15:00.
Пасля малітвы адбудзецца канцэрт і прэзентацыя кнігі-біяграфіі “Вялікая душа маленькай парафіі”.
Мерапрыемства ладзіцца з ініцыятывы сяброў, знаёмых і проста ўдзячных людзей за ўклад, які быў зроблены кс. Леанідам Несцюком у аднаўленне касцёла і вяртанне яму велічы найпрыгажэйшага касцёла ў Беларусі.
На мерапрыемства запрашаюцца ўсе вернікі, якія жадаюць памаліцца за спачылага святара і аддзячыць Богу за яго руплівасць.
Падчас прэзентацыі будзе магчымасць набыць кнігу-біяграфію.
