27 снежня ў парафію святога Юзафа ў Оршы прыбыў ружанец — падарунак Папы Францішка для дзяцей з Беларусі, паведамляе Catholic.by. Такі прэзент 18 кастрычніка Святы Айцец перадаў з нагоды малітоўнай акцыі «Міліён дзяцей моліцца на Ружанцы». Паводле жадання Пантыфіка, ружанец будзе перадавацца з парафіі ў парафію, каб запрашаць як мага больш дзяцей і дарослых маліцца аб міры у свеце. Дзеці ...
Читать далее »У Дыяцэзіі
Відэазапіс трансляцыі Пастэркі з Віцебска
Прадстаўляем Вашай увазе запіс трансляцыі святой Iмшы-Пастэркі ў Вiгiлiю Божага Нараджэння з катэдральнага касцёла Езуса Міласэрнага ў Віцебску.
Читать далее »Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Божае Нараджэнне 2023
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце, шаноўныя суайчыннікі! “… Нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, Якім ёсць Хрыстус Пан. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў яслях”. (Лк 2,11-12) Словы надзеі, якія абвясціў нябесны пасланнік пастушкам, Касцёл абвяшчае сёння нам: нарадзіўся вам сёння Збаўца, Якім ёсць Хрыстус Пан! Нарадзіўся сёння, тут, сярод нас. Так, насамрэч Ён ...
Читать далее »Калядны выпуск тэлеперадачы «Вечерний Витебск» з удзелам біскупа Алега Буткевіча і псiхолага Івана Пузанава
Напярэдадні свята Божага Нараджэння тэлеканал «Беларусь 4 Віцебск» арганізаваў калядную сустрэчу з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам і псiхолагам, намеснiкам дырэктара дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» Іванам Пузанавым. Вядучыя разам з запрошаннымі гасцямі паразмаўлялі пра тое, як захаваць радасны настрой на свята Божага Нараджэння, а таксама закранулі тэму хросту: у якім узросте неабходна прымаць сакрамант хросту; выбар хросных бацькоў; хрост у сталым ...
Читать далее »Расклад святых Імшаў на Божае Нараджэнне ў парафіях Віцебска 2023
Катэдральны касцёл Езуса Міласэрнага (вул. В. Інтэрнацыяналістаў, 28): 24 снежня — Вігілія — 22:00; 25 снежня — 11:30, 18:00; Парафія Святой Барбары (вул. Ленінградская, 29): 24 снежня — Вігілія — 20:00; 25 снежня — 11:00; Парафія Святога Духа (вул. Чкалава, 5 а): 24 снежня — Вігілія — 22:00; 25 снежня — 10:30; 19:00; Парафія Святога Антонія (вул. Гагарына, 26 ...
Читать далее »«У кляштар на абцасах». Інтэрв’ю з сястрой Ганнай Блышко
На пачатку кастрычніка ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы адбылася ўзнёслая і велічная падзея: у храм былі ўрачыста ўнесеныя рэліквіі святога Зыгмунта Шчэнснага Фелінскага. Гэты святы заснаваў Кангрэгацыю сясцёр-францішканак Сям’і Марыі. Манахіні з кангрэгацыі працуюць у Глыбокім з 1990 года. Сярод прысутных парафіянаў, духавенства і запрошаных гасцей, як заўсёды, блізка да алтара стаяла сястра Ганна Блышко. У гэты дзень яна дзякавала ...
Читать далее »У францішканскай парафіі ў Удзеле на Каляды можна будзе наведаць жывую батлейку і атрымаць поўны адпуст
З 24 да 26 снежня, з нагоды 800-годдзя усталявання першых ясляў святым Францішкам у Грэча (Італія), айцы Францішкане, якія служаць у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Удзеле (Віцебская дыяцэзія, Глыбоцкі дэканат) запрашаюць наведаць жывую батлейку з магчымасцю атрымаць поўны адпуст. Пілігрымы змогуць памаліцца адмысловай малітвай пры незвычайных яслях, каля якіх можна будзе ўбачыць жывых жывёл: восліка, ламу, поні, ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі ў Глыбокім (+відэа)
З 15 па 17 снежня ў Глыбоцкай парафіі Святой Тройцы праходзяць адвэнтавыя рэкалекцыі. Праводзіць іх кс. Януш Чарнамораў, адміністратар парафій у Нароўлі, Ельску і Грушаўцы (Мазырскі дэканат, Пінская дыяцэзія);. Для тых, хто не можа прымаць удзел у духоўных практыкаваннях, запрашаем паслухаць рэкалекцыйныю навуку. Няхай гэты час стане плённым перажываннем і падрыхтоўкай да свята Божага Нараджэння.
Читать далее »Калядная пастырская сустрэча з духавенствам Віцебскай дыяцэзіі прайшла ў Наваполацку
14 снежня, ва ўспамін св. Яна ад Крыжа, святары і сёстры прыбылі ў касцёл Найсвяцейшага Сэрца Езуса, каб памаліцца з біскупам Алегам Буткевічам і скласці пажаданні з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Падчас адарацыі духавенства і кансэкраваныя асобы маглі ў цішыні прадставіць Езусу свае клопаты, просьбы і падзякі. У гэты час кожны мог скарыстаць з магчымасці сакраманту споведзі і пакаяння. Асабліва ...
Читать далее »Каплічка святога Язафата ў Глыбокім
Сёлета 12 лістапада споўнілася чатырыста гадоў з дня пакутніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, апекуна Віцебскай дыяцэзіі. На працягу некалькіх стагоддзяў часткай краявіду Глыбокага была каплічка святога Язафата, таму самы час пра яе ўзгадаць. Каплічка стаяла пры дарозе з Глыбокага ў Беразвечча, на правы бок ад дарогі. Цяпер там падворак дома, які мае адрас Савецкая, 114, а на месцы каплічкі засталося ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!