Ватыкан

У Дзень нараджэння Папа паразмаўляў па “Skype” з вязнямі

Францішак атрымаў віншаванні з 80-годдзем ад вязняў турмы ў Падуі. Зняволеныя звязаліся са Святым Айцом з дапамогай праграмы “Skype”. Размова адбылася 17 снежня вечарам праз звычайны смартфон. Павіншаваць Пантыфіка сабраліся каля 60 чалавек – вязні, супрацоўнікі турмы і валанцёры.  Зняволеныя прызналіся, што моляцца за Папу і назвалі яго “дарам Святога Духа”. Яны распавялі, што яго словы і штодзённае сведчанне заўсёды ...

Читать далее »

У дзень свайго нараджэння Папа Францішак прымае падарункі

У суботу, 17 снежня, Папа Францішак адзначае 80-годдзе. Хоць Пантыфік не плануе нічога дзіўнага, для яго гэта будзе працоўны дзень, прысвечаны сустрэчам з афіцыйнымі дэлегацыямі і вернымі, аднак шматлікія вернікі з усяго свету робяць усё, каб гэты дзень яму запомніўся. У прыватнасці, падчас агульнай аўдыенцыі ў зале Паўла VI пілігрымы з маленькага італьянскага гарадка Петрын’яна дзі Асізі падарылі Пантыфіку бочку. ...

Читать далее »

Святы Айцец віншуе на мове жэстаў. Відэафакт

Папа Францішак склаў святочныя віншаванні на мове жэстаў. Як інфармуе gosc.pl, кароткі відэаролік быў распаўсюджаны ў Інтэрнэце, у тым ліку сацыяльных сетках, з дапамогай сваіх супрацоўнікаў. Фільм доўжыцца каля 20 секунд. Ён таксама размешчаны на сайтах найбуйнейшых італьянскіх СМІ. На відэа Пантыфік паказвае жэст калыхання дзіцяці. Потым звяртаецца: «Маліцеся за мяне». Такой просьбай заканчваюцца многія з яго выступленняў падчас сустрэч з ...

Читать далее »

Францішак у 47-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння: “Існуе праблема высакамернасці сярод духавенства”

Дух клерыкалізма – гэта зло, якое працягвае існаваць ў Касцёле і выклікаць пакуты пакорнага і беднага Божага народу, падкрэсліў Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі 13 снежня – у 47-ю гадавіну свайго святарскага пасвячэння. У літургіі прынялі ўдзел члены Рады кардыналаў па дапамозе Святому Айцу ў кіраванні Касцёлам і падрыхтоўцы праекту рэформы Рымскай курыі, пасяджэнне якой праходзіць ...

Читать далее »

Папу можна будзе павіншаваць праз е-мэйл і сацсеткі

Папу можна будзе павіншаваць з юбілеем праз электронную пошту і сацыяльныя сеткі, для гэтага спецыяльна створаны е-мэйл адрасы і хэштэг, паведамілі 13 снежня ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы. Субота, 17 снежня, а менавіта ў гэты дзень Францішак адзначыць свой 80-ы Дзень нараджэння, пачнецца са св. Імшы ў 8.00 раніцы ў Капэла Паоліна ў ватыканскім Апостальскім палацы, якую Папа будзе цэлебраваць ...

Читать далее »

Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень міру

Любоў да ворага з’яўляецца ядром хрысціянскай рэвалюцыі, падкрэсліў Святы Айцец у пасланні на Сусветны дзень міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2017 г. «Ненасілле: стыль палітыкі для міру» – так гучыць яго сёлетняя тэма. Папскі дакумент быў апублікаваны і прадстаўлены 12 снежня 2016 г. у Ватыкане. Папа Францішак пажадаў, каб любоў і ненасілле кіравалі не толькі міжасабовымі адносінамі, а таксама сацыяльнымі ...

Читать далее »

Каталіцкі Касцёл дапамагае перамагчы смертаносныя эпідэміі

9 снежня 2016 г. у Рыме распачалася двухдзённая канферэнцыя, прысвечаная аналізу магчымасцяў Святога Пасаду ў барацьбе з эпідэміяй Эбола ў Заходняй Афрыцы і пандэміяй віруса Зіка. На адкрыцці форуму выступіў старшыня Папскай рады “Iustitia et pax” кардынал Пітэр Тарксан, які каардынаваў дзейнасць па распрацоўцы плана аказання дапамогі краінам, ахопленым эпідэміяй. “У якасці прыярытэтнай мэты мы вызначылі для сябе ўзмацненне прысутнасці ...

Читать далее »

Елка і яслі на плошчы св. Пятра падрыхтаваныя да інаўгурацыі

На ватыканскай плошчы св. Пятра завяршылася інсталяцыя святочнай елкі і ясляў Божага Нараджэння. 9 снежня 2016 г. пройдзе іх ўрачыстая інаўгурацыя, перад якой Папа Францішак прыме на аўдыенцыі ўдзельнікаў гэтай падзеі: дэлегацыі з італьянскага Трэнта і Мальты, адкуль былі дастаўлены адпаведна елка і яслі, а таксама групу дзяцей, якія стварылі елачныя аздабленні. Сёлета падрыхтоўка да Божага Нараджэння ў Ватыкане праходзіць ...

Читать далее »

Папа: ёсць патрэба ў больш справядлівай эканамічнай мадэлі

У свеце шмат бедных, іх колькасць працягвае павялічвацца, таму тэрмінова неабходна новая і больш справядлівая эканамічная мадэль, падкрэсліў Францішак 3 снежня падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэсу “Fortune-Time Global Forum”, які сабраў сотні прадпрымальнікаў з розных краін свету. Форум праходзіў 2-3 снежня ў Рыме і Ватыкане. Святы Айцец заўважыў, што багацці ўсё больш канцэнтруюцца ў руках вузкага кола людзей, працягвае ўмацоўвацца ...

Читать далее »

Дзяржсакратар ЗША наведае Ватыкан

Кіраўнік амерыканскай дыпламатыі наведае Ватыкан. Яго прыме на аўдыенцыі папа Францішак. “Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры 2-3 снежня будзе знаходзіцца ў Рыме і Ватыкане, з мэтай правядзення двухбаковых сустрэч і ўдзелу ў Рымскім міжземнаморскім дыялогу”, — паведаміў у Вашынгтоне прадстаўнік амерыканскага знешнепалітычнага ведамства Джон Кірбі. Падчас сустрэчы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам кіраўнік Дзярждэпартамента ЗША абмяркуе непасрэдна ўкраінскае пытанне. Размова пойдзе, ...

Читать далее »