Любіць любоўю, якой нас палюбіў Езус, – вось агульная мара, якую мы закліканы падтрымліваць праз культуру сустрэчы і прымірэння. Пра гэта казаў Папа на цырымоніі адкрыцця СДМ-2019 у Панаме. Афіцыйная праграма 34-х Сусветных дзён моладзі распачалася ўвечары 24 студзеня на полі Санта-Марыя-ла-Антыгуа ўзбярэжжа Чынта Кастэра. Пасля афіцыйнага гімну форуму, творчага выступлення мясцовых вернікаў і сумеснай малітвы з прывітальным словам да ...
Читать далее »Відэа
У катэдру Гданьска на пахаванне мэра прыйшлі 45 тысяч жыхароў (відэа)
Будынак базілікі не здолеў змясціць усіх жадаючых, тысячы людзей назіралі за цырымоніяй на вуліцы. 19 студзеня ў катэдры Унебаўшшэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, галоўным храме польскага Гданьска, адбылася пахавальная святая Імша і развітанне з мэрам Паўлам Адамовічам. Кіраўнік горада быў паранены падчас дабрачыннага канцэрту і пасля памёр ад траўмаў, атрыманых пры замаху. 53-гадовы мэр меў вялікую папулярнасць у жыхароў Гданьска, якія ...
Читать далее »У Гродне адбылася прэзентацыя беларускай версіі гімна Сусветных дзён моладзі (+відэа)
14 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася прэзентацыя афіцыйнай беларускамоўнай версіі гімна Сусветных дзён моладзі, якія ўжо праз тыдзень распачнуцца ў Панаме. Пераклад тэксту гімна на беларускую мову здзейсніў кс. Андрэй Лішко, прэфект семінарыі ў Гродне, разам з семінарыстамі. У дзень прэзентацыі ў семінарыйнай зале сабраліся маладыя людзі горада Гродна. Прысутнічалі таксама тыя, хто прыме ўдзел у гэтым ...
Читать далее »Пра касцёл у Камаях распавядае Генавефа Дубіловіч (відэа)
Гэты фільм быў зняты год таму, у сакавіку 2018 года, ён называецца “Знакамітая святыня Пастаўшчыны”. Камайскі касцёл з’яўляецца самыя старым храмам Віцебскай дыяцэзіі, пабудаваны ён яшчэ ў самым пачатку XVII стагоддзя. Праз паўстагоддзя святыня моцна пацярпела ад пажару. Пасля абудовы храм быў паўторна асвечаны ў 1673 годзе. У 1778 годзе да касцёла была прыбудаваная вялікая прамавугольная ў плане капліца з ...
Читать далее »Кс. Уладзіслаў Завальнюк: “Рыхтуемся да пілігрымкі ў Будслаў на гіраскутарах” (відэа)
Святар праехаў на прыладзе па крыпце храма і выклаў пра гэта ролік. Пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску (каталіцкая парафія святога Сымона і святой Алены на пл. Незалежнасці) зноў здзівіў. На сваёй старонцы ў Facebook ксёндз Уладзіслаў Завальнюк размясціў відэа, на якім адлюстравана, як ён едзе па крыпце храма на гіраскутары. Прычым, па прамой рухаецца па майстэрску, не трымаючыся рукамі за ...
Читать далее »У Віцебску прайшоў дыяцэзіяльны конкурс батлеек (фота, відэа)
Падзея адбылася 4 студзеня ў Цэнтры дзіцячай творчасці горада Віцебска. Удзел у конкурсе прынялі дзіцячыя калектывы з 11 парафій дыяцэзіі, акрамя таго, Дубровенская парафія была прадстаўлена адной удзельніцай. Вядучымі мерапрыемства былі кс. Віктар Місевіч і Вікторыя Колзун. Яны і прадставілі гледачам і ўдзельнікам склад журы. У яго ўвайшлі а. Міхаіл Ермашкевіч ОР, пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Сянно, Крысціна Бондарава, ...
Читать далее »Дзеці з Браслаўскай парафіі занялі першае месца ў конкурсе батлеек
Другое і трэцяе месца журы прысудзіла прадстаўнікам Докшыцкай парафіі і парафіі Святога Антонія з Віцебска. Конкурс дзіцячых батлеек Віцебскай дыяцэзіі прайшоў у Віцебску 4 студзеня. У ім прынялі ўдзел дзіцячыя калектывы з 11 парафій. Акрамя гэтага, парафія з Дуброўна была прадстаўлена выступам Дар’і Вінкевіч. Трэба адзначыць, што акрамя трох пераможцаў, якія атрымалі каштоўныя прызы, усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаныя дыпломамі. А ...
Читать далее »«Вечерний Витебск» з біскупам Алегам Буткевічам: добрая традыцыя на свята Божага Нараджэння
Прадстаўляем Вашай увазе запіс тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і хору «Гасанна» з парафіі Святой Барбары ў Віцебску. У сваёй размове з вядучымі біскуп Алег Буткевіч распавядае пра вынікі 2018 года ў Віцебскай дыяцэзіі, а менавіта ўспамінае сваю візітацыю па парафіях дыяцэзіі, сустрэчу з Папам Францішкам, прэзентацыю Новага Запавету на беларускай мове. Дзеліцца планамі на 2019 год ...
Читать далее »Запіс трансляцыі святой Iмшы-Пастэркі ў Вiгiлiю Божага Нараджэння з касцёла Святой Барбары ў Віцебску
«Народная раніца» з біскупам Алегам Буткевічам
У праграме біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч распавядае пра пачатак кожнага свайго дня, зарадку, сваё дзяцінства і студэнцкія годы, мары і надзеі, працоўныя моманты і месца працы, пра бацькоў і сямейныя традыцыі, і адказвае на бліц-пытанні ад вядучай Ксеніі Асмалоўскай. Цікавыя факты: — апошняя нядаўна прачытаная кніга — «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Уладзіміра Караткевіча; — Што для Вас шчасце? Ведаць, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!