У Беларусі

Споведзь і Камунія ва ўмовах эпідэміі. Як выканаць касцёльны наказ, тлумачыць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі адносна споведзі і Камуніі ва ўмовах эпідэміі Клапоцячыся пра духоўнае дабро вернікаў, растлумачваю, як у выкліканых пандэміяй каранавірусу ўмовах, знаходзячыся ў ізаляцыі, не «самаізалявацца» ад Бога і Касцёла. Следам за Папам Францішкам, які нядаўна звярнуў увагу на небяспеку «віртуальнага Касцёла» без рэальнай супольнасці і сакрамантаў, заахвочваю вернікаў не пазбаўляць сябе збаўчай ласкі і тлумачу, ...

Читать далее »

Пасхальныя кулічы і ахоўныя маскі. Caritas дапамог патрабуючым у Мінску і Бабруйску

16 красавіка супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas» правялі велікодную дабрачынную акцыю ў падтрымку асоб без пэўнага месца жыхарства, паведамляе Catholic.by. Пастаяльцам дамоў начнога знаходжання для асобаў без пэўнага месца жыхарства ў Мінску і Бабруйску была перададзена гуманітарная дапамога ў выглядзе сухіх пайкоў, цукру, гарбаты, велікодных кулічоў і шматразовых ахоўных масак. Падчас паездкі па ўстановах ад Caritas таксама былі перададзеныя для ...

Читать далее »

Малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі «Не бойся! Плыві на глыбіню» пераносіцца на восень

Сёлетняя малітоўная сустрэча моладзі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, што планавалася на 1–3 мая ў Маладзечне, пераносіцца на восень 2020 года, паведамляе Catholic.by. Рэгістрацыя ўдзельнікаў часова спынена. Дакладная дата і расклад сустрэчы будуць пададзеныя пазней на партале Catholic.by. Сачыць за навінамі пра сустрэчу можна на старонцы ў Instagram: @msm_maladzechna_2020. Па ўсіх пытаннях, звязаных з МСМ у Маладзечне, звяртацца па тэл.: +375 (29) 357 ...

Читать далее »

Усе набажэнствы святога Пасхальнага трыдууму пакажуць па тэлебачанні

У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй сёлета плануецца прамая трансляцыя па тэлебачанні не толькі святой Імшы Пасхальнай вігіліі, але таксама святой Імшы Вячэры Пана ў Вялікі чацвер і набажэнства Вялікай пятніцы, паведамляе catholic.by. У спецыяльным Паведамленні Пастаяннай рады Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі дыяцэзіяльным біскупам, згодна з нормамі кананічнага права Каталіцкага Касцёла, было рэкамендавана ўдзяліць дыспенсу ад абавязку ўдзелу ў нядзельнай ...

Читать далее »

Біскуп Алег Буткевіч правёў велікапосныя рэкалекцыі ў Міхалішках

З 27 па 29 сакавіка ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Міхалішках (Астравецкі дэканат) адбыліся велікапосныя рэкалекцыі, якія па запрашэнні пробашча парафіі кс. Анатолія Захарэўскага правёў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, паведамляе grodnensis.by. Духоўныя практыкаванні, якія некаторыя вернікі называюць “рэкалекцыямі жыцця”, сталі для ўдзельнікаў часам умацавання ў веры, яе сведчання і часам ласкі. Парафіяне доўга рыхтаваліся да гэтай падзеі і маліліся ...

Читать далее »

Біскуп Юзаф Станеўскі: Ці хрысціянін павінен баяцца?

У сваім блогу ў сённяшняй складанай сітуацыі біскуп Юзаф Станеўскі, звяртаючыся да моладзі, піша пра тое, як па-хрысціянску перажыць час выпрабавання — без страху і з малітвай. Мае дарагія сябры, я зноў звяртаюся да вас са сваім роздумам над цяперашняй гадзінай. Кожны з нас, сочачы за навінамі, успрымае пачутае па-рознаму: хтосьці — спакойна і разважліва, хтосьці — насцярожана і з ...

Читать далее »

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай семінарыі

25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, супольнасць Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне перажыла дзень засяроджання. Гэта магчымасць для кожнага семінарыста зрабіць для сябе “рахунак сумлення” адносна таго, як ён выкарыстаў дадзены Богам час на здабыванне ведаў і іншых духоўных каштоўнасцей. Гэтыя духоўныя практыкаванні былі незвычайнымі. Ва ўрачыстасць Звеставання Пана адзначаецца Дзень святасці жыцця, калі Каталіцкі Касцёл асаблівым чынам акцэнтуе вялікую ...

Читать далее »

Служыць дабру зачатага дзіцяці

25 сакавіка Каталіцкі Касцёл ва ўсім свеце адзначаў урачыстасць Звеставання Пана. Маем выключную нагоду, каб падзякаваць і задумацца над жыццём. Таксама ў гэты дзень можна было ўрачыста прыняць абавязак духоўнага ўсынаўлення дзіцяці, жыццё якога знаходзіцца пад пагрозай. Яго сутнасць палягае на тым, што чалавек дае абяцанне на працягу 9-ці месяцаў маліцца за адно зачатае дзіця, каб яно змагло з’явіцца на ...

Читать далее »

Касцёл у Беларусі: як каранавірус паўплываў на католікаў

25 сакавіка 2020 г., ва ўрачыстасць Звеставання Пана ў многіх каталіцкіх храмах Беларусі адбылася адмысловая малітва прысвячэння краіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Таксама, па закліку папы Францішка, апоўдні ў касцёлах маліліся “Ойча наш” у інтэнцыі выбаўлення свету ад пандэміі каранавіруса. Набажэнствы наведалі нешматлікія вернікі – многім давялося маліцца дома. Па прычыне распаўсюджвання COVID-19, небяспечнага асабліва для старэйшых асоб, яшчэ 10 сакавіка ...

Читать далее »

25 сакавіка Касцёл прысвеціць Беларусь Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Распараджэнне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Свет ахінула пандэмія каранавірусу, якая пагражае таксама і Беларусі. Мы ўдзячныя супрацоўнікам службы аховы здароўя і іншых дзяржаўных і грамадскіх структур, якія ахвярна клапоцяцца аб прадухіленні гэтай заразнай хваробы. Адначасова з гэтым вернікі розных веравызнанняў і рэлігій моляцца ў гэтай інтэнцыі, сведчаннем чаго стала супольная малітва католікаў, праваслаўных, лютэранаў, баптыстаў, юдэяў і мусульманаў, ...

Читать далее »