Папа: ёсць патрэба ў больш справядлівай эканамічнай мадэлі

PapaУ свеце шмат бедных, іх колькасць працягвае павялічвацца, таму тэрмінова неабходна новая і больш справядлівая эканамічная мадэль, падкрэсліў Францішак 3 снежня падчас сустрэчы з удзельнікамі кангрэсу “Fortune-Time Global Forum”, які сабраў сотні прадпрымальнікаў з розных краін свету. Форум праходзіў 2-3 снежня ў Рыме і Ватыкане.

Святы Айцец заўважыў, што багацці ўсё больш канцэнтруюцца ў руках вузкага кола людзей, працягвае ўмацоўвацца няроўнасць паміж народамі, шматлікія краіны пакутуюць ад войнаў, беднасці, вымушанай міграцыі. Нягледзячы на ўсё гэта, сучаснасць можна назваць “часам надзеі”, бо “мы нарэшце прызнаем існаванне зла паміж намі і можам спрабаваць вылечыць яго, ужываючы адпаведную тэрапію”, лічыць Пантыфік.

Паводле Францішка, знакам такой надзеі з’яўляюцца шматлікія прадпрымальнікі, якія прызнаюць існуючыя праблемы і патрэбу ў рашучых дзеяннях. У гэтым кантэксце Папа адзначыў важнасць інстытуцыйнага і асабістага навяртання, перамены сэрцаў, прызнання першаснасці “самым глыбокім праявам нашай супольнай чалавечнасці, нашых культур, нашых рэлігійных перакананняў і нашых традыцый”.

Па яго словах, трэба ставіць перад сабой пытанне, “як лепш падбадзёрыць адно аднаго і нашы супольнасці да адказу на відавочныя пакуты і патрэбы, як далёкія, так і існуючыя паміж намі”. Абнаўленне, ачышчэнне і ўмацаванне эканамічных мадэляў “залежыць ад нашага асабістага навяртання і шчодрасці ў адносінах да патрабуючых”, перакананы папа Францішак.

Ватыканскае радыё

для друку для друку

Веснік-відэа

Варта паглядзець

Святыя заступнікі