З 2 па 4 студзеня 2015 года падчас зімовых канікул у будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудуцца рэкалекцыі распазнання паклікання.
Запрашаем міністрантаў і хлопцаў ад 14 гадоў на перажыванне хвілін цішыні, разважання над сваім жыццёвым шляхам, каб яшчэ раз спытаць самога сябе – “Да чаго ж мяне кліча БОГ”.
Удзельнікі рэкалекцый змогуць адчуць клімат семінарыйнага жыцця, паразмаўляць з клерыкамі і духоўнымі айцамі а таксама ўзбагаціць свае веды адносна Праўдаў Веры і малітвы.
Запісацца можна да 31 снежня.
Адказны за рэкалекцыі кс. Валерый Быкоўскі
Кантактны нумар: +37529 695 24 69 (velcom)
тэл. семінарыі: 77-02-34.
САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ.
