З 1993 года Каталіцкі Касцёл штогод адзначае 11 лютага Сусветны дзень хворага. Гэта яшчэ адна незвычайна каштоўная душпастырская ініцыятыва Яна Паўла ІІ. Гэтая ініцыятыва была водгукам на просьбы і прапановы з розных бакоў хаця б адзін дзень у годзе прысвяціць асаблівым чынам тым, хто па фізічных ці духоўных прычынах чакае нашай дапамогі. Сёлета Сусветны дзень хворага будзе адзначацца ў 25-ы ...
Читать далее »У Беларусі
У мінскай супольнасці Францішканскага ордэна свецкіх адбылося прыняцце новых членаў у пастулат, навіцыят і складанне абяцанняў
2 лютага мінскую супольнасць Францішканскага ордэна свецкіх (ІІІ Ордэн) наведала Нацыянальная настаяцельніца ордэна с. Марыя Эталь OFS з Гродна, паведамляе kapucyny.by. У цэнтры сустрэчы, якая адбывалася ў мінскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, была цэлебрацыя супольнай Эўхарыстыі, падчас каторай тры новыя члены былі прынятыя ў пастулат, тры — у навіцыят, чатыры склалі першыя абяцанні евангелічнага жыцця, а тры сястры ...
Читать далее »Праект аднаўлення касцёла ў Будславе будзе агульнанацыянальным
Праект аднаўлення каталіцкай святыні Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Будславе павінен стаць агульнанацыянальным, заявіў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі. Ён паведаміў, што пакуль на рэстаўрацыю Нацыянальнага санктуарыя Божай Маці ў Будславе сабрана больш за 6 тыс. рублёў ахвяраванняў. Прычым, грошы сабраныя самімі католікамі — у асноўным, у мінскім катэдральным, «Чырвоным» і будслаўскім касцёлах. — Калі б да ...
Читать далее »Біскуп Аляксандр Кашкевіч асвяціў у Зарачанцы абраз Езуса Міласэрнага
5 лютага біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафію Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Балі Касцёльнай). Іерарх узначаліў святую Імшу з удзелам шматлікіх вернікаў і запрошаных гасцей. Падчас Імшы біскуп асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які з’яўляецца дакладнай копіяй віленскага абраза, напісанага паводле ўказанняў святой Фаўстыны. Гэты абраз быў перададзены парафіяльнай супольнасці ў дар і будзе змешчаны ў касцёле. Як адзначыў ...
Читать далее »«Дзень дабра» ў гродзенскім аддзяленні «Хоспіс» правялі валанцёры «Карытас» і цэнтра «Пара»
4 лютага цэнтр «ПАРА» (Падтрымка Анкахворых, Рэабіліцыя, Адаптацыя) сумесна з гродзенскім аддзяленнем «Карытас» правялі «Дзень дабра» на базе Гродзенскай клінічнай бальніцы №3 у аддзяленні «Хоспіс». Міні-цырульня, масаж рук, прымерка ільняных дызайнерскіх капялюшыкаў ручной працы — усё было для пацыентаў аддзялення ў гэты дзень. Шпіталь наведалі вучні і намеснік дырэктара СШ №8, якія прынеслі паштоўкі, зробленыя ўласнаручна, і падарылі іх Хворым, ...
Читать далее »Моладзь Гродзенскай дыяцэзіі заняла прызавыя месцы на Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве
XXVI Міжнародны турнір па футболе сярод моладзі ва ўзроставых групах з 2000 па 2007 год нараджэння прайшоў у Варшаве. Сёлета ў турніры, арганізаваным польскім Каталіцкім спартыўным таварыствам, прынялі ўдзел каманды з Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Беларусь прадстаўлялі дзве каманды з Гродзенскай дыяцэзіі — «Гродна 2001» і «Гродна 2002». У іх склад увайшлі гульцы з гродзенскіх парафій (Гродна-Аўгустоўкі, Гродна-Вішнявец, Гродна-Дзевятоўка, Гродна-катэдра) ...
Читать далее »Пінская катэдра ўвойдзе ў лагатып 920-годдзя горада
Каталіцкая катэдра Ўнебаўзяцца Найсвяцейшай Панны Марыі ўвойдзе ў лагатып Пінска да 920-годдзя горада. Тры варыянты лагатыпа прадстаўлены на народнае галасаванне, паведамляе гарвыканкам. Выкладчыкі і навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў №4 выступілі з ініцыятывай і распрацавалі некалькі праектаў лагатыпаў. На ўсіх з іх прадстаўлена выява каталіцкага сабора, а на двух варыянтах таксама — праваслаўнага храма. Прагаласаваць можна на сайце раённай газеты «Пінскі ...
Читать далее »Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі ў Мінску
Першыя Салезіянскія дні моладзі прайшлі 27-28 студзеня ў Мінску ў араторыі пры парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка). На сустрэчу прыехала больш 70 маладых людзей з усёй Беларусі. Праграма сустрэчы была разлічана на два дні і ўключала ў сябе творчую духоўную працу, адарацыю Найсвяцейшага Сакраманту і споведзь, цікавую экскурсію па Мінску ў суправаджэнні гіда, святкаванне ўрачыстасці святога Яна Боско і ўдзел ...
Читать далее »“Радыё Марыя” можа запрацаваць у поўным фармаце ў сярэдзіне лютага
Беларускае каталіцкае “Радыё Марыя” можа пачаць поўнафарматную працу ўжо ў сярэдзіне лютага. Пра гэта 28 студзеня ў мінскім касцёле Святой Тройцы (святога Роха) падчас сустрэчы ў межах каталіцкага Душпастырства журналістаў распавёў праграмны дырэктар радыё ксёндз Аляксандр Улас. “Прынамсі, будзем старацца”, — адзначыў святар. Тэставая версія “Радыё Марыя”, заявіў ён, па сутнасці ўжо выканала сваю ролю, бо ўсе пастаўленыя для яе ...
Читать далее »Курсы міжнароднай “Акадэміі сям’і” ўжо ў Мінску
28 студзеня ў Мінску ўпершыню прайшла сустрэча ў рамках IFFD – Міжнароднай федэрацыі развіцця сем’яў. Курс “Першыя крокі”, прысвечаны праблемам сужэнцаў, якія выхоўваюць малых дзяцей, стартаваў пры ўдзеле вопытнага мадэратара з Масквы Канстанціна Касцюхіна. Ініцыятарамі “прыезду” Акадэміі ў Беларусь сталі вернікі гомельскай парафіі, у прыватнасці Павел Міцкевіч. Яны ў далейшым будуць яго мадэратарамі. Памяшканне для сустрэч у Мінску прадаставіў грэка-каталіцкі ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!