У Беларусі

У санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі прайшло закрыццё Святых Дзвярэй

13 лістапада ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі прайшло закрыццё Святых Дзвярэй, якія на працягу Юбілейнага Года з’яўляліся Брамай Міласэрнасці. Кармеліты і міласэрнасць На ўрачыстым набажэнстве прысутнічалі святары Астравецкага дэканату, манахіні, вернікі, а тасама дэлегат біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча —кс. Юзаф Багдзевіч. Дэлегат асабліва дзякаваў айцам-кармелітам, якія апякуюцца санктуарыем, за іх ахвярнае служэнне, за добры прыклад святарства, а ...

Читать далее »

У Шчучыне прайшлі піярскія дні моладзі

У першыя дні лістапада ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбылася штогадовая восеньская душпастырская акцыя — піярскія дні моладзі. На працягу двух дзён моладзь з Ліды і Шчучына мела магчымасць разважаць на тэму святасці, беручы за прыклад заснавальніка законнай супольнасці Пабожных Школ —  св. Юзафа Каласанса  і, дзеючай крыху пазней, у тым жа духу што і Каласанс  — св. Паўлу Монталь,  стваральніцу ...

Читать далее »

У Навагрудку прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя абароне сямейных хрысціянскіх каштоўнасцей

З 3-га па 10-га лістапада ў парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку праходзілі лекцыі і майстар класы, прысвечаныя абароне ненароджанага жыцця і сямейных хрысціянскіх каштоўнасцей. Pro-life праграма была арганізавана па ініцыятыве пробашча парафіі кс. Юрыя Жэгарына пры падтрымцы дабрачыннага фонда «Адкрытыя сэрцы» і Навагрудскага райвыканкама. — Я даўно знаёмы з дзейнасцю фонда «Адкрытыя сэрцы». Яго супрацоўнікі і валанцёры прапаведуюць агульнахрысціянскія сямейныя каштоўнасці ...

Читать далее »

У Беларусі падводзяць вынікі Году Міласэрнасці

13 лістапада завяршаецца Святы Юбілейны Год Міласэрнасці. Ва ўсім свеце будуць зачынены Брамы міласэрнасці. Плённа прайшоў гэты Год у Каталіцкім Касцёле. У Пінскай дыяцэзіі, яна вялікая тэрытарыяльна, былі адчынены некалькі Брамаў Міласэрнасці – прыкладна праз кожныя сто кіламетраў: у Пінску, Гомелі, Брэсце, Лагішыне, Баранавічах, Іванаве, Бярозе, нагадаў Біскуп Пінскі Антоній Дзям’янка ў інтэрв’ю Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё. Але ўсе дыяцэзіі ...

Читать далее »

Навучэнцы гродзенскай семінарыі наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполі

9 лістапада навучэнцы гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі ў чарговы раз наведалі вёску Галавічполе, у якой знаходзіцца дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Супольна перажыты час з дзецьмі стаў для будучых святароў яшчэ адным заклікам несці Евангелле  для абяздоленых, хворых і пакінутых людзей. Семінарысты, молячыся за дзяцей, папрасілі таксама заступніцтва і апекі Маці Божай для іх. Дом-інтэрнат ў Галавічполі распачаў ...

Читать далее »

«Каталіцкі Веснік» прапануе гульню-самаклейку на Адвэнт для дзяцей

Прапануем увазе нашых чытачоў дзіцячую гульню-самаклейку на Адвэнт. Яе iдэя ў тым, каб заахвоціць дзяцей да больш руплівага перажывання часу чакання Божага Нараджэння. Гульня выканана, як мазаіка. Дзеткам неабходна запоўніць малюнак, наклейваючы каляровыя элементы на шаблон з контурамі малюнка. Гульня-пазл на Адвэнт вельмі папулярная ў парафіях падчас раратаў, калі дзеці прыходзяць у касцёл і атрымліваюць ад сясцёр або святара яе ...

Читать далее »

Мінскі араторый сабраў дзяцей на восеньскія канікулы

«Вакацыі з Богам» адбыліся з 31 кастрычніка па 4 лістапада ў салезіянскім араторыі св. Яна Боска ў Мінску. Дэвізам гэтых дзён былі словы: «Тата, мама, Бог і я — гэта лепшая сям’я!» Напрацягу пяці дзён арганізатары дапамагалі дзецям, якіх было больш за 50, разважаць пра сям’ю і яе каштоўнасці. Кожны дзень раскрываў новую тэму. «Дом-сям’я» — гэта быў накірунак першага ...

Читать далее »

Першая сустрэча шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль адбылася ў Гродне

5 лістапада ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) прайшла першая сустрэча ўсіх шанавальнікаў Маці Божай з Гары Кармэль і тых, хто носіць святы шкаплер. Спатканне распачалося св. Імшой, якую ўзначаліў а. Алякcандр Стока OCD. У гаміліі святар адзначыў, што айцы кармэліты прагнуць, каб сустрэчы шанавальнікаў Маці Божай Шкаплернай збіралі шматлікіх вернікаў Гродна і ваколіц на супольнай малітве. Айцец Аляксандр падкрэсліў, ...

Читать далее »

“Вандроўку ў Неба” зладзілі ў касцёле Светлагорска

Чарговую тэатральную пастаноўку паказалі ў светлагорскай парафіі Ўзвышэння Святога Крыжа. Гэтым разам пра святых — да нядаўняй Урачыстасці ўсіх святых. Напісала сцэнарый і падрыхтавала пастаноўку “Вандроўка ў Неба” сястра Таццяна Халапук. Як заўсёды ўдзельнічала шмат дзяцей. — Падчас спектаклю парафіяне мелі магчымасць зазірнуць у Нябеснае Валадарства. Уся гэта вандроўка адбывалася ў касцёле, выгляд якога нагадваў пра штосьці незвычайнае, таямнічае. Было ...

Читать далее »

У Шчучыне адзначылі 25-годдзе законнага жыцця сясцёр-назарэтанак Марыяны і Нерэі

30 кастрычніка ў шчучынскай святыні адбыліся ўрачыстасці з нагоды 25-годдзя законнага жыцця сясцёр-назарэтанак Марыяны і Нерэі, якія некалі працавалі ў парафіі ў Шчучыне. Святую Імшу адправіў пробашч парафіі а. Вітальд Пяцельчыц SP. У сваёй гаміліі ён заахвоціў усіх прысутных да разважання над тэмай паклікання да законнага жыцця. У Эўхарыстыі ўдзельнічаў і пробашч піярскай парафіі ў Лідзе а. Андрэй Агель SP. ...

Читать далее »