Ватыкан

Пантыфік заклікаў маліцца за пажылых людзей

Францішак заклікаў прысвяціць снежань асаблівай малітве за пажылых людзей. Малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц ён агучыў у відэароліку, які быў распаўсюджаны 4 снежня Ватыканскім тэлецэнтрам праз канал у “Youtube”. “Народ, які не клапоціцца пра пажылых людзей і не адносіцца да іх добра – гэта народ, які не мае будучыні. Пажылыя людзі маюць мудрасць. Ім была даверана перадача жыццёвага досведу, гісторыі ...

Читать далее »

Пантыфік: той, хто чувае, не падвяргаецца спакусам свету

Уважлівы чалавек — гэта той, які ў мітусні свету не дапускае быць пераадоленым нядбайнасцю ці павярхоўнасцю, але жыве ў поўны і свядомы спосаб, з заклапочанасцю, скіраванай, перадусім, да іншых, сказаў Папа Францішак 3 снежня 2017 года падчас малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. “Сёння мы пачынаем шлях Адвэнту, які завершыцца на свята Божага Нараджэння. Адвэнт — гэта ...

Читать далее »

Пантыфік правёў размову з бірманскім епіскапатам

Каталіцкі Касцёл у М’янме павінен адыгрываць канструктыўную ролю ў жыцці грамадства, выказваючыся па пытаннях, якія маюць нацыяльны інтарэс, асабліва баронячы годнасць і правы ўсіх жыхароў краіны, адзначыў Францішак 29 лістапада падчас сустрэчы з бірманскім епіскапатам ў сядзібе арцыбіскупа Янгона. Пантыфік заахоціў Касцёл у М’янме даваць штодзённае евангельскае сведчанне праз адукацыйныя і дабрачынныя ініцыятывы, абарону правоў чалавека і падтрымку дэмакратычных прынцыпаў. ...

Читать далее »

Пантыфік да палітыкаў: будучыняй М’янмы павінен быць мір

Будучыняй М’янмы павінен быць мір, збудаваны на павазе да годнасці і правоў кожнага члена грамадства, на павазе да кожнай этнічнай групы і яе тоеснасці, на павазе да закону і дэмакратычнага ладу, сказаў Францішак у звароце да дзяржаўных уладаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і дыпламатычнага корпуса. Сустрэча адбылася 28 лістапада 2017 г. у Міжнародным кангрэс-цэнтры ў Найп’іда. Святы Айцец заўважыў, што самым ...

Читать далее »

Папа сделал несколько уточнений по поводу ускоренного процесса по признанию брака недействительным

25 ноября Папа Франциск встретился с участниками курса для духовенства и мирян на тему реформы канонического процесса по объявлению брака недействительным; занятия были организованы Апостольским трибуналом Римской Роты. В своей речи Святейший Отец подчеркнул важность двух апостольских посланий на эту тему, а также принцип соборности, которым должны руководствоваться церковные судьи. Посылом к реформе процесса стал недавний Синод Епископов на тему ...

Читать далее »

Папа: Малюся за Украіну, каб сіла веры дапамагла залячыць раны мінулага

Святы Айцец запэўніў у малітве за народ Украіны. Аб гэтым ён сказаў 26 лістапада на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане. “Асабліва вітаю ўкраінскую супольнасць, якая ўспамінае аб трагедыі Галадамора, галоднай смерці, справакаванай сталінскім рэжымам, што забрала мільёны жыццяў. Малюся за Украіну, каб сіла веры змагла дапамагчы залячыць раны мінулага і спрыяць шляхам міру”, — падкрэсліў Папа. Вядомыя як Галадамор ...

Читать далее »

Пантыфік скіраваў пасланне да Сусветны дзень міру

“У духу міласэрнасці абдымем ўсіх, хто бяжыць ад вайны і голаду, хто вымушаны пакінуць свае землі па прычыне дыскрымінацыі, пераследаў, беднасці і дэградацыі навакольнага асяроддзя”, — заклікаў Францішак у пасланні на Сусветны дзень міру, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 1 студзеня. Дакумент носіць назву: “Мігранты і бежанцы: людзі ў пошуку міру”. Ён быў апублікаваны і прадстаўлены 24 лістапада ў ...

Читать далее »

На плошчу св. Пятра даставілі святочную ёлку

23 лістапада на ватыканскую плошчу з польскага Элка прыбыла святочная ёлка. Гэта масіўнае дрэва вышынёй 28 метраў і максімальнай шырынёй акружнасці каля 10 метраў. Яе ўстанавілі з дапамогай пад’ёмнага крана. Аздобяць ёлку вырабы хворых дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў анкалагічных аддзяленнях італьянскіх клінік. Святочнае дрэва – гэта юбілейны дар для папы Францішка, падзяка за 25 гадоў існавання новых структур Касцёла ...

Читать далее »

У Ватыкане абвясцілі даты правядзення Сінода Біскупаў

Сталі вядомыя даты наступнага Сінода Біскупаў, які будзе прысвечаны пытанням моладзі. Ён пройдзе з 3 па 28 кастрычніка ў Ватыкане. Аб гэтым стала вядома 21 лістапада з паведамлення аб трэцім пасяджэнні XIV Звычайнай рады Генеральнага сакратарыята Сінода Біскупаў.  Было прынята рашэнне не зачыняць інтэрнэт-старонку з сінадальнай анкетай да 31 снежня, каб даць магчымасць усім жадаючым паўдзельнічаць у перадсінадальнай дыскусіі праз ...

Читать далее »

Пантыфік паабедаў у Ватыкане з беднымі

19 лістапада Францішак паабедаў у Ватыкане з самымі патрабуючымі. Такім чынам ён адзначыў І Сусветны дзень бедных. За сталамі ў Зале Паўла VI сабраліся 1,5 тыс. асоб. Яшчэ 2,5 тыс. святочны абед чакаў у іншых месцах Рыма. Раней 4 тыс. бедных узялі ўдзел у святочнай Эўхарыстыі ў базыліцы св. Пятра. Францішак прыбыў на абед адразу пасля малітвы “Анёл Панскі”. Ён ...

Читать далее »