Празрыстасць і суадказнасць у Касцёле, увага да дзяцей і моладзі, пошук эфектыўных спосабаў евангелізацыі – над гэтымі тэмамі працягвалі разважаць на Другой сесіі XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Удзельнікі Сінода выступілі са шматлікімі канкрэтнымі прапановамі, грунтуючыся на ўласным досведзе служэння ў розных рэгіёнах планеты, — паведамілі члены сінадальнай Камісіі па інфармацыі падчас брыфінгу, які 14 кастрычніка 2024 года прайшоў ...
Читать далее »Ватыкан
Святы Айцец заклікае да малітвы за мір з дзецьмі ўсяго свету
13 кастрычніка 2024 года падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы з вернікамі на плошчы святога Пятра ў Ватыкане Папа падтрымаў мірны малітоўны праект. Папа Францішак падкрэсліў злабадзённасць ініцыятывы пад назвай Мільён дзяцей моляцца на Ружанцы за мір у свеце, запланаванай на 18 кастрычніка 2024 года. «Дзякую ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, якія прымуць удзел у малітве! Мы далучаемся да іх і даручаем заступніцтву ...
Читать далее »Папа Францішак заклікае да поўнай адмены смяротнага пакарання
Папа зноў выказаўся супраць смяротнага пакарання, назваўшы яго замахам на годнасць чалавека. Ён заклікаў да адмены гэтай меры ва ўсіх краінах свету. У сваім звароце, апублікаваным на афіцыйным акаўнце @Pontifex у сацыяльнай сетцы X на дзевяці мовах, Папа падкрэсліў недапушчальнасць смяротнага пакарання. Ён нагадаў, што кожны чалавек мае права на жыццё і магчымасць змяніцца да апошняй хвіліны свайго існавання. Гэта ...
Читать далее »Пяты дзень Сінода: блізкасць да людзей, якія пакутуюць ад вайны
Пяты дзень XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў прайшоў пад знакам гадавіны нападу ХАМАС на Ізраіль, — паведамілі 7 кастрычніка 2024 года на брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні распавёў аб тым, што ранішняя сесія Сінода, у якой прыняў удзел 351 чалавек, пачалася з малітвы за народы Блізкага Усхода, якія пакутуюць ад вайны. Папа ...
Читать далее »Сінод: цаніць розныя служэнні і развіваць місіянерства ў інтэрнэце
Важным становіцца служэнне “лічбавых місіянераў”, якія дасягаюць у інтэрнэце многіх людзей, далёкіх ад Касцёла, — падкрэслівалася падчас сінадальнага брыфінгу ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. 4 кастрычніка 2024 года ў Ватыкане прайшла прэс-канферэнцыя, на якой былі падведзены вынікі другога дня пасяджэння Сінода Біскупаў. На ім былі прадстаўлены справаздачы пяці моўных груп і прагучалі 36 выступленняў удзельнікаў сходу. Галоўнымі тэмамі рэфлексіі былі ...
Читать далее »Папа падзяліўся сакрэтамі свайго малітоўнага жыцця
“Малітва адкрывае сэрца на Пана, і калі Дух уваходзіць у яго, Ён змяняе ваша жыццё знутры”, — напісаў Папа ў прадмове да кнігі “Як навучыў нас Езус. Малітва пілігрымаў надзеі” (Come Gesù ci ha insegnato. La preghiera dei pellegrini di speranza). У зборніку ўтрымліваюцца разважанні Святога Айца аб малітве. Некаторыя з іх публікуюцца ўпершыню. 9 кастрычніка 2024 года ён з’явіцца ...
Читать далее »Святы Пасад: катаванні і смяротнае пакаранне недапушчальныя
Святы Пасад падкрэсліў неабходнасць абароны годнасці чалавека і недапушчальнасць катаванняў і смяротнага пакарання. На пленарным пасяджэнні канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні 3 кастрычніка 2024 года ў Варшаве прадстаўнік Святога Пасада выступіў з моцнай заявай, падкрэсліўшы пазіцыю Каталіцкага Касцёла адносна катаванняў і смяротнага пакарання. Дэлегацыя Святога Пасада падкрэсліла, што павага да годнасці чалавека павінна быць кіруючым крытэрыем у пераследзе і пакаранні ...
Читать далее »Пантыфік абвясціў Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру
Дзень малітвы і посту ў інтэнцыі міру ва ўсім свеце адбудзецца ў Касцёле 7 кастрычніка 2024 года, у першую гадавіну буйнога тэрарыстычнага нападу групоўкі ХАМАС на Ізраіль. “Каб прасіць праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі аб дары міру, у бліжэйшую нядзелю я адпраўлюся ў базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, дзе памалюся святы Ружанец і звярнуся да Найсвяцейшай Панны з гарачай просьбай”, — сказаў Папа ...
Читать далее »Касцёл прызнае памылкі: пакаянная вігілія на Сінодзе Біскупаў
Пакаянная вігілія, якая прайшла ў базыліцы святога Пятра 1 кастрычніка 2024 года, стала адным з ключавых момантаў XVI Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Сем кардыналаў, прадстаўляючы розныя аспекты жыцця Касцёла – ад экалагічных праблем да злоўжыванняў уладай – выступілі з глыбокімі і шчырымі просьбамі аб прабачэнні. “Прашу прабачэння ў Бога Айца, адчуваючы сорам за грэх недахопу мужнасці, мужнасці, неабходнай для ...
Читать далее »Рэкалекцыі на Сінодзе: мастацтва маўчання і слухання Бога
1 кастрычніка 2024 года ў Ватыкане праходзіць другі дзень духоўных практыкаванняў для ўдзельнікаў, дэлегатаў і гасцей XVI Звычайнай Генеральнай Асамблеі Сінода Біскупаў. Рэкалекцыі пачаліся раніцай з супольнай малітвы і медытацыі пад кіраўніцтвам сястры Марыі Ігнацыі Анджэліні. Манахіня з бэнэдыктынскага кляштара ў італьянскай Вібальдоне прапанавала прысутным у ватыканскай Сінадальнай зале задумацца над тэмай маўчання, як формы праслаўлення Бога. “Калі любіш праўду, ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!