Пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку з 4 па 6 лютага адбудзецца евангелізацыйна-актывізацыйны курс «Новае жыццё».
Курс разлічаны для тых людзей, хто жадае спазнаць і дасведчыць Божай любові і для тых, хто ў гэтым сумняваецца. Мэта: усталяванне або аднаўленне сваіх адносінаў з Богам праз асабістую сустрэчу з Уваскрослым Хрыстом праз Божае слова, Эўхарыстыю і малітву.
«Новае жыццё» правядзе а. Андрэй Урублеўскі СSSR, душпастыр парафіі Найсвяцейшага Адкупіцела ў Гродне разам з парафіяльнай евангелізацыйнай групай.
Адрас: г. Навагрудак, вул. Савецкая 2, касцёл Св. Міхала Арханёла
Пытанні і запіс па тэл. +37529 288-70-44 Наталля,+37544 771-99-83 Марына
Умовы ўдзелу:
- узрост ад 18 год.
- магчымасць удзелу ад пачатку да канца курса.
- узяць з сабой Біблію (Стары і Новы Запаветы), ручку, сшытак.
Пачатак — пятніца, 19.00
Заканчэнне — нядзеля, каля 15.00
