У катэдру Гданьска на пахаванне мэра прыйшлі 45 тысяч жыхароў (відэа)

Будынак базілікі не здолеў змясціць усіх жадаючых, тысячы людзей назіралі за цырымоніяй на вуліцы.

19 студзеня ў катэдры Унебаўшшэсця Найсвяцейшай Панны Марыі, галоўным храме польскага Гданьска, адбылася пахавальная святая Імша і развітанне з мэрам Паўлам Адамовічам. Кіраўнік горада быў паранены падчас дабрачыннага канцэрту і пасля памёр ад траўмаў, атрыманых пры замаху. 53-гадовы мэр меў вялікую папулярнасць у жыхароў Гданьска, якія некалькі разоў пераабіралі яго на гэтую пасаду.

На адпяванні Паўла Адамовіча сабралася каля 45 тысяч чалавек, паведамляе мясцовая прэса. Будынак архікатэдральнай базілікі, які лічыцца самым вялікім цагляным храмам у свеце, не змог змясціць усіх жадаючых. Таму дзясяткі тысяч людзей назіралі за цырымоніяй на спецыяльна усталяваных на вуліцы экранах.

Жалобную цырымонію ў касцёле наведалі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, кіраўнік Еўрапейскага савета Дональд Туск, іншыя вядомыя польскія палітыкі і чыноўнікі. Жалобную святую Імшу ўзначаліў мітрапаліт Гданьскі, арцыбіскуп Славай Лешэк Глудзь.

Паводле Katolik.life

для друку для друку