У Навагрудку праходзіць курс Абаронца веры (Fidei Depositum)

Дадзены курс разлічаны на ўсіх хрысціянаў, а асабліва католікаў, якія жадаюцць паглыбіць свае веды ў галіне гісторыі Касцёла, фундаментальнага багаслоўя, новых рэлігійных рухаў, сучасных маральных праблемах, а асабліва ў гендэрнай ідэалогіі і акультызме.

Курс мае на мэце паглыбіць хрысціянскі светапогляд вернікаў сярод распаўсюджвання розных антыхрысціянскіх сістэмаў і плыняў у грамадстве і дапамагчы праз набытыя веды супрацьстаяць духу, спакусам гэтага свету. Увесь курс складаецца з 7 сустрэч, кожная сустрэча-з’езд будзе адбывацца раз у месяц у Навагрудку пры касцёле Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку.

Курсы даюць магчымасць удзелу ў дыскусійных  сустрэчах з цікавымі людзьмі. Неад’емнай часткай курса з’яўляецца таксама супольная малітва, св. Імша і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту.

Сустрэчы ў 2021 годзе: 24-25 верасня22-23 кастрычніка5-6 лістапада3-4 снежня.
Сустрэчы ў 2022 годзе: 28-29 студзеня, 25-26 лютага, 25-26 сакавіка.

Выбраныя тэмы:

  • Гісторыя Касцёла: Крыжовыя паходы, Інквізіцыя, Контрэфармацыя, Багацці Касцёла, Беспамылковасць Рымскага Пантыфіка і некаторыя іншыя.
  • Фундаментальная тэалогія: Верагоднасць Божага Аб’яўлення, Верагоднасць Касцёла, паняцце цуду.
  • Новыя рэлігійныя рухі: Новыя пратэстанцкія плыні, рэлігійны сінкрэтызм, сучасныя секты.
  • Маральнае багаслоўе: маральны індэферэнтызм, праявы секулярнага грамадства, гендэрная ідэалогія і іншыя.
  • Філасофія: вытокі сучасных ідэалогій, праявы гэтых ідэалогій у грамадстве, культура, літаратура, СМI.
  • Багаслоўе духоўнасці: асновы духоўнага жыцця хрысціяніна
  • Небяспекі акультызму

На завяршэнне курса кожны атрымае дыплом Fidei Depositum.

Запіс па тэл. +37544 77-199-83 Марына альбо праз e-mail: nowogrudec@gmail.com

для друку для друку