У Беларусі

Апостальскі Нунцый сустрэўся з Міністрам замежных спраў

7 красавіка 2015 года адбылася сустрэча Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Макея з Апостальскім Нунцыям у Рэспубліцы Беларусь арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроці. Як інфармуе сайт Міністэрства, бакі абмеркавалі вынікі візіту ў Беларусь Дзяржаўнага Сакратара Ватыкана кардынала П’етра Параліна, які прайшоў па запрашэнні беларускага боку 12-15 сакавіка 2015 года, а таксама шэраг пытанняў міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.

Читать далее »

«Вясёлы дзень для нас настаў!» Вялікдзень у Гродне

Уік-энд 4 — 5 красавіка быў асаблівым: настаў час Вялікай суботы і Вялікоднай нядзелі. Вернікі Гродзенскай дыяцэзіі замерлі ў чаканні Збаўцы, пасля чаго па ўсіх парафіях Гродзеншчыны разнёсся радасны гоман: “Хрыстос Уваскрос!” У Вялікую суботу парафіяне, па ўжо даўно склаўшайся традыцыі, праз увесь дзень прыносілі ў касцёл кошычкі з велікоднымі стравамі для асвячэння. Увечары вернікі сабраліся на Пасхальную вігілію, якая ...

Читать далее »

Хрыстос уваскрос! Прасі, каб уваскрасіў цябе

«Госпад Ісус для кожнага з нас хоча здзейсніць цуд уваскрасення. Нам жа засталося адкрыць сэрца і сказаць: «Хачу!» 5 красавіка больш за мільярд каталікоў ва ўсім свеце святкавалі Пасху — Уваскрасенне Госпада Ісуса Хрыста. У ноч на нядзелю многія вернікі сабраліся ў святынях, каб сустрэць гэты вялікі пераход ад смерці да жыцця. Сотні гомельскіх католікаў таксама сабраліся разам у Велікодную ...

Читать далее »

У Гродне на перадабортных кансультацыях жанчынам будуць паказваць эмбрыёны

Гродзенскія медыкі, якія займаюцца перадабортным кансультаваннем, а таксама вядуць прафілактычныя лекцыі ў моладзевых аўдыторыях, у якасці навочнага дапаможніка будуць выкарыстоўваць мадэлі 12-тыднёвых эмбрыёнаў. Пра гэта 30 сакавіка паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама Наталля Антановіч. Мадэлі эмбрыёнаў зробленыя з мяккага латэкса ў натуральную велічыню. Партыю са ста такіх эмбрыёнаў гродзенскім жаночым кансультацыям перадалі Цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства ...

Читать далее »

Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў Нарачы

З 27 па 29 сакавіка ў нарачанскай парафіі праходзілі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў ксёндз Юрый Павайба. Падчас рэкалекцый праз споведзь, казанні, удзел у Крыжовых шляхах вернікі парафіі духоўна рыхтаваліся да свята Уваскрэсення Пана. У межах рэкалекцый адбыліся спатканні ксяндза Юрыя з дзецьмі і моладдзю парафіі, паведамляе парафіяльны сайт. Пасля катэхезы для старэйшай моладзі парафіі быў праведзены біблійны конкурс, прысвечаны 500-годдзю ...

Читать далее »

У Беларусі аднаўляюць самую доўгую пілігрымку

Плануецца, што ў гэтым годзе пілігрымка Пінскай дыяцэзіі ў Будслаў стане нашмат даўжэйшай і пачнецца не з Баранавічаў, як звычайна, а з Брэсту. Такім чынам, яе ўдзельнікі пераадолеюць больш за 500 кіламетраў і пройдуць найдаўжэйшым у Беларусі шляхам да Маці Божай Будслаўскай. Аднаўленне пілігрымкі стане асаблівым момантам у святкаванні 90-годдзя Пінскай дыяцэзіі. Як распавёў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё Біскуп Пінскі ...

Читать далее »

“Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе, Цар Ізраілеў!”: Пальмовая нядзеля ў Гродне

У Пальмовую нядзелю гродзенскія каталікі, па ўсталяваўшайся традыцыі, сабраліся каля сцен Бернардынскага касцёла, каб узгадаць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем і распачаць Вялікі тыдзень. За тыдзень да Вялікадня, у апошнюю нядзелю Вялікага посту, веручыя святкуюць урачысты ўваход Езуса Хрыста ў Ерузалем  напярэдадні сваіх крыжовых пакут. Традыцыйна каталікі Гродна на чале з гродзенскім бускупам Аляксандрам Кашкевічам прайшлі працэсіяй цэнтральнымі вуліцамі ...

Читать далее »

У Шчучыне адбываюцца велікапосныя рэкалекцыі

Парафіяне са Шчучына перажываюць велікапосныя рэкалекцыі 25-27 сакавіка. Да Велікодных святаў вернікаў падрыхтоўвае а. Аляксандр Жарнасек, марыянін, які служыць у аршанскай парафіі. Падчас рэкалекцый 26 сакавіка адбылася асобная сустрэча для моладзі, якая рыхтуецца да сакраманту Бежмавання. У час сустрэчы з маладымі ўдзельнікамі а. Аляксандр удзяліў кожнаму індывідуальнае блаславенне праз ускладанне рук. Тыдзень таму, у мінулую пятніцу, у парафіі адбываўся Крыжовы ...

Читать далее »

У Нарачы завяршылася акцыя “Духоўнага ўсынаўлення”

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана, 25 сакавіка, у нарачанскай парафіі св Андрэя Апостала завяршылася акцыя «Духоўнага ўсынаўлення» ненароджанага дзіцяці. 98 вернікаў узялі на сябе абавязак маліцца за дзіця, якому пагражае небяспека аборту. “Духоўнае ўсынаўленне” — гэта малітоўны абавязак канкрэтнай асобы ў інтэнцыі ратавання ва ўлонні маці жыцця, якое знаходзіцца пад пагрозай. Сутнасць яго заключаецца ў штодзённай малітве на працягу дзевяці месяцаў. ...

Читать далее »

Вернікам Альшанкі праз тры гады дазволілі пабудаваць касцёл

Гродзенская рыма-каталіцкая парафія Святога Духа, у квартале Альшанка, атрымала дазвол на пабудову храма. На працягу трох год збіраліся парафіяне ля маленькай каплічкі. Іхнія звароты ў розныя ўстановы прынеслі плён. Кажа пробашч парафіі ксёндз Павел Салабуда: «На сённяшні дзень у нашай парафіі каля 3000 вернікаў. Сёння ўжо можна абвясціць такую вялікую, радасную навіну, што мы атрымалі пляц пад будову святыні. Тыя ...

Читать далее »