17 лістапада ў Бараўлянах распачаўся новы этап фармацыйный праграмы, накіраваны на павышэнне кампетэнцыі духавенства і свецкіх супрацоўнікаў Беларусі ў душпастырскай і арганізацыйнай дзейнасці. Праграма аб’ядноўвае розныя пакліканні і формы служэння, прапаноўваючы сучасны падыход да падрыхтоўкі тых, хто нясе адказнасць за фарміраванне жывых і ўстойлівых хрысціянскіх супольнасцяў. Сустрэчу распачаў каардынатар праграмы ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB. У сваім слове ён падкрэсліў, што ...
Читать далее »У Беларусі
Прэс-служба ККББ паведамляе пра вызваленне зняволеных святароў
Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі ў сваім Паведамленні кіруе словы падзякі ўсім, хто спрычыніўся да вызвалення з калоніі зняволеных святароў: ксяндза Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча OMI. Паведамленне прэс-службы ККББ «Праяві ласкавасць да свайго слугі, і буду жыць, і захоўваць Тваё слова» (Пс 119, 17). Дарагія браты і сёстры. Заахвочваючы да перажывання Юбілейнага года хрысціянства ― 2025, у сваёй ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшла сустрэча для міністрантаў на тэму распазнання паклікання
15-16 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі дні засяроджання для міністрантаў на тэму распазнання паклікання. На духоўных практыкаваннях сабраліся міністранты розных парафій Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама Мінска, Пінска і Баранавіч – у цэлым больш за 20 чалавек. Галоўнай думкай, над якой разважалі ўдзельнікі, быў верш з Евангелля паводле Мацвея: “І вось Я з вамі ва ўсе дні, ...
Читать далее »У Навагрудку прайшлі рэкалекцыі ў фармаце Альфа-курса
З 14 па 16 лістапада сцены гістарычнага рэкалекцыйнага дому пры касцёле Святога Арханёла Міхала ў Навагрудку сталі месцам для асабістай сустрэчы з Божай ласкай. На працягу трох дзён тут ладзіліся рэкалекцыі пад назвай «Выходныя з Духам Святым», арганізаваныя ў фармаце папулярнага Альфа-курса. Гэтая духоўная ініцыятыва аб’яднала каля шасцідзесяці чалавек – вернікаў са сталіцы, з парафіі на Залатой Горцы, якія імкнуліся ...
Читать далее »У Навагрудку з удзелам Гродзенскага і Віцебскага біскупаў адбыўся V Малітоўны кангрэс ProLife
З 7 па 9 лістапада пры парафіі святога Міхала Арханёла ў Навагрудку (Гродзенская дыяцэзія) ў пяты раз прайшоў малітоўны кангрэс у абарону жыцця і сям’і. Мэтай яго правядзення было пакаянне за грахі беларускага народа супраць ненароджанага жыцця і традыцыйных хрысціянскіх сямейных каштоўнасцей. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» і навагрудская парафія святога Міхала Арханёла. На кангрэсе сабраліся актывісты руху ...
Читать далее »На сустрэчы ўдзельніц Асацыяцыі Святой Сям’і абмяркоўвалі месца жанчын у Касцёле
З 7 па 9 лістапада ў Шчучыне прайшла сустрэча для жанчын, якія належаць да Асацыяцыі Святой Сям’і. Асацыяцыя дзейнічае пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта. На сустрэчы разважалі над тэмай “Месца жанчыны ў супольнасці Касцёла”. Айцец Андрэй Агель SP у межах разважання адзначыў, што ў Касцёле жанчыны адыгрываюць важную ролю. Па яго словах, іх дзейнасць паказвае, што Касцёл – ...
Читать далее »Адпустовая ўрачыстасць св. Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне: “Шукаць тое, што яднае нас”
12 лістапада парафія ў Сапоцкіне адзначыла адпустовую ўрачыстасць у гонар свайго нябеснага апекуна св. Язафата Кунцэвіча, літургічны ўспамін якога прыпадае на гэты дзень. Святую Імшу цэлебраваў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. Пробашч кс. Антоні Абухоўскі, вітаючы прысутных парафіян і духавенства, адзначыў, што Язафат Кунцэвіч прысвяціў сваё жыццё справе адзінства хрысціян, і ў сувязі з гэтым заклікаў да малітвы за адзінства і ...
Читать далее »У гродзенскай семінарыі прайшлі дні засяроджання, прысвечаныя тэме ідэнтычнасці
7-8 лістапада ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі дні засяроджання. Духоўныя практыкаванні правёў вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі св. Францішка Ксаверыя кс. Андрэй Струкель. Тэмай разважання ў межах дзён засяроджання была ідэнтычнасць. Ксёндз Андрэй нагадаў гісторыю жыцця Майсея, яго пошукі і адкрыццё свайго паклікання. Святар засяродзіў увагу на працэсе фармавання асобы – ад імкнення “браць усё ў свае рукі” ...
Читать далее »У юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года
У нядзелю, 9 лістапада 2025 года, у юбілейным грэка-каталіцкім храме ў Полацку адбылася «Рэгіянальная стацыя» Юбілею 2025 года. Боскую Літургію ўзначаліў Архімандрыт Сяргей (Гаек), Апостальскі адміністратар для грэка-католікаў у Беларусі, у саслужэнні святароў Аляксея Варанко з Віцебска, Яўгена Маліноўскага з Маладзечна і дыякана Арцёма Калугіна з Віцебска. У юбілейным святкаванні прыняў удзел Біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, які прамовіў святочнае казанне. ...
Читать далее »Памяць ксяндза Андрэя Горбача ў першую гадавіну смерці ўшанавалі ў Астраўцы
8 лістапада ў касцёле Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы адбылася Святая Імша ў інтэнцыі ксяндза Андрэя Горбача ў першую гадавіну яго смерці. На Эўхарыстыі, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй, сабраліся шматлікія святары, сёстры законныя, вернікі, родныя і блізкія спачылага, каб разам з’яднацца ў малітве. Біскуп у гаміліі ўзгадаў жыццё і служэнне кс.Андрэя. “Святар не жыў для сябе. Кс. Андрэй ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!