У Беларусі

Традыцыя святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў спіс ЮНЕСКА

Беларуская традыцыя святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч. Беларускае прадстаўніцтва ў спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння ЮНЕСКА (а гэта Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва і Спіс сусветнай нематэрыяльнай ...

Читать далее »

Калядную акцыю па збору падарункаў для дзяцей правёў «Карытас» Гродна

19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па збору падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы. Пасля міні-канцэрту пачалася ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча міністрантаў, моладзевага хору і бацькоў адбылася ў Шчучыне

19 снежня ў шчучынскай парафіі (Гродзенская дыяцэзія) прайшла аплаткавая сустрэча дзяцей і моладзі з парафіяльнай Літургічнай службы алтара, удзельнікаў моладзевага хору “Calasanz” і іх бацькоў. Ужо трэці год такія аплаткавыя сустрэчы збіраюць каля сотні ўдзельнікаў. Гэтыя сустрэчы ўяўляюць сабой прыгожую традыцыю супольнай малітвы і супольнага стала бацькоў са сваімі дзецьмі. Сабраных яднае Хрыстус, а таксама мэта – упрыгожванне літургічнага набажэнства ...

Читать далее »

Калядная акцыя «Карытас» — больш, чым проста хэндмэйд

20 снежня тэрыторыя Чырвонага Касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц «Карытас». Таму што менавіта ў чацвёртую нядзелю Адвэнту прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Карытас» прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Гэтыя вырабы можна было набыць у падарунак родным і знаёмым на Калядныя святы, а таксама дзеля таго, каб упрыгожыць Вігілійны стол. У нядзельную раніцу супрацоўнікі ...

Читать далее »

Дзеці з “Місіі добрага самараніна” у Мінску паказалі святочнае прадстаўленне

20 снежня дзеці з “Місіі добрага самараніна” і іх бацькі сустрэліся ў Чырвоным касцёле на Святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Ужо добрай традыцыяй перад Божым Нараджэннем сталі такія спатканні іерарха з дзецьмі. Святочнае спатканне распачалося ўрачыстым унясеннем Бэтлеемскага агню ў святыню. Арцыбіскуп адзначыў, што агонь з’яўляецца сімвалам узыйшоўшага XX стагоддзяў таму і ніколі не заходзячага сонца ...

Читать далее »

У Мінску адбылася аплатковая сустрэча для катэхетаў

У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску 19 снежня сустрэліся катэхеты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам былі прысутныя студэнты і выкладчыкі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля». На пачатку сястра Часлава Навіцкая USJK, старшыня катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прывітала ўсіх, хто прыехаў на спатканне. Пасля адбылася канферэнцыя, якую прамовіў да катэхетаў кс. Дзмітрый Пухальскі. Святар заклікаў катэхетаў затрымацца і пастарацца ...

Читать далее »

Дзеці ў вышымайках танчаць у баранавіцкім касцёле

Дзеці на відэа — парафіяне касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Баранавічах. Да Калядаў яны рыхтуюць незвычаны флэшмоб, рэпетыцыя якога патрапіла ў сетку.  Пад музыку, што грае на відэа, дзеці таксама будуць спяваць калядную песню, вядома, па-беларуску. Глядзіце самі!

Читать далее »

Калядная сустрэча адбылася для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас”

17 снежня ў Цэнтры св. Лукі пры “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі сабраліся супрацоўнікі і валанцёры гэтай дабрачыннай арганізацыі. Такія сустрэчы ўжо сталі добрай традыцыяй для “Карытас” у Беларусі. Яны ладзяцца дзеля таго, каб напярэдадні свята Божага Нараджэння сустрэцца ўсім разам, як адна вялікая сям’я, і падзяліцца адно з адным радасцю і цеплынёй ад Нараджэння Езуса Хрыста. На сустрэчы прысутнічаў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі ...

Читать далее »

«Не спазніся!»: запрашэнне на СДМ па-беларуску

Ролік «Не спазніся» з заклікам на нацыянальных мовах удзельнікаў Сусветных Дзён Моладзі (СДМ) ў Кракаве-2016 прэзентавала медыяльная група падрыхтоўкі да СДМ. На беларускай мове да ўдзелу запрашае маладых людзей кл. Артур Ляшнеўскі SDB.

Читать далее »

Адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыі для моладзевых супольнасцяў Мінска

На тэрыторыі цэнтра таварыства “Карытас” 12-13 снежня адбыліся першыя сумесныя рэкалекцыідля моладзевых супольнасцяў горада Мінска. У іх удзельнічалі: Сыён (Чырвоны касцёл), Эффата (парафія Маці Божай Ружанцовай, Лошыца), Эммаус (парафія Св. Францішка Асізскага, Уручча). Гэтыя два дні былі аб’яднаны агульнай тэмай “Розныя супольнасці, як адзінае цэлае.” І не выпадкова. Вядома, што супольнасці вядуць пэўную сумесную дзейнасць, але менавіта такія сустрэчы неабходныя, ...

Читать далее »