У Беларусі

Вігілійнае спатканне для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць на Беларусі адбылося ў Шчучыне

Напярэдадні свята Божага Нараджэння ў Шчучыне адбылося вігілійнае спатканне для ўсёй супольнасці айцоў піяраў, якія працуюць на Беларусі. Традыцыйна спатканне распачалося супольнай малітвай на брэвіашы ў капліцы. Падчас гэтай малітвы ўсе айцы аднавалі, зложаныя калісьці вечныя шлюбы: паслухмянасці, чыстасці, беднасці і клопату аб выхаванні дзяцей і моладзі. Пасля заканчэння малітвы ўсе прысутныя сабраліся каля святочнога, вігілійнага стала. Па традыцыі рэктар ...

Читать далее »

Мар’іна Горка: удзельнікі парафіяльнага вакальна-харэаграфічнага гурта «Пухавіцкія перлінкі» зладзілі Батлейку

Хіба кожны згадзіцца з тым, што няма свята больш прыгожага, светлага, радаснага і чаканага, чым свята Божага Нараджэння! У гэты час шмат віншаванняў чуем з вуснаў родных, знаёмых і сяброў, i самi гаворым самыя добрыя шчырыя словы, складаючы найлепшыя пажаданні. Таксама ў гэты час, перажываючы цуд Божага Нараджэння, зноў і зноў аддаём свае сэрцы і сябе саміх у падарунак Збаўцу. 27 снежня ў ...

Читать далее »

У Шчучыне адбылася вігілійная сустрэча для студэнтаў

26 снежня ў Шчучыне студэнтаў сабрала разам Вігілія. Распачалася сустрэча для былых выпускнікоў святой Імшой, на якой прысутныя сталіся адным цэлым каля алтара і паразважалі над тэмай выбару дабра ў нашым жыцці. Цёплую сямейную атмасферу, якая склалася падчас Эўхарыстыі, пазней падтрымала супольнае дзяленне аплаткам. І сапраўды, у гэты вечар прагучалі добрыя і такія патрэбныя словы падтрымкі, самыя шчырыя пажаданні, былі ...

Читать далее »

Рождественская батлейка собрала аншлаг в малом зале борисовского дома культуры

В Борисовском городском доме культуры показали рождественский спектакль – батлейку. 25 декабря зрители увидели историю о том, как правильно праздновать самый радостный праздник христианства. Главные роли исполнили прихожане костела Рождества Пресвятой Девы Марии. — Есть итальянская притча о том, как библейские Осел и Вол спустились на землю, чтобы посмотреть, как люди празднуют Рождество. Они были в ужасе от того, что ...

Читать далее »

Традыцыя святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў спіс ЮНЕСКА

Беларуская традыцыя святкавання ў гонар абраза Маці Божай Будслаўскай прэтэндуе на ўнясенне ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміла начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч. Беларускае прадстаўніцтва ў спісах нематэрыяльнай культурнай спадчыны сусветнага значэння ЮНЕСКА (а гэта Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва і Спіс сусветнай нематэрыяльнай ...

Читать далее »

Калядную акцыю па збору падарункаў для дзяцей правёў «Карытас» Гродна

19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па збору падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы. Пасля міні-канцэрту пачалася ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча міністрантаў, моладзевага хору і бацькоў адбылася ў Шчучыне

19 снежня ў шчучынскай парафіі (Гродзенская дыяцэзія) прайшла аплаткавая сустрэча дзяцей і моладзі з парафіяльнай Літургічнай службы алтара, удзельнікаў моладзевага хору “Calasanz” і іх бацькоў. Ужо трэці год такія аплаткавыя сустрэчы збіраюць каля сотні ўдзельнікаў. Гэтыя сустрэчы ўяўляюць сабой прыгожую традыцыю супольнай малітвы і супольнага стала бацькоў са сваімі дзецьмі. Сабраных яднае Хрыстус, а таксама мэта – упрыгожванне літургічнага набажэнства ...

Читать далее »

Калядная акцыя «Карытас» — больш, чым проста хэндмэйд

20 снежня тэрыторыя Чырвонага Касцёла ўяўляла сабой сапраўдны пляц «Карытас». Таму што менавіта ў чацвёртую нядзелю Адвэнту прадстаўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў «Карытас» прыехалі ў Мінск, каб прадставіць вырабы, якія яны змайстравалі разам з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Гэтыя вырабы можна было набыць у падарунак родным і знаёмым на Калядныя святы, а таксама дзеля таго, каб упрыгожыць Вігілійны стол. У нядзельную раніцу супрацоўнікі ...

Читать далее »

Дзеці з “Місіі добрага самараніна” у Мінску паказалі святочнае прадстаўленне

20 снежня дзеці з “Місіі добрага самараніна” і іх бацькі сустрэліся ў Чырвоным касцёле на Святой Імшы, якую ўзначаліў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Ужо добрай традыцыяй перад Божым Нараджэннем сталі такія спатканні іерарха з дзецьмі. Святочнае спатканне распачалося ўрачыстым унясеннем Бэтлеемскага агню ў святыню. Арцыбіскуп адзначыў, што агонь з’яўляецца сімвалам узыйшоўшага XX стагоддзяў таму і ніколі не заходзячага сонца ...

Читать далее »

У Мінску адбылася аплатковая сустрэча для катэхетаў

У касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску 19 снежня сустрэліся катэхеты Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Разам былі прысутныя студэнты і выкладчыкі «Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля». На пачатку сястра Часлава Навіцкая USJK, старшыня катэхетычнага аддзела Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прывітала ўсіх, хто прыехаў на спатканне. Пасля адбылася канферэнцыя, якую прамовіў да катэхетаў кс. Дзмітрый Пухальскі. Святар заклікаў катэхетаў затрымацца і пастарацца ...

Читать далее »