Маладушнасць паралізуе і не дазваляе хрысціянамі ісці наперад, адзначыў Францішак 27 студзеня падчас ранішняй Эўхарыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Спасылаючыся на літургічнае чытанне з Паслання да Габрэяў (Гбр 10, 32–39), ён заклікаў вернікаў усвядоміць каштоўнасць уласнага мінулага, быць мужнымі і з надзеяй глядзець у будучыню. У першую чаргу, Папа адзначыў, што па-сапраўднаму хрысціянскае жыццё немагчыма без памяці. Важна захоўваць ...
Читать далее »Ватыкан
З ватыканскіх еўра знікне вобраз Папы Францішка
Папа Францішак не хоча, каб яго вобраз змяшчалі на ватыканскіх еўра. У новай эмісіі на 2017 год на манетах будзе віднецца толькі папскі герб, пацвердзілі нямецкаму каталіцкаму агенцтву “KNA” ў Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным бюро. Там паведамілі, што з моманту з’яўлення ватыканскіх еўра ў 2002 годзе, гэта першы выпадак, калі на манетах не будзе выявы кіруючага Пантыфіка. Да гэтага часу вобраз Францішка ...
Читать далее »Францішак да журналістаў: патрэбна логіка “добрай навіны”
“Навіны могуць быць добрымі ці кепскімі, праўдзівымі або ілжывымі”, — звярнуў увагу Папа. Ён спаслаўся на вобраз са старажытнасці: чалавечы розум як жорны, якія прыводзіць у рух вада, і якія не можна спыніць. Але той, хто нясе адказнасць за млынавы камень, можа вырашыць – малоць пшаніцу ці куколь. “Розум чалавека пастаянна працуе, і не можа спыніць “памолу” таго, што атрымлівае; ...
Читать далее »Папа: мафіёзная культура – несумяшчальная з верай
“Грамадства мае патрэбу ў тым, каб быць аздароўленым ад карупцыі, вымаганняў, гандлю наркотыкамі, зброяй, людзьмі, у тым ліку дзецьмі, якія прымушаюцца да рабства”, — адзначыў папа Францішак 23 студзеня падчас аўдыенцыі для супрацоўнікаў італьянскага Нацыянальнага ўпраўлення па барацьбе з мафіяй і тэрарызмам. Святы Айцец падкрэсліў, што “мафіёзная культура” і тэрарызм цалкам супрацьлеглыя веры і Евангеллю і з’яўляюцца праявамі “культуры смерці”. ...
Читать далее »Сусветныя дні моладзі ў Панаме пройдуць 22-27 студзеня 2019 года
Аб гэтым абвясціў арцыбіскуп Панамы Хасэ Дамінга Улоа Мэндзьета 20 студзеня 2017 года падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі, паведамляе Ватыканскае радыё. Іерарх падкрэсліў, што пры выбары даты правядзення форума галоўным чынам улічваліся кліматычныя асаблівасці рэгіёну. У звычайную для правядзення Дзён пару ў Панаме сезон дажджоў. “Мы добра разумеем, што ў некаторых краінах, гэта не перыяд адпачынкаў, але мы перакананы, што гэта не перашкодзіць ...
Читать далее »Папскі хор выступіць разам з англіканскім
Папская музычная Сікстынская капэла і хор Вэстмінстэрскага абацтва разам праспяваюць у рамках Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Музычныя калектывы ўпрыгожаць сваім спевам дзве важныя падзеі, якія пройдуць у Рыме, паведаміла 20 студзеня Зала Друку Апостальскай Сталіцы. 24 студзеня адбудзецца іх сумесны канцэрт у рымскай базіліцы св. Яна на Латэране. Прыхільнікі духоўнай музыкі атрымаюць цудоўную магчымасць пачуць два хоры, “паяднаныя глыбокім ...
Читать далее »Ордэн дамініканаў падсумоўвае вынікі 800-годдзя
Міжнародны кангрэс Ордэна дамініканаў праходзіць 17-21 студзеня ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага ў Рыме. У форуме прымае ўдзел каля 600 дэлегатаў з розных краін свету, у пераважнай большасці свецкія вернікі. Кангрэс стаў апошняй буйной падзеяй, арганізаванай у рамках святкавання 800-годдзя Ордэна прапаведнікаў і з’яўляецца момантам падвядзення яго вынікаў. Па словах генеральнага настаяцеля гэтай манаскай супольнасці, юбілей быў позіркам у ...
Читать далее »Францішак: не быць “прыпаркаванымі” хрысціянамі
Святы Айцец заклікаў вернікаў быць мужнымі, укарананёнымі ў надзеі і здольнымі зносіць цёмныя моманты. Аб гэтым ён казаў 17 студзеня падчас ранішняй Эўхырыстыі ў капліцы сваёй ватыканскай рэзідэнцыі. Паводле Папы, вызнаўцы Хрыста павінны ставіцца да жыцця як атлеты, якія рыхтуюцца да спаборніцтваў з цвёрдым намерам здабыць перамогу. Адваротным прыкладам з’яўляюцца “лянівыя” хрысціяне, якія не маюць жадання рухацца наперад, імкнуцца да ...
Читать далее »«Хочаце мець дасканалую парафію? Тады ніякіх плётак!»: Папа Францішак супраць пляткарства ў парафіях
Сведчыць аб Езусе прыкладам хрысціянскага жыцця, канкрэтнымі ўчынкамі і без пляткарства, заклікаў Папа Францішак вернікаў парафіі Санта-Марыя-а-Сэттэвілле, у італьянскім горадзе Гуідонія-Монтэчэльё. Пантыфік наведаў яе вечарам 15 студзеня 2017 г. з пастырскімі візітам. Спачатку Святы Айцец памаліўся разам з мясцовым святаром, 47-гадовым кс. Джузэпэ Бэрардзіна, паралізаваным ужо на працягу двух гадоў. Затым ён сустрэўся з парафіяльнай моладзю і дзецьмі. Францішак распавёў ...
Читать далее »Рымскі касцёл прытуліў бяздомных на час халадоў
У сувязі з халодным надвор’ем у Рыме старажытны касцёл св. Калікста адкрыў свае дзверы для бяздомных, даючы ім магчымасць для начлегу. Разам з сумежнымі тэрыторыямі ён з’яўляецца экстратэрытарыяльнай уласнасцю Апостальскай Сталіцы. 7 студзеня 2017 года тут былі ўстаноўлены ложкі і абагравальныя прыстасаванні, паведамляе Ватыканскае радыё. Штодзённа ў святыні начуе каля трыццаці бяздомных: італьянцаў і замежнікаў. Госці святыні маюць магчымасць бясплатна ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!