У віцебскім катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага 3 красавіка, у Вялікую Пятніцу адбылася Літургія Мукі Пана, якую ўзначаліў біскуп Алег Буткевіч. Напачатку Літургіі адбыўся Крыжовы Шлях, падчас якого вернікі разам са сваімі святарамі перажывалі Муку Пана нашага Езуса Хрыста. Гамілію прамовіў пробашч катэдральнай парафіі ксёндз Адам Дынак, у якой распавёў аб значымасці Святога Крыжа ў жыцці чалавека. Ксёндз Адам сказаў, што ...
Читать далее »Усе навіны
Велікоднае віншаванне галоўнага рэдактара «Каталіцкага Весніка» кс. Віктара Місевіча
Крыжовы шлях у Вялікую Пятніцу прайшоў па вуліцах Глыбокага
Вялікая Пятніца – гэта асаблівы дзень у жыцці кожнага веруючага чалавека. Традыцыяй Каталіцкага Касцёла з’яўляецца перажыванне Крыжовага шляху, а менавіта ўспамін апошніх гадзін жыцця нашага Збаўцы, яго пакутаў і смерці на крыжы. У глыбоцкай парафіі Святой Тройцы ўжо чарговы год запар у гэты асаблівы дзень, дзень задумы, сабраліся шматлікія вернікі, каб прайсці вуліцамі горада ўслед за Крыжом і перажыць супольна ...
Читать далее »Вялікі Трыдуум распачалі вернікі ў Браславе
За некалькі дзён да ўрачыстасці Уваскрасення Хрыста хрысціяне перажываюць Вялікі Чацвер, які сёлета ў католікаў выпадае на 2 красавіка. У гэты дзень узгадваецца Апошняя Вячэра, падчас якой Езус абмывае ногі вучням і ўстанаўлівае Эўхарыстыю і сакрамэнт святарства. На ўспамін аб гэтых падзеях вернікі збіраюцца на вячэрнюю Імшу. У гэты дзень асаблівым чынам вернікі ўспамінаюць усіх кансэкраваных асобаў, а таксама моляцца ...
Читать далее »«Зразумець істоту сакраманта святарства да канца немагчыма»: Імша Вячэры Панскай у Глыбокім
Вялікі Чацвер – гэта дзень, калі Пан Езус падчас Апошняй Вячэры ўстанавіў два сакраманты: святарства і Эўхарыстыі. У гэты дзень у кожным касцёле адбываецца ўрачыстая святая Імша Вячэры Панскай. У нашай парафіі, як і штогод, Літургія распачалася словамі віншавання, скіраванымі да святароў. У гаміліі кс. Віктар Місевіч разважаў пра «таямнічы» сакрамант святарства, для якога аднаго розуму недастаткова. «Толькі сэрцам можна ўбачыць ...
Читать далее »Імша Вячэры Пана ў Лынтупах
Літургія Апошняй Вячэры ў парафіі святога Апостала Андрэя ў Лынтупах распачалася працэсіяй на ўваход. Пасля абвяшчэння Евангелля ксёндз Павел прамовіў гамілію, у якой нагадаў пра братнюю любоў і прабачэнне, паведамляе парафіяльны сайт. Пасля, ужо па традыцыі, адбыўся абрад абмывання ног. Эўхарыстычную літургію распачала працэсія з дарамі, у якой былі таксама прынесены дары для бедных. Пасля малітвы пасля Камуніі святар з ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму ў Віцебску
У Вялікі Чацвер, 2 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага біскуп Алег Буткевіч узначаліў Імшу Хрызму, якую разам з ім канцэлебравалі Генеральны вікарый ксёндз пралат Францішак Кісель і святары Віцебскай дыяцэзіі. На пачатку Эўхарыстыі біскуп Алег звярнуўся да прысутных са словамі прывітання і падзякі, што, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор’я, святары сабраліся разам у Віцебску, каб адчуць еднасць свайго прэзбітэрыя. ...
Читать далее »Святары благаславілі верхнядзвінскіх хлебаробаў
Традыцыйны абрад па пачатку пасяўной кампаніі прайшоў 28 сакавіка ў ААТ «Прудзінкі» Верхнядзвінскага раёна. — Вось і прыйшло свята першай баразны, якое мы сустракаем з песнямі, музыкай, — адзначыў старшыня Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Ігар Марковіч. — І я ўпэўнены, што мы сваёй працай і з Божым благаслаўленнем атрымаем добры ўраджай. Як паведамляе «Дзвінская праўда», асвяціць збожжа пад будучы ўраджай, ...
Читать далее »Барысаўскі гурт EMMAUS запрашае на Велікодны канцэрт
Запрашаем на Велікодны канцэрт, які прадставіць Вам моладзь парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, што ў Барысаве. Няхай кожны сябе адчувае пакліканым на яго, каб падтрымаць нашых маладых спевакоў, бо гэты моладзевы гурт пад назвай EMMAUS, толькі пачынае рабіць свае першыя крокі на вялікай публіцы. Яны патрабуюць нашай прысутнасці, шчырых усмешак і канешне крыху акляскаў. Заплануй свой уласны час, каб у ...
Читать далее »Тысячы кветак упрыгожаць ватыканскую плошчу
У Ватыкане працягваецца падрыхтоўка да велікодных урачыстасцяў. Грузавы аўтамабіль запоўнены кветкамі, прызначанымі для ўпрыгожвання плошчы св. Пятра, прыбудзе 2 красавіка з Нідэрландаў. Расліны будуць разгружаны ў Ватыканскіх садах, дзе група фларыстаў іх размесціць у адпаведныя вазы і кантэйнеры. На наступны дзень пачнецца іх устаноўка на плошчы. Па традыцыі загадзя распрацоўваецца план растаноўкі кветак. Імі запаўняюцца шэсць сектараў: алтарная частка, уваход ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!