20 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў ХХІІІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь 2025». У намінацыі «Аб’ект рэлігійнага турызму года», на якую было пададзена 82 заяўкі ад розных святынь шматканфесійнай Беларусі, было выбрана 5 найлепшых — тры з іх гэта касцёлы ў Ружанах, Уселюбе і Іўі. Дыпламантам стаў касцёл святога Казіміра (аг. ...
Читать далее »У Беларусі
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на свята Святой Сям’і 2025 года
Сёлета свята Святой Сям’і прыпадае на нядзелю 28 снежня. Па традыцыі, каталіцкія біскупы Беларусі кіруюць у гэты дзень адпаведнае Паведамленне духавенству, кансэкраваным асобам, вернікам і ўсім людзям добрай волі. Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям’і 2025 года Шаноўнае духавенства, кансэкраваныя асобы, свецкія вернікі і ўсе людзі добрай волі! Прабываючы ў радаснай атмасферы святаў Божага Нараджэння, складаем ...
Читать далее »Адбылася прэзентацыя першага поўнага каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову
20 снежня ў пастаральным цэнтры імя св. Дамініка Савіа ў Бараўлянах адбылася падзея сапраўды гістарычнага маштабу — прэзентацыя першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага перакладу «Пяцікніжжа Майсея» на беларускую мову. Пяцікніжжа — гэта не проста кніга; гэта мост паміж эпохамі, культурамі і сакральнымі традыцыямі свету. Урачыстасць сабрала іерархаў Каталіцкага Касцёла, прадстаўнікоў іншых хрысціянскіх канфесій і рэлігійных абшчын супольнасцяў Беларусі, прадстаўнікоў дзяржаўных уладаў, ...
Читать далее »У Гродзенскай дыяцэзіі cтвораны цэнтр руху «Сужэнскія сустрэчы» (+анонс рэкалекцый)
Рух «Сужэнскія сустрэчы» ужо больш за 20 гадоў актыўна праводзіць рэкалекцыі для сужонкаў і духоўных асобаў у Беларусі. Важнай падзеяй у гэты адвэнтавы перыяд чакання Збаўцы стала стварэнне цэнтра руху ў Гродзенскай дыяцэзіі. Праз дар дыялогу рух дапамагае парам і кансэкраваным асобам знаходзіць шляхі ўмацавання адносін, пераадольваць крызісы рознай ступені цяжкасці, аднаўляць эмацыйную блізкасць, цеплыню і ўзаемапаразуменне. Галоўнай мэтай стварэння ...
Читать далее »Беларускім скаўтам перададзены Бэтлеемскі агонь міру
Вечарам 17 снежня на нейтральнай тэрыторыі паміж Польшчай і Беларуссю, на прапускным пункце “Кузніца Беластоцкая – Брузгі”, польскія скаўты перадалі сваім беларускім калегам Бэтлеемскі агонь міру, паведамляе прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі. Беларускія каталіцкія скаўты, як і кожны год, дастаўляюць агонь у Гродна. 18 снежня ў 17 гадзін ён будзе ўрачыста ўнесены ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя. Затым скаўты развозяць агонь ...
Читать далее »Аплаткавая сустрэча аб’яднала салезіянскую сям’ю напярэдадні Божага Нараджэння
13 снежня ў мінскім араторыі імя святога Яна Боска пры парафіі святога Яна Хрысціцеля адбылася традыцыйная аплаткавая сустрэча Салезіянскай Сям’і. Яна сабрала больш за 120 удзельнікаў: святароў, сясцёр, салезіянаў супрацоўнікаў, прадстаўнікоў суполкі ADMA і аніматараў, паведамляе sdb.by. На пачатку сустрэчы ўсіх прысутных прывітаў дырэктар рэлігійнай місіі «Таварыства Святога Францішка Сальскага» ксёндз Віктар Гайдукевіч SDB, які ў сваім слове адзначыў, што ...
Читать далее »Бэтлеемскае святло зноў чакаюць у Беларусі. Коратка пра галоўнае
Трошкі гісторыі Гісторыя распачалася ў Аўстрыі ў 1986 годзе, калі супрацоўнікі мясцовай радыёкампаніі “ÖRF” захацелі адудзячыць ахвярадаўцам дабрачыннай акцыі “Святло ў цемры”, падзяліўшыся з імі крыху іншым святлом – святлом з Бэтлеема. Спачатку гэтая ініцыятыва не планавалася штогадовай, але пасля знайшла водгук у сэрцах людзей і цяпер з’яўляецца міжнароднай каляднай традыцыяй. У 1989 годзе скаўцкі рух упершыню прымае актыўны ўдзел ...
Читать далее »Зварот біскупа Гродзенскага ў сувязі з пажарам у касцёле ў Сапоцкіне
Дарагія браты і сёстры ў Хрысце! Сёння раніцай, 14 снежня, каля сёмай гадзіны, у касцёле ў Сапоцкіне адбыўся пажар, у выніку якога быў пашкоджаны дах святыні. Гэтая падзея глыбока закранула сэрцы вернікаў, бо гаворка ідзе не толькі пра матэрыяльную шкоду, але, перадусім, пра месца, дзе на працягу многіх гадоў і сёння гучыць малітва, дзе людзі сустракаюцца з Панам Богам і ...
Читать далее »Адвэнтавыя рэкалекцыі прайшлі ў парафіі Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы
Адвэнт перыяд духоўнага ачышчэння, пакаяння, чакання і надзеі. Гэта час разважанняў, унутранай перамены, духоўнай падрыхтоўкі да Божага нараджэння. З 5 па 7 снежня ў астравецкай парафіі Адшукання Святога Крыжа прайшлі адвэнтавыя рэкалекцыі. У гэты дні панавала атмасфера радасных і ўзнёслых перажыванняў, еднасці і малітвы. У гэтым годзе рэкалекцыі праводзіў кс. Ян Рушніцкі пробашч з Каробчыц, які прапанаваў парафіянам на працягу ...
Читать далее »У Гродзенскай дыяцэзіі чатыры новыя дыяканы
6 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя чацвёра студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі дыяканскае пасвячэнне. Таксама ў гэты дзень адзначалася 320-годдзе з часу асвячэння гродзенскай катэдры. Дыяканамі сталі Максім Ваўчок, які паходзіць з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, Дзмітрый Роўны з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат), Віталій Сямёнаў і ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!