Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры, людзі добрай волі! Cучасны свет вельмі моцна заклапочаны выкліканай пандэміяй каранавірусу складанай сітуацыяй, якая закранае таксама і Беларусь. У гэты час новых выпрабаванняў выказваем усім вам нашу блізкасць і запэўніваем у малітве ў інтэнцыі прадухілення гэтай заразнай хваробы і ахвяр, да якіх яна можа прывесці. Багатая гісторыя Касцёла сведчыць аб тым, што ён ...
Читать далее »У Беларусі
Піярскія сустрэчы для юнакоў прайшлі ў Лідзе
З 13 па 15 сакавіка ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе адбыліся пiярскiя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел 15 чалавек з Ліды і Шчучынa. Акрамя розных канферэнцый, падчас якіх юнакі разважалі на тэму прысутнасці Хрыста ў асабістым жыцці, шмат часу было прысвечана супольнай малітве, інтэграцыйным сустрэчам і спартыўным гульням. У плане было таксама крыху часу ...
Читать далее »Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі разам з мясцовымі вернікамі маліўся за Святога Айца ў гадавіну яго абрання
13 сакавіка, у сёмую гадавіну абрання Папы Францішка на пасад святога Пятра, яго прадстаўнік у нашай краіне Часовы павераны ў справах Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь кс. Махэр Шаммас узначаліў цэлебрацыю Эўхарыстыі ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены. Вітаючы высокага госця на пачатку святой Імшы, пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк адзначыў, што ўдзел прадстаўніка Папы Францішка ў ...
Читать далее »Распараджэнне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
Складаная эпідэміялагічная сітуацыя, якая склалася ў свеце ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, заклікае нас да адказнага стаўлення да гэтай праблемы. Як веруючыя людзі, мы перадусім павінны звяртацца да Бога, без якога нічога не зможам зрабіць (пар. Ян 15, 5) і вера ў Якога аздараўляе (пар. Лк 17, 19). Таму заклікаю ўсіх вернікаў да малітвы ў інтэнцыі прадухілення пандэміі каранавірусу. Выкарыстаем дадзены нам Божым Провідам ...
Читать далее »Паведамленне арцыбіскупа Кандрусевіча: Касцёл не прапануе дзяржаве кагосьці пераследаваць ці караць
9 сакавіка ў Мінску з удзелам прадстаўнікоў Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы прайшла прэс-канферэнцыя па выніках збору подпісаў у абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў і супраць прапаганды гомасексуалізму і іншых палавых ненармальнасцяў непаўналетнім. У прэс-канферэнцыі ўзяў удзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які агучыў пазіцыю Касцёла па закранутых пытаннях. Паколькі ў некаторых СМІ пасля прэс-канферэнцыі з’явіліся матэрыялы, ...
Читать далее »Вернікі Беларусі ўшануюць памяць Вялікага Папы
У Беларусі пачалася падрыхтоўка да пілігрымкі ў Ватыкан з нагоды 100-годдзя з дня нараджэння св. Яна Паўла ІІ, — паведаміў кс. Дзмітрый Пухальскі, канцлер курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Такім чынам католікі краіны аддадуць даніну пашаны першаму Пантыфіку славянскага паходжання, які змяніў Касцёл і свет. Чэнстахова, Вадавіцэ, Кракаў – на шляху ў Рым вернікі наведаюць шмат месцаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю ...
Читать далее »Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікае маліцца аб выбаўленні ад эпідэміі каранавірусу
ЗВАРОТ Арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Паважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты і сёстры! Свет ахапіла эпідэмія каранавірусу. Заразная і небяспечная хвароба праяўляецца ва ўсё большай колькасці краін свету, у тым ліку і ў Беларусі. Лекары і санітарныя службы робяць усё магчымае, каб яе прадухіліць і як мага хутчэй вылячыць захварэўшых. Пры гэтым яны нават ...
Читать далее »У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты
З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі. На сустрэчу сабраліся міністранты і кандыдаты з парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні, парафіі Марыі Успамогі Хрысціянаў у Бараўлянах, парафіі св. Яна ...
Читать далее »«Народжана быць прыгожай»: у Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын
У кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 22 удзельніцы з Гродна, Навагрудка, Глыбокага і Мінска. У праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, Крыжовы шлях, канферэнцыі, разважанні над Божым словам, маўчанне. Канферэнцыі, якія канцэнтраваліся на тэме сустрэчы “Народжана быць прыгожай”, праводзілі пробашч парафіі св. Юзафа Рамесніка і бл. ...
Читать далее »«Не бойся! Плыві на глыбіню». Распачынаецца рэгістрацыя на малітоўную сустрэчу моладзі ў Маладзечне
Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што пройдзе 1–3 мая ў Маладзечне, звязана з Пастырскім годам, які ў Касцёле на Беларусі прысвечаны святому Яну Паўлу ІІ з нагоды 100-годдзя з дня яго нараджэння. Вялікі Папа сваім словам і прыкладам заўсёды імкнуўся весці Касцёл туды, куды клікаў яго Хрыстус — на глыбіню хрысціянскага жыцця. Каб пераадолець свой страх і адгукнуцца на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!