Працягваць дэманстраваць сапраўдны твар Рыма: ветлівы, гасцінны, шчодры і высакародны, пажадаў Папа 10 чэрвеня 2024 года падчас свайго візіту ў рымскую мэрыю. Наведваючы сядзібу рымскай гарадской адміністрацыі на Капіталійскім пагорку, Папа Францішак пакінуў запіс у кнізе ганаровых гасцей, абмяняўся падарункамі з мэрам Рабэрта Гвальцьеры і звярнуўся з прамовай да прадстаўнікоў гарадскіх уладаў. Святы Айцец выказаў падзяку мэру, адміністрацыі і ўсім ...
Читать далее »Ватыкан
Папа анансаваў дакумент аб кульце Найсвяцейшага Сэрца Езуса
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 5 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік абвясціў аб падрыхтоўцы ім дакумента аб Найсвяцейшым Сэрцы Езуса. “Мы перажываем месяц, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса”, — нагадаў Папа Францішак. Ён заўважыў, што 27 снежня 2023 года споўнілася 350 гадоў з дня першага аб’яўлення Найсвяцейшага Сэрца Езуса французскай манахіні Маргарыце Марыі Алакок, а святкаванне гэтага важнага юбілею ...
Читать далее »Папа на Дзень мігранта і бежанца: Бог ідзе са сваім народам
“Бедныя збаўляюць нас, бо дазваляюць сустрэць аблічча Пана”, — нагадаў Папа ў пасланні на 110-ы Сусветны дзень мігранта і бежанца, які будзе адзначацца 29 верасня 2024 года. Дакумент быў абнародаваны 3 чэрвеня 2024 года ў Ватыкане. Яго тэма: Бог ідзе са сваім народам. У пасланні гаворыцца, што мігранты нагадваюць пра вандроўны характар Касцёла, адлюстроўваючы “жывы вобраз Божага народа на шляху ...
Читать далее »Папа: маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны
На працягу чэрвеня Папа Францішак заклікае маліцца за людзей, вымушаных уцякаць са сваёй краіны. Ён абвясціў сваю інтэнцыю ў відэароліку, апублікаваным 28 мая 2024 года Папскай сусветнай сеткай малітвы. “Дарагія браты і сёстры, я хацеў бы, каб у гэтым месяцы мы памаліліся за тых, хто ўцякае са сваёй краіны. Да трагедыі, якую перажываюць людзі, змушаныя пакінуць сваю радзіму, каб уратавацца ...
Читать далее »Святы 2025 год: рэкорд наведвальнасці
Святы Пасад чакае, што мерапрыемствы, звязаныя з Святым 2025 годам, наведае на 45 працэнтаў больш людзей, чым у рэкордным 2000 годзе. Як абвясціў адказны за арганізацыю глабальнай падзеі арцыбіскуп Рына Фізікела на прэс-канферэнцыі ў Рыме, паводле прагнозаў дзяржаўнага ўніверсітэта Roma Tre, чакаецца прыкладна на дзесяць мільёнаў больш пілігрымаў, чым 25 гадоў таму. Тады, паводле іерарха, праз Святыя дзверы ў ватыканскай ...
Читать далее »Блаженный Карло Акутис будет причислен к лику святых
Блаженный Карло Акутис будет причислен к лику святых. Об этом сообщил Зал печати Ватикана, обнародовавший декреты о признании чуда по заступничеству некоторых подвижников, признании мученичества и героических добродетелей. Папа Франциск уполномочил Дикастерию по канонизации обнародовать указ о чуде, приписываемом заступничеству блаженного Карло Акутиса, 15-летнего итальянца, программиста и интернет-евангелиста, который преждевременно скончался в 2006 году. Процесс прославления Карло Акутиса в лике ...
Читать далее »Тысячы лістоў у Ватыкан ад яўрэяў у часы Халакосту
Па словах нямецкага гісторыка Касцёла Хуберта Вольфа, вывучэнне лістоў, накіраваных у Ватыкан ад яўрэяў, пераследаваных у часы нацызму, з просьбай аб дапамозе, можа заняць дзесяцігоддзі. У інтэрв’ю газетам нямецкай выдавецкай групы Bistumspresse ў Оснабруку Вольф сказаў, што пасля чатырох гадоў працы ён і яго каманда мяркуюць, што існуе амаль 10 тысяч такіх петыцый. «Мы ніколі не чакалі гэтага», — прызнаўся ...
Читать далее »У Ватыканскіх музеях адрэстаўраванны ўбранні святых Пятра і Яна
Туніка і далматыка копцка-егіпецкай вытворчасці, датаваныя першымі стагоддзямі хрысціянства і шанаваныя як адзенне святых апосталаў Пятра і Яна, будуць выстаўлены ў Ватыканскіх музеях. 23 мая 2024 года ў рамках ініцыятывы Музейны чацвер адбудзецца прэзентацыя пад назвай Убранне святых Пятра і Яна – дзве надзвычайныя рэліквіі Sancta Sanctorum. Падчас яе эксперты прадставяць шырокай публіцы старажытныя туніку і далматыку, якія традыцыя і ...
Читать далее »Ватыканская прэзентацыя 53-га Эўхарыстычнага кангрэса
У Ватыкане правялі прэзентацыю 53-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса. Ён пройдзе ў сталіцы Эквадора Кіта з 8 па 15 верасня 2024 года на тэму: Братэрства на карысць аздараўлення свету. Апошні Кангрэс прымала ў 2021 годзе Венгрыя. Арцыбіскуп Альфрэда Хасэ Эспіноса Матэўс нагадаў, што біскупы Эквадора прасілі Папу Францішка дазволіць іх Радзіме прыняць чарговы сусветны эўхарыстычны форум у 150-ю гадавіну прысвячэння краіны ...
Читать далее »Святы Пасад: новыя нормы па распазнаванні звышнатуральных з’яў
Дыкастэрыя веравучэння абнавіла нормы адносна распазнавання меркаваных аб’яўленняў і іншых звышнатуральных з’яў. Дакумент быў абнародаваны 17 мая 2024 года ў Ватыкане. Ён увайшоў у сілу 19 мая. Новыя правілы дадуць магчымасць больш аператыўна выносіць рашэнні з павагай да народнай пабожнасці. Як правіла, аўтарытэт Касцёла не будзе задзейнічаны ў афіцыйным вызначэнні звышнатуральнасці феноменаў, глыбокае вывучэнне якіх можа патрабаваць вельмі доўгага часу. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!