18 снежня ў сацыяльна-рэабілітацыйным цэнтры Святога Лукі ў Мінску адбылася ўжо традыцыйная калядная сустрэча супрацоўнікаў і валанцёраў дабрачыннага таварыства «Карытас» з усёй Беларусі.
На сустрэчу былі запрошаны шаноўныя госці, а менавіта Апостальскі Нунцый у Беларусі Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, які ўзначаліў Эўхарыстыю, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, а таксама дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
Падчас гаміліі, Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці нагадаў прысутным пра тое, як важна быць з тымі, хто ў гэтым сапраўды мае патрэбу і параўнаў таварыства «Карытас» з сэрцам усяго Каталіцкага Касцёла.
На канец святой Імшы ўсім прысутным было ўдзелена благаслаўленне Папы Рымскага.
Дзяленне аплаткам стала важнай часткай гэтай сустрэчы. Кожны мог павіншаваць сваіх калег і сяброў з надыходзячым Калядамі і Новым годам, што і рабілі з вялікім задавальненнем.
Таксама стала традыцыйным правядзенне справаздачы кожнага дырэктара дыяцэзіяльнага «Карытас». З іх даведаліся пра праекты і акцыі, якія правялі калегі з усёй Беларусі.
Скончылася сустрэча святочным абедам.
Гэтыя сустрэчы яшчэ раз даказалі ўсім, што сапраўды трэба збірацца ўсім разам і дзяліцца тым, што мы больш за ўсё любім рабіць, несці дабрыню туды, дзе яго не чакаюць і вельмі патрабуюць.
Алег Гарбачоў, тэкст і фота
