У выніку трагічных падзей, якія адбываліся на вуліцах нашых гарадоў і мястэчак 9–12 жніўня, шмат людзей пацярпелі фізічна і духоўна. Яны патрабуюць нашай дапамогі, прычым не толькі цяпер, але і ў будучыні. Каталіцкі Касцёл, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, Хрысціянскі сацыяльны цэнтр «Дабрачыннай місіі Добрага Самараніна» ўдзельнічаюць у ініцыятывах па падтрымцы пацярпелых, каб яны як найхутчэй маглі вярнуццца да ...
Читать далее »У Беларусі
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч хоча асабіста сустрэцца з міністрам Караевым, каб абмеркаваць сітуацыю
18 жніўня Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч звярнуўся да міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Юрыя Караева па справе затрыманых падчас акцый пратэсту грамадзян. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі просіць дазволіць святарам наведваць людзей, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў, каб аказаць ім патрэбную дапамогу, перадусім духоўную. Іерарх таксама заклікаў міністра неадкладна вызваліць затрыманых. Акрамя таго, кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату звяртаецца да ...
Читать далее »“Папа Францішак з намі”: рэакцыя беларусаў на зварот Пантыфіка
“Папа з намі!”, — такое пачуццё запанавала сярод беларусаў пасля слоў падтрымкі Францішка, якія прагучалі ў мінулую нядзелю. У гэтым прызнаўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. “Безумоўна, гэта вельмі важныя, актуальныя і своечасовыя словы Пятра нашага часу. Папа выказаўся ў вырашальны момант у найноўшай гісторыі краіны і падтрымаў нас у абароне правоў чалавека, свабоды і дэмакратыі. Гэта вельмі важна”, — падкрэсліў старшыня ...
Читать далее »У навагрудcкім касцёле ўпершыню ў гэтым годзе загучала класічная музыка
8 жніўня ў касцёле Св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт класічнай музыкі ў выкананні заслужанага калектыву «Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі», струннае аддзяленне. У праграме прагучалі класічныя музычныя творы Манюшкі, Моцарта, Баха, Вівальдзі. Праграму завяршыў усім вядомы “Паланэз” Агінскага. На завяршэнне пробашч парафіі падзякаваў дырыжору і выканаўцам, адзначыўшы, што класічная музыка абуджае ўзнёслыя пачуцці і набліжае да Бога. Канцэрты ...
Читать далее »Зварот каталіцкіх біскупаў у Беларусі ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у краіне
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, дарагія вернікі і ўсе людзі добрай волі! Вось ужо некалькі дзён у нашай Бацькаўшчыне працягваюцца сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі сілавых структур. Чарговыя выбары выклікалі ў нашым грамадстве напружанасць. У выніку актыўнага супрацьстаяння пралілася кроў і ёсць шмат пацярпелых як фізічна, так і маральна. Многія з іх — гэта мірныя і нявінныя людзі рознага ўзросту. Мы, ...
Читать далее »Блог біскупа Станеўскага: Малюся за цябе, Беларусь
Мае дарагія сябры, любая моладзь Беларусі, браты і сёстры ў Хрысце Пану і праз супольнае жыхарства на Малой Радзіме, імя якой — Беларусь! Вось і настаў апошні летні месяц. Мала хто, напэўна, меркаваў, што ён будзе настолькі гарачым на нашай Бацькаўшчыне. І хоць ёсць прымаўка, што пасля святой Ганны да абеду — лета, а ўвечары — восень, то сёлетняя «восень» ...
Читать далее »Зварот арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі
Зварот Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў сувязі са складанай грамадска-палітычнай сітуацыяй у Беларусі Браты і сёстры, суайчыннікі! У апошнія дні мы сталі сведкамі нябачанай дагэтуль у нашай міралюбнай і памяркоўнай Бацькаўшчыне напружанасці, звязанай з ходам выбарчай кампаніі і прэзідэнцкімі выбарамі, якая вылілася на вуліцы і плошчы нашых гарадоў. Адбыліся сутыкненні паміж грамадзянамі і супрацоўнікамі ...
Читать далее »Па выніках другога туру ўступнага экзамену ў семінарыю ў Гродне залічаны новыя кандыдаты
10 жніўня ў будынку Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў Мінску адбыўся другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску, паведамляе Catholic.by. Экзаменацыйныя пытанні датычыліся Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця паўсюднага і мясцовага Касцёла, яго структуры з мэтай лепш ацаніць зацікаўленасць кандыдатаў тым, як жыве Касцёл. Акрамя таго, кандыдатам трэба было ...
Читать далее »Рэкалекцыі для жанчын прайшлі ў Навагрудку
З 31 ліпеня па 2 жніўня ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 23 удзельніцы з розных месцаў Беларусі. Сустрэча пачалася ўдзелам у святой Імшы ў Батароўскім лесе каля Навагрудка, дзе 77 гадоў таму былі расстраляны адзінаццаць сясцёр назарэтанак. Затым у праграме былі святыя Імшы, начная адарацыя, ...
Читать далее »Біскупы Беларусі зацвердзілі пераклад новых заклікаў у Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі
Дэкрэт Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб зацвярджэнні новых заклікаў у Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі Ва ўспамін Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі, 20 чэрвеня, Папа Францішак дадаў у тэкст Літаніі да Найсвяцейшай Панны Марыі (Ларэтанскай) тры новыя заклікі: Mater misericordiae, Mater spei і Solacium migrantium. Гэтым дэкрэтам Канферэнцыя Біскупаў зацвярджае пераклад на беларускую мову новых заклікаў з мэтаю іх літургічнага ўжытку, здзейснены Секцыяй па перакладзе ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!