У Беларусі

Агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця пройдзе ў Будславе

У суботу 7 лютага ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай ў рамках Навэнны з нагоды малітоўнай падрыхтоўкі да прысвячэння Мінска-Магілёўскай мітраполіі Найдаражэйшай Крыві Пана нашага Езуса Хрыста і ўдзячнасці за 35 гадоў аднаўлення структураў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі пройдзе агульнабеларускі Дзень кансэкраванага жыцця. Такія мерапрыемствы штогод праходзяць з нагоды ўрачыстасці Ахвяравання Пана, якая ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 2 лютага і ...

Читать далее »

Аплаткавая сустрэча для навучэнцаў тэалагічнага каледжа прайшла ў Гродне

10 студзеня ў Гродне прайшла аплаткавая сустрэча для навучэнцаў Тэалагічнага каледжа імя св. Казіміра. Сустрэча, на якой сабраліся навучэнцы і выкладчыкі гэтай навучальнай установы, пачалася Імшой у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У гаміліі біскуп назваў навучэнцаў тэалагічнага каледжа тымі, хто “ў сваёй штодзённасці, у сем’ях, супольнасцях, у працы і ў грамадстве нясе ...

Читать далее »

У Мінску прайшла калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі»

8 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася другая калядная канферэнцыя «Каталіцкі Касцёл у Беларусі: праз стагоддзі», арганізаваная Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рыма-каталіцкага Касцёла пры падтрымцы Апарата ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. У канферэнцыі прынялі ўдзел Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, прадстаўнікі беларускага каталіцкага епіскапату і духавенства, у тым ліку Генеральныя вікарыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі і біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў пацярпелы ад пажару сапоцкінскі касцёл

9 студзеня арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата ў Сапоцкіне, які ў снежні пацярпеў ад пажару. Пробашч сапоцкінскай парафіі кс. Антоні Абухоўскі азнаёміў іерарха з ходам прац па аднаўленні касцёла. Сярод іншага пробашч адзначыў, што парафіяне актыўна ўключыліся ў аднаўленне святыні – яна займае ў іх жыцці важнае месца. Арцыбіскуп запэўніў пробашча, што ...

Читать далее »

У гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў

6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана, у гродзенскай парафіі Святога Духа адбыўся шлях Трох Каралёў. У набажэнстве ўдзельнічалі вернікі парафіі, у тым ліку моладзь і дзеці. Яно праводзілася ў памяць аб Трох Мудрацах (“Трох Каралях”), пра якіх нагадвае ўрачыстасць Аб’яўлення Пана. Як мудрацы, кіруючыся святлом зоркі, ішлі да стаенкі ў Бэтлееме, дзе знаходзіўся нованароджаны Езус Хрыстус, так маглі ісці на ...

Читать далее »

Праўдзівая радасць Божага Нараджэння: дзеці парафіі ў Астраўцы паказалі калядную пастаноўку

У другую нядзелю пасля Божага Нараджэння парафія Адшукання Святога Крыжа ў Астраўцы правяла час не толькі на супольнай малітве, але і з сапраўдным калядным цудам. Пасля Імшы вернікі і госці сталі сведкамі чароўнай і шчырай пастаноўкі, якую падрыхтавалі юныя вернікі разам з сястрой Марынай і пробашчам кс. Юрыем. Маленькія артысты, з энтузіязмам увайшоўшы ў ролі біблейскіх персанажаў, паказалі сакральную гісторыю ...

Читать далее »

У Мінску ўрачыста адзначылі юбілей арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

3 студзеня ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, маці касцёлаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, прайшло святкаванне 80-годдзя заслужанага іерарха арцыбіскупа эмэрыта Тадэвуша Кандрусевіча. Імшу падзякі за пражытыя гады і плёны шматгадовага служэння Каталіцкаму Касцёлу ўзначаліў сам дастойны юбіляр. У гэты дзень архікатэдра была запоўненая шматлікімі вернікамі і духавенствам, якія пачалі збірацца задоўга да святой Імшы, каб паглядзець запланаваную прэзентацыю аб ...

Читать далее »

У Граўжышках прайшоў дзень засяроджання для катэхетаў

27 снежня ў касцёле Маці Божай Ружанцовай у Граўжышках панавала атмасфера малітоўнай цішыні. Дзень засяроджання сабраў катэхетаў з Астравецкага, Ашмянскага, і Смаргонскага дэканатаў, каб умацаваць адзінства паміж дэканатамі і стварыць прастору для абмену досведам. Праграма дня засяроджання была насычанай як у духоўным, так і ў інтэлектуальным вымярэнні. Асаблівым момантам стала канферэнцыя, якую правёў кс. Аляксандр Сямінскі, пробашч парафіі Нараджэння Панны ...

Читать далее »

Міністранты парафіі св. Міхала Арханёла наведалі галоўныя гродзенскія храмы

26 снежня, у дзень Святога Сцяпана першамучаніка, 17 міністрантаў з парафіі святога Міхала Арханёла здзейснілі асаблівую духоўна-пазнавальную экскурсію па гістарычным цэнтры Гродна. Мэтай выезду было паглыбленае знаёмства падрастаючага пакалення з каштоўнай рэлігійнай і культурнай спадчынай горада, дзе кожны храм — гэта жывая старонка гісторыі. Маршрут экскурсіі ахопліваў найбольш гістарычныя каталіцкія святыні: Касцёл Святога Францішка Ксаверыя (Фарны), які з’яўляецца адным з ...

Читать далее »

Уникальную механическую батлейку собрали во Францисканском костеле в Гродно

Уникальную механическую батлейку собрали на Рождество в костеле Матери Божьей Ангельской (Францисканском) в Гродно, сообщает БЕЛТА. Батлейка из Францисканского костела показывает традиционный библейский сюжет о рождении Христа. В центре — ясли с младенцем Иисусом, склонившиеся над ними фигурка Марии и Иосифа. Вокруг них движутся фигурки артистов и музыкантов, которые, согласно задумке, восхваляют рождение Спасителя. Как рассказали в костеле, батлейку и ...

Читать далее »