Ватыкан

Ватыкан: канферэнцыя аб спадчыне аўтара тэорыі Вялікага выбуху

Навуковай спадчыне аўтара тэорыі Вялікага выбуху, бельгійскага святара, ксяндза Жоржа Леметра, прысвечана канферэнцыя, якая 17-21 чэрвеня 2024 года праходзіць у Ватыканскай астранамічнай абсерваторыі ў Кастэль-Гандольфа. У форуме на тэму Чорныя дзіркі, гравітацыйныя хвалі і прасторава-часавыя сінгулярнасці бяруць удзел каля сарака вучоных, сярод якіх два лаўрэаты Нобелеўскай прэміі – амерыканскі астрафізік Адам Рыс і брытанскі фізік і матэматык Роджэр Пенроўз. Каля ...

Читать далее »

Папа Францішак: ксёндз Міхал Рапач – пастыр паводле сэрца Езуса

Папа адзначыў прыклад польскага святара Міхала Рапача, мучаніка камуністычнага пераследу, беатыфікаванага 15 чэрвеня 2024 года ў санктуарыі Божай міласэрнасці ў кракаўскіх Лагеўніках. “Учора ў Кракаве быў беатыфікаваны ксёндз Міхал Рапач, пастыр паводле сэрца Езуса, верны і шчодры сведка Евангелля, які спазнаў нацысцкі і савецкі пераслед і адказаў на яго дарам свайго жыцця”, — сказаў Пантыфік на заканчэнне сустрэчы з вернікамі ...

Читать далее »

Папа: читать Евангелие – жизненная необходимость

На общей аудиенции 12 июня Папа Франциск продолжил цикл катехизических наставлений о роли Святого Духа, «Который сопровождает Церковь к Христу, нашей надежде». Перейдя от размышлений о деяниях Святого Духа в процессе мироздания, Епископ Рима говорил о Его делах в свете Откровения, о котором боговдохновенно свидетельствуют библейские тексты. Вдохновивший Писания Святой Дух, отметил Папа, также объясняет их и делает вечно актуальными ...

Читать далее »

Больш за 100 комікаў і артыстаў камедыйнага жанру з усяго свету сустрэліся з Папам Францішкам

“Як многаму нам трэба навучыцца ў вас!”, — сказаў Пантыфік 14 чэрвеня 2024 года, прымаючы на аўдыенцыі ў Ватыкане больш за 100 комікаў і артыстаў камедыйнага жанру з усяго свету. Папа Францішак падзякаваў сваім гасцям за тое, што “маюць і развіваюць у сабе дар смяшыць”, дзякуючы якому дораць спакой і ўсмешкі нават “пасярод шматлікіх змрочных навін”, дапамагаючы ўсім пераадолець грамадскія ...

Читать далее »

У Ватыкане абнародаваны дакумент аб ролі Біскупа Рыма

13 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане быў апублікаваны дакумент Дыкастэрыі спрыяння хрысціянскаму адзінству “Біскуп Рыма. Першынства і сінадальнасць у экуменічных дыялогах і адказах на энцыкліку Ut unum sint”. Дакумент абагульняе вынікі экуменічнага дыялогу аб ролі Папы і ажыццяўленні першынства святога Пятра. Ён пачаўся каля трыццаці гадоў таму ў адказ на заклік Яна Паўла ІІ знайсці такую форму ажыццяўлення першынства Біскупа ...

Читать далее »

Папа: праз Святое Пісанне Бог размаўляе са сваім стварэннем

Сярод мноства Божых слоў, якія мы чуем кожны дзень на Імшы ці ў Літургіі гадзін, заўсёды ёсць адно, прызначанае спецыяльна для нас, — нагадаў Папа падчас агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 12 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане. Папа Францішак працягнуў катэхетычны цыкл, прысвечаны Святому Духу, “які вядзе Касцёл да Хрыста, нашай надзеі”. “У мінулы раз мы разглядалі дзейнасць Духа ў стварэнні, ...

Читать далее »

Святы Айцец: хай у Юбілейны год Рым будзе гасцінным і шчодрым

Працягваць дэманстраваць сапраўдны твар Рыма: ветлівы, гасцінны, шчодры і высакародны, пажадаў Папа 10 чэрвеня 2024 года падчас свайго візіту ў рымскую мэрыю. Наведваючы сядзібу рымскай гарадской адміністрацыі на Капіталійскім пагорку, Папа Францішак пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, абмяняўся падарункамі з мэрам Рабэрта Гвальцьеры і звярнуўся з прамовай да прадстаўнікоў гарадскіх уладаў. Святы Айцец выказаў падзяку мэру, адміністрацыі і ўсім ...

Читать далее »

Папа анансаваў дакумент аб кульце Найсвяцейшага Сэрца Езуса

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік абвясціў аб падрыхтоўцы ім дакумента аб Найсвяцейшым Сэрцы Езуса. “Мы перажываем месяц, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса”, — нагадаў Папа Францішак. Ён заўважыў, што 27 снежня 2023 года споўнілася 350 гадоў з дня першага аб’яўлення Найсвяцейшага Сэрца Езуса французскай манахіні Маргарыце Марыі Алакок, а святкаванне гэтага важнага юбілею ...

Читать далее »

Папа на Дзень мігранта і бежанца: Бог ідзе са сваім народам

“Бедныя збаўляюць нас, бо дазваляюць сустрэць аблічча Пана”, — нагадаў Папа ў пасланні на 110-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 29 верасня 2024 года. Дакумент быў абнародаваны 3 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане. Яго тэма: Бог ідзе са сваім народам. У пасланні гаворыцца, што мігранты нагадваюць пра вандроўны характар Касцёла, адлюстроўваючы “жывы вобраз Божага народа на шляху ...

Читать далее »

Папа: маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны

На працягу чэрвеня Папа Францішак заклікае маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 28 мая 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Дарагія браты і сёстры, я хацеў бы, каб у гэтым месяцы мы памаліліся за тых, хто ўцякае са сваёй краіны. Да трагедыі, якую перажываюць людзі, змушаныя пакінуць сваю радзіму, каб уратавацца ...

Читать далее »