У літургічны ўспамін св. Клары, які адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 жніўня, Папа Францішак скіраваў кароткае пасланне, заклікаючы вернікаў давяраць Богу перад абліччам цяжкасцяў і выпрабаванняў. “Калі сустракаем нешта, што прымушае нас пакутаваць, будзем слухаць голас Езуса ў сэрцы: “Не бойся, ідзі наперад! Я з табой!”, — напісаў Святы Айцец на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы “Twitter”. Св. Клара нарадзілася ...
Читать далее »Ватыкан
Кардынал Паралін пра магчымасць візіту Папы ў Расію
“Падрыхтоўка магчымага візіту Святога Айца Францішка ў Расію выходзіць за рамкі мэтаў майго падарожжа. Я спадзяюся, аднак, што, з Божай дапамогай, яно можа ўнесці некаторы ўклад у гэтым кірунку”, — заявіў Дзяржаўны сакратар Яго Святасці, кардынал Пьетра Паралін у інтэрв’ю італьянскай “Corriere della Sera”, апублікаваным 9 жніўня 2017 г. Іерарх 20-24 жніўня 2017 г. будзе знаходзіцца з афіцыйным візітам у ...
Читать далее »Францішак самы папулярны сусветны лідар з “Twitter”
Ужо больш за 36 мільёнаў карыстальнікаў інтэрнэту сочыць за “папскім” акаўнтам у сацыяльнай сетцы “Twitter”. Апошні мільён прыбыў на працягу 19 дзён у перыяд з 14 ліпеня па 2 жніўня 2017 г., у сярэднім на 50 тыс. чалавек у дзень. Гэта ў пяць разоў хутчэй, чым у мінулым годзе. Раней на пераход ад 33 да 34 мільёнаў спатрэбілася амаль тры ...
Читать далее »Працягваецца папская дапамога для Украіны
Каардынаваная Святым Пасадам міжнародная дабрачынная дапамога для Украіны прыняла новую арганізацыйную форму, паведаміла Апостальская нунцыятура ў Кіеве. Праз год завяршыў сваю працу тэхнічны камітэт, што кіраваў фондамі з абвешчанага у 2016 годзе Францішкам ва ўсіх касцёлах Еўропы збору сродкаў. З верасня, па рашэнні Дзяржсакратарыята Яго Святасці, яго зменіць тэхнічны сакратарыят акцыі “Папа для Украіны”. “Дзяржаўны Сакратарыят даручае Апостальскай нунцыятуры ва ...
Читать далее »Папа Францішак ахвяраваў грошы на барацьбу з голадам у Афрыцы
Папа Францішак зрабіў грашовае ахвяраванне Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН, каб дапамагчы насельніцтву ўсходняй Афрыкі, што пакутуе ад голаду і несправядлівага размеркавання прадуктаў харчавання, паведамляе Ватыканскае радыё. “Гэта сімвалічны ўнёсак у праграму “ФАО” па забеспячэнні насеннем вясковых сем’яў, якія жывуць у рэгіёнах, дзе накладваюцца адзін на адно вынікі канфліктаў і засухі”, – патлумачыў Святы Айцец. Ва ўсходняй Афрыцы каля 22 ...
Читать далее »Моладзь будзе актыўнай групай на Сінодзе Біскупаў
Сінод Біскупаў, які пройдзе ў Ватыкане ў кастрычніку 2018 года на тэму моладзі, будзе не толькі пляцоўкай для дыялогу паміж біскупамі, але і месцам, дзе апынуцца самі маладыя людзі, каб стаць актыўнай часткай асамблеі, паведамляе Ватыканскае радыё. Прычым гаворка ідзе не толькі пра католікаў або хрысціян, але і пра няверуючых. Гэта падкрэсліў генеральны сакратар Сінода Біскупаў, кардынал Ларэнца Балдзісэры, у ...
Читать далее »Святы Айцец стаў ганаровым грамадзянінам Медэльіна
За некалькі тыдняў да свайго візіту ў Калумбію папа Францішак стаў ганаровым грамадзянінам Медэльіна. Па дадзеных мясцовых СМІ, такое рашэнне ўлады гэтага мільённага горада прынялі 20 ліпеня, у нацыянальнае свята краіны. За прапанову прагаласавала 17 членаў гарадскога савета, чатыры не галасавалі. Ініцыятыва мэра Фэдэрыка Гутьерэса з’яўляецца выразам удзячнасці за працу Папы ў абароне правоў чалавека, справядлівасці і роўнасці. Восенню папа ...
Читать далее »Папа Францішак адказаў на ліст 9-гадовага хлопчыка
Папа Францішак атрымаў ліст ад 9-гадовага хлопчыка, які разам з групай у 350 чалавек, з якіх амаль 130 – дзеці з інваліднасцю, 22-26 чэрвеня 2017 г. прыняў удзел у 44-й “Пілігрымцы радасці” ў Ларэта, арганізаванай італьянскай дабрачыннай асацыяцыяй “UNITALSI”, што займаецца правядзеннем пілігрымак для непаўнаспраўных асоб. Маленькі Андрэа вырашыў напісаць Святому Айцу, каб ад імя ўсіх дзяцей, якія здзейснілі падарожжа, ...
Читать далее »Цэнтральная Афрыка: новы шпіталь на сродкі Ватыкана
На днях у сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі, горадзе Бангі, быў закладзены вуглавы камень новай педыятрычнай бальніцы – праекта, які здзяйсняецца пры фінансавай падтрымцы ватыканскага фонду “Bambino Gesù”. Цырымонію, на якой прысутнічалі прэм’ер-міністр і шэраг дзяржаўных чыноўнікаў, а таксама мэр горада, узначаліў Прэзідэнт краіны Фастэн-Аршанж Туадэра. Святы Пасад прадстаўлялі супрацоўнікі Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы і старшыня фонду “Bambino Gesù” Марыэла Энок. Гаворка ...
Читать далее »35 мільёнаў падпісчыкаў на “папскі” Twitter
Ужо 35 мільёнаў інтэрнэт-карыстальнікаў сочаць за “папскім” акаўнтам у сацыяльнай сетцы “Twitter”. Гэта лічба была зарэгістравана 14 ліпеня 2017 г. Да гэтага часу на профілі @Pontifex з’явілася больш за 10 тыс. запісаў на дзевяці мовах: англійскай, арабскай, французскай, іспанскай, лацінскай, нямецкай, польскай, партугальскай і італьянскай. Цікава, што калі на пераход ад 33 да 34 мільёнаў спатрэбілася амаль тры месяцы, то ад ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!