У Беларусі

У Мінску прадставілі дыск «Люблю Беларусь» з серыі «Беларускі Хрысціянскі хіт»

27 снежня ў Мінску прайшоў святочны канцэрт-прэзентацыя новага дыску з серыі «Беларускі Хрысціянскі Хіт” – “Люблю Беларусь». Вядоўцамі канцэрту былі заснавальнік музычнай серыі Павал Севярынец і “ды-джэі Адраджэння” Алесь Мазанік ды Павал Дзюсекаў. У канцэрце ўзялі ўдзел каталіцкі гурт «Laudans», праваслаўны бард Андрэй Мельнікаў, бард Маргарыта Тарасава. Рэжысёрка Вольга Мікалайчык прадставіла кліпы на песні каталіцкай музыкі Юліі Фраловай. Серыя «Беларускі ...

Читать далее »

Аплатковая сустрэча ў Катэхетычным каледжы імя Лазінскага вачыма выпускніцы

20 снежня 2014 года ў Катэхэтычным каледжы імя Зыгмунда Лазінскага ў Баранавічах адбылася аплатковая сустрэча студэнтаў, выкладчыкаў і гасцей. Выпускнікі таксама завіталі на свята і пакінулі аб ім самыя цёплыя ўспаміны. Заклікаем вас, паважаныя чытачы, перажыць гэты дзень разам з выпускніцай 2014 года Веранікай Сідарэняй. «Як гэта цудоўна вяртацца туды, дзе заўсёды цябе чакаюць; туды, дзе цябе прымаюць такім, якім ...

Читать далее »

Як пякуцца аплаткі? Рэпартаж з аплаткарні ў Навагрудку

Тысячы католікаў у Беларусі штодня прымаюць Св. Камунію. Перш чым з’явіцца на алтары і быць перамененымі ў сапраўднае Цела Езуса Хрыста, камуніканты* і гостыі павінны быць выпечанымі. Гэтым, між іншым, займаюцца сёстры-назарэтанкі ў Навагрудку. Пра выпяканне аплатак і не толькі чытайце ў гэтым матэрыяле. Уваходзім у кляштар сясцёр-назарэтанак па ласкавым запрашэнні сястры Фаўстыны Крывіцкай, якая і займаецца выпечкай эўхарыстычнага хлеба. “Выпяканне ...

Читать далее »

У Гродзенскай семінарыі адбудуцца рэкалекцыі для юнакоў

З 2 па 4 студзеня 2015 года падчас зімовых канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання. Запрашаем міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз спытаць самога сябе – “Да чаго ж мяне кліча БОГ”. Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі ...

Читать далее »

Калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў Карытас прайшла ў Мінску

18 снежня ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Святога Лукі ў Мінску адбылася ўжо традыцыйная калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства «Карытас» з усёй Беларусі. На сустрэчу былі запрошаны шаноўныя госці, а менавіта Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які ўзначаліў Эўхарыстыю, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, а таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас гаміліі, Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці ...

Читать далее »

Гутарка пра рэстаўрацыю ікон са спадаром Ігарам Сурмачэўскім

У кожнага верніка ды і звычайнага турыста дух захоплівае, калі ён уваходзіць у прыгожую старажытную святыню. Такая прыгажосць была б немагчымай без руплівай апекі душпастыраў і працы адмыслоўцаў-рэстаўратараў. Прапануем чытачам Весніка гутарку са спадаром Ігарам Сурмачэўскім, для якога гісторыя – гэта не проста праца, гэта – пакліканне. – Спадар Ігар, адкуль у Вас такое жаданне даследаваць гісторыю праз абразы і ...

Читать далее »

Бэтлеемскі агонь прыбыў у Гродна

21 снежня ў катэдральны касцёл св. Францішка Ксаверыя ў Гродне было ўнесена Бэтлеемскае Святло міру, якое даставілі скаўты, паведамляе grodnensis.by. Дзякуючы старанням і ахвярнасці скаўтаў Бэтлеемскі агонь пераадольвае тысячы кіламетраў і дзясяткі межаў, каб заззяць у нашых касцёлах, капліцах, прыватных дамах і ўсюды, куды яго заносяць вернікі. У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 17-ы раз. Бэтлеемскі агонь прыняў біскуп ...

Читать далее »

“Карытас” падараваў Калядную казку для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі

14 снежня ў Моладзевым араторыі імя св.Яна Боско Дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” было праведзена свята для дзетак з абмежаванымі магчымасцямі. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі, але таксама для дзяцей і іх бацькоў стала сапраўдным падарункам на Каляды. Напачатку, дырэктар Нацыянальнага “Карытас” у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB павітаў усіх прысутных і падзякаваў, што яны знайшлі ...

Читать далее »

Друя – цэнтр адраджэння беларускасці

У гэтым годзе Каталіцкі Касцёл у Беларусі адзначае значны юбілей – 100-годдзе нараджэння беларускага грэка-каталіцкага біскупа Чэслава Сіповіча. Імя гісторыка, культуролага, публіцыста, экуменіста і змагара за нацыянальнае адраджэнне беларусаў непарыўна звязана з яго малой радзімай – мястэчкам Друя. У Друйскай гімназіі пры кляштары марыянаў будучы іерарх вучыўся і тут пачаў свой духоўны шлях. Увогуле для мясцовага Касцёла Друя – месца ...

Читать далее »

19 снежня ў Беларусь прыбудзе Бэтлеемскі агонь

Агонь з Бэтлеему, месца нараджэння Ісуса Хрыста, прыбудзе ў Беларусь 19 снежня. У гэты дзень, пасля перадачы на польска-беларускай мяжы, яго ўрачыста прымуць на святой Імшы ў Фарным касцёле Гродна, дзе збяруцца каталіцкія скаўты, каб запаліць свае лампады і развесці агонь па Беларусі. Па шляху да Мінска Бэтлеемскі агонь плануюць даставіць у Іўе, Ліду і Івянец, а ўрачысты ўнос сімвала ...

Читать далее »