Ватыкан

Папа просіць маліцца за мір і яго візіт у Бельгію і Люксембург

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі Папа Францішак скіраваў некалькі заклікаў, звязаных з яго планамі на бліжэйшыя дні і напружанай сітуацыяй у свеце, асабліва на Блізкім Усходзе і ва Украіне. “Давяраю вашым малітвам маё падарожжа, якое здзейсню паслязаўтра ў Люксембург і Бельгію, каб яно стала магчымасцю нанова распаліць веру ў гэтых краінах”, — сказаў Пантыфік, вітаючы франкамоўных пілігрымаў, якія 25 верасня 2024 ...

Читать далее »

Святы Пасад абвясціў 26 галоўных падзей Юбілейнага 2025 года

На афіцыйным сайце Юбілею 2025 года – iubilaeum2025.va – апублікаваны першыя 26 праграм ключавых мерапрыемстваў, якія адбудуцца ў яго рамках. Інфармацыя размешчана ў раздзеле Юбілейны каляндар (Jubilee Events Calendar). Кожная праграма падрабязна апісвае асноўныя моманты пэўнай падзеі. У бліжэйшы час плануецца дадаваць новыя дэталі да існуючых апісанняў. Для зручнасці пілігрымаў на старонцы кожнага мерапрыемства будзе размешчаны спецыяльны дапаможнік з галоўнымі ...

Читать далее »

Дыкастэрыя веравучэння: станоўчае рашэнне па Меджугор’і

19 верасня 2024 года Дыкастэрыя веравучэння абнародавала дакумент адносна парафіі-санктуарыя Каралевы супакою ў Меджугор’і, якая знаходзіцца ў дыяцэзіі Мостар у Босніі і Герцагавіне і з’яўляецца мэтай мільёнаў пілігрымаў з усяго свету. “Настаў час завяршыць доўгую і складаную гісторыю адносна духоўных з’яў у Меджугор’і”, — такімі словамі пачынаецца заўвага, падпісаная кардыналам Віктарам Мануэлем Фернандэсам, прэфектам Дыкастэрыі веравучэння. У тэксце, ухваленым Святым ...

Читать далее »

Ватикан проведёт конференцию о современном мученичестве

С 11 по 14 ноября в римском патристическом институте «Аугустинианум» будет проходить конференция на тему «Нет большей любви. Мученичество и самопожертвование». Организатором научной встречи выступит Департамент по прославлению святых. На сайте ватиканского ведомства говорится: «Феномен мученичества остаётся как никогда злободневным. Поэтому целью конференции является углубленное изучение этого вопроса в историческом, культурном и социальном контексте XXI века». Другая область исследований касается ...

Читать далее »

Папа на СДМ-2024: ідзіце па жыцці як пілігрымы, а не як турысты

Хрысціянскае жыццё – гэта пілігрымка да Бога, — нагадаў Папа ў пасланні на 39-ы Сусветны дзень моладзі, які будзе адзначацца на дыяцэзіяльным узроўні 24 лістапада 2024 года, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Тэма звароту Святога Айца, абнародаванага ў Ватыкане 18 верасня 2024 года, натхнёная словамі прарока Ісаі (пар. 40,31): Тыя, хто спадзяецца на Пана, ідуць нястомна. На пачатку паслання Пантыфік ...

Читать далее »

Папа маліўся ў Санта-Марыя-Маджорэ перад азіяцкім падарожжам

У нядзелю, 1 верасня 2024 года, Папа Францішак наведаў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ ў Рыме. Як і звычайна перад важнымі падзеямі, ён памаліўся перад іконай Багародзіцы, вядомай як Salus Populi Romani (Выратаванне рымскага народа). Падчас гэтага малітоўнага візіту Святы Айцец даверыў Маці Божай свой будучы апостальскі візіт у краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. З 2 па 13 верасня 2024 года ён плануе наведаць Інданезію, ...

Читать далее »

Ватыканская абсерваторыя даследуе канцэпцыю вечнасці

У пятніцу, 6 верасня 2024 года, у галоўнай сядзібе Таварыства Езуса ў Рыме прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная выхаду новай унікальнай кнігі: Вечнасць паміж прасторай і часам – ад свядомасці да космасу. Падуанскі ўніверсітэт у супрацоўніцтве з Ватыканскай абсерваторыяй даследуе канцэпцыю вечнасці з новых навуковых перспектыў. У кнізе сабраны 24 артыкулы ад вядучых сусветных навукоўцаў у галінах фізікі, псіхалогіі, філасофіі і тэалогіі. ...

Читать далее »

Папу падарылі партытуру напісанай для яго Імшы Міласэрнасці

Пасля агульнай аўдыенцыі, якая апраходзіла ў Ватыкане 28 жніўня 2024 года, музыкі з Верхняй Аўстрыі ўручылі Папу Францішку партытуру спецыяльна напісанай для яго Імшы Міласэрнасці. 87-гадовы Святы Айцец атрымаў твор ад кампазітара Томаса Доса і дырыжораў Готфрыда Раперсдорфера, Петэра Брылінгера і Томаса Хёрмана. Падзея мела месца на плошчы святога Пятра з удзелам каля 300 музыкантаў і вакалістаў з розных ансамбляў ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з італьянцам, апраўданым пасля 33 гадоў турмы

Святы Айцец прыняў на прыватнай аўдыенцыі 60-гадовага Беньяміна Дзункеду, былога сардзінскага фермера, які ў выніку судовай памылкі правёў у турме 33 гады. Сустрэча адбылася 23 жніўня 2024 года ў папскай бібліятэцы Апостальскага палацу ў Ватыкане. Дзункеду падарыў Пантыфіку кнігу «Я невінаваты» (Io sono innocente), якую напісаў разам са сваім адвакатам. У ёй італьянец распавёў праз свой трагічны досвед у няволі. ...

Читать далее »

Папа скаўцкім лідарам: вучыць прыкладам жыцця, больш чым словамі

Выхавацелі вучаць у першую чаргу сваім жыццём, больш чым словамі, заўважыў Папа ў пасланні да ўдзельнікаў сустрэчы лідараў італьянскай каталіцкай скаўцкай арганізацыі AGESCI, якая 25 жніўня 2024 года завяршылася ў Вероне. Пантыфік пажадаў, каб Асацыяцыя Каталіцкіх Скаўтак і Скаўтаў Італіі (L’Associazione Guide e Scout Cattolici Italiani) была “трэніровачнай залай хрысціянскага жыцця, магчымасцю братэрскай еднасці, школай служэння бліжняму, асабліва найбольш абяздоленаму ...

Читать далее »