У Іўі адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага «Касцёлы Беларусі»

24 красавіка ў касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылася прэзентацыя кнігі Станіслава Янчарскага “Касцёлы Беларусі”.

Станіслаў Янчарскі наведаў усе куточкі Беларусі, каб сабраць інфармацыю аб кожнай каталіцкай святыні. Аўтар распавёў пра тое, як стваралася гэта кніга і як збіраўся матэрыял:

“Падарожнічаючы па краіне, нельга не заўважыць вялікую колькасць храмаў на нашай зямлі. Вывучаючы гісторыю сваёй краіны, можна адзначыць, што не заўсёды яны былі такімі прыгожымі, гісторыя некаторых касцёлаў склалася так, што некаторыя з іх ужо разбураны альбо выкарыстоўваюцца як храмы іншых веравызнанняў. Жаданне расказаць аб гісторыі кожнага касцёла Беларусі і любоў да Радзімы сталі зыходным пунктам для стварэння кнігі”.

Серыя “Касцёлы Беларусі” складаецца з пяці тамоў. Два тамы апісваюць касцёлы Гродзенскай дыяцэзіі, па адным томе – касцёлы Віцебскай, Пінскай дыяцэзіі і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. У кнізе сабраны фатаграфіі святыняў унутры, звонку і з дрона, а таксама гістарычныя звесткі аб кожнай з іх.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі