27 чэрвеня ў архікатэдральным касцёле ў Мінску адбылося біскупскае пасвячэнне кс. Аляксандра Яшэўскага SDB, якога Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Новаму біскупу нададзена Пантыфікам тытулярная біскупская кафедра Furnоs maior, ён скіраваны на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. Галоўным пасвячаючым быў Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці, асістуючымі біскупамі – Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ...
Читать далее »У Беларусі
У Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля ўведзена новая спецыяльнасць
З наступнага навучальнага года ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля будзе ўведзена новая спецыяльнасць – кантар. У навучальнай установе Каталіцкага Касцёла Беларусі будуць рыхтаваць кваліфікаваных спецыялістаў па касцёльным спеве. Пашырэнне спісу спецыяльнасцяў выклікана іх запатрабаванасцю, адзначыў ксёндз-доктар Ян Крэміс, дырэктар Мінскага тэалагічнага каледжа. Акрамя таго, упершыню ў студэнтаў будзе магчымасць выбару так званага “профілю” і падзелу на групы ...
Читать далее »Выйшла з друку кніга з біяграфіямі 8,5 тыс. беларускіх уніяцкіх святароў
У выдавецтве “Беларусь” выйшла кніга беларускага даследчыка Дзяніса Лісейчыкава «Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596-1839 гг.». У кнізе распавядаецца пра ўмовы жыцця ўніяцкіх святароў Беларусі, іх стасункі з царкоўнымі і свецкімі ўладамі, падаецца лакалізацыя святарскіх родаў, паведамляе КРЫНІЦА.info. Апроч таго, у выданні змешчаны біяграфіі 8,5 тыс. прадстаўнікоў уніяцкага духавенства. Наклад манаграфіі ў 400 асобнікаў бліжэйшым часам паступіць у ...
Читать далее »“Заўсёды быць маладымі”: сустрэча старэйшай моладзі Вілейскай парафіі
19 – 20 чэрвеня адбылася сустрэча працуючай моладзі і маладых сем’яў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы. Як піша парафіяльны сайт, месца і стыль сустрэчы былі выбраны адмыслова, бо 10 год таму гэтыя ж, толькі яшчэ маленькія, хлопцы і дзяўчаты першы раз сабраліся на рэкалекцыі на беразе в. Нарач разам з пробашчам парафіі кс. Аляксандрам. Пасля падобныя духоўныя практыкаванні адбываліся з ...
Читать далее »Грэка-католікі запрашаюць у пілігрымку Віцебск — Полацк
Пачалася падрыхтоўка да штогадовай грэка-каталіцкай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе з 7-12 ліпеня. Дэвіз ХХІ пілігрымкі: “Люблю прыказанні Твае, Госпадзе!» (Пс. 119:159) Традыцыйны шлях святамучаніка Язафата — ад месца яго мучаніцтва (Віцебск) да Полацкай катэдры і месца мучаніцкай смерці Полацкіх Пакутнікаў манахаў базыліянаў. Пілігрымка пачынаецца ў аўторак, 7 ліпеня святой Імшой у грэка-каталіцкім храме ў Віцебску па вул. 2-я ...
Читать далее »Пилигримка длиной в 500 километров (+видео)
Расстояние более чем в 500 километров пешком за 16 дней предстоит преодолеть участникам пилигримки из Бреста в Будслав, сообщает tvr.by. И это самый длинный путь к одной из старейших и почитаемых католических святынь на территории Беларуси – иконе Матери Божией Будславской. Большинство пилигримов подготовлены и не раз отправлялись в такие путешествия. По дороге верующие совершают привалы, поют христианские песни, делятся впечатлениями. ...
Читать далее »Стартавала першая і самая доўгая пілігрымка ў Будслаў
Самае доўгае ў Беларусі паломніцтва Брэст — Баранавічы — Будслаў выйшла 18 чэрвеня з Брэста, а 25 чэрвеня ў Баранавічах да яго далучацца сотні мясцовых католікаў. З Брэста ў доўгі і нялёгкі, але радасны шлях рушылі каля 50 чалавек. Пілігрымка ўключае 16 дзён шляху, адлегласць, якую за гэты час пойдуць пілігрымы — 537 км. Дзеці, моладзь, дарослыя, пенсіянеры, святары і ...
Читать далее »Рыхтуецца моладзевая Пілігрымка даверу ў Тэзэ
Каталіцкае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Гродна “OPEN” арганізуе Пілігрымку даверу ў Тэзэ ў Францыю, якая адбудзецца з 24 ліпеня па 4 жніўня. Пілігрымка даверу – чарговая сустрэча моладзі розных канфесіяў ў пошуку хрысціянскага адзінства, узаемапаразумення і салідарнасці, паведамляюць арганізатары ў facebook.com. Прыкладны кошт вандроўкі – 140 еўра за праезд аўтобусам, узнёсак за ўдзел складзе ад 30 да 70 еўра ...
Читать далее »Старшыня Саюза мастакоў аб аздабленні касцёлаў Беларусі
Старшыня Беларускага саюза мастакоў, прэзідэнт Міжнароднай канфедэрацыі саюзаў мастакоў краінаў СНД Рыгор Сітніца часта наведвае розныя гарады і мястэчкі Беларусі і ніколі не прамінае завітаць у мясцовыя святыні. Так і будучы нядаўна ў Гомелі спадар Сітніца наведаў касцёл Нараджэння Маці Божай – пакуль адзіны ў абласным цэнтры. Святыня вядомая сваімі фрэскамі, якія намаляваў італьянскі іканапісец. Старшыня саюза мастакоў ацаніў афармленне ...
Читать далее »У грэка-каталіцкай Царкве новы святар-беларус
У нядзелю, 14 чэрвеня 2015 года ў Кастамлотах (Польшча) у дзень завяршэння пілігрымкі ў гонар святых Падляскіх мучанікаў святарскія пасвячэнні атрымаў дыякан Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы Аляксей Філіпенка з парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Мінску. Святарскае пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Перамышлянска-Варшаўскай мітраполіі Яўген Паповіч. На ўрачыстасці прысутнічаў Апостальскі Візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Айцец Аляксей Філіпенка паходзіць з грэка-каталіцкай парафіі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!