Усе навіны

Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь

15 мая 2015 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з Апостальскім Нунцыем у Рэспубліцы Беларусь Арцыбіскупам Клаўдыё Гуджэроцці, паведамляе church.by. Высокага госця суправаджалі першы сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Філіпа Чампанэлі і сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь а. Юрый Шэнда. У сустрэчы прыняў удзел адказны сакратар Упраўлення ...

Читать далее »

У Аргенціне католікі ахвяруюць упрыгожванні для вырабу манстранцыі

Вернікі аргенцінскай правінцыі Тукуман, на паўночным захадзе краіны, ахвяруюць залатыя і сярэбраныя ўпрыгожванні для вырабу новай манстранцыі для Нацыянальнага Эўхарыстычнага Кангрэсу. Кангрэс адбудзецца ў 2016 годзе. Такім чынам яны вырашылі выправіць прычыненую шкоду, бо ў 2011 годзе з мясцовага музея сакральнага мастацтва былі выкрадзены дзве каштоўныя старадаўнія манстранцыі. Адна з манстранцый паходзіла з XVIII ст., другая была выраблена ў 1924 ...

Читать далее »

Святы Айцец пра баязлівыя і смутныя супольнасці вернікаў

Хрысціянскія супольнасці не могуць быць баязлівымі і смутнымі, адзначыў Папа Францішак 15 мая 2015 года падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Ватыкане. Страх чыніць вялікую шкоду. Асоба, якая баіцца – не робіць нічога, не ведае, што рабіць. Яна засяроджваецца на самой сябе, каб з ёй “не здарылася чаго”. Страх вядзе да эгацэнтрызму і паралізуе. “Баязлівы хрысціянін – гэта чалавек, які не зразумеў ...

Читать далее »

Ксёндз Аляксандр Амяльчэня: Наша праца неабходна для Беларусі

65 гадоў нядаўна адзначала Беларуская служба Радыё Ватыкана — беларускамоўная каталіцкая радыёстанцыя, якая была заснаваная ксяндзом Пятром Татарыновічам. Зараз Беларускай рэдакцыяй кіруе ксёндз Аляксандр Амяльчэня. Карэспандэнтка Таццяна Смоткіна сустрэлася з ім у Ватыкане. Ксёндз Аляксандр Амяльчэня распавёў ёй пра асаблівасці працы на радыё, правёў экскурсію па офісу і падзяліўся сваёй марай. Па словах кс. Амяльчэні, самым вялікім прыярытэтам для іх ...

Читать далее »

Акрываўленая сутана св. Яна Паўла II перададзена ў Санктуарый у Кракаве

У 34-ю гадавіну замаху на жыццё Папы Рымскага Яна Паўла II, Яго асабісты сакратар кардынал Станіслаў Дзівіш перадаў у Санктуарый Святога Яна Паўла II у Кракаве бясцэнную рэліквію. Гэта акрываўленая сутана, у якую святы Ян Павел II быў апрануты 13 мая 1981 года. У гэты дзень, падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы Святога Пятра забойца Мехмед Алі Агджа паспрабаваў забіць Папу. ...

Читать далее »

Свята Маці Божай Фацімскай і сакрамант канфірмацыі ў Жодзіне

Цішыня наўкол касцёла крыху падманчывая. Бо ўнутры храма няма ніводнага свабоднага месца. Ціха гучыць малітва ружанцовая да Маці Божай Фацімскай. Сёння менавіта Яе свята. Ўсе чакаюць нечага асаблівага. Так і ёсць. Адпраўляць святую Імшу ў парафію Маці Божай Фацімскай у г. Жодзіна прыехаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, паведамляе парафіяльны сайт. Ад імя прысутных парафіян мітрапаліта вітае старшыня касцёльнага камітэту ...

Читать далее »

«Любіце Бога і любіце Касцёл!»: Імша памяці кс. Юзафа Францкевіча ў Глыбокім

13 мая ў глыбоцкім касцёле Святой Тройцы адзначалася 30-я гадавіна смерці ксяндза Юзафа Францкевіча, які працаваў тут з 7 лістапада 1959 года да апошняга свайго дня — 13 мая 1985 года, паведамляе парафіяльны сайт. Падчас гаміліі кс. Вячаслаў Пялінак заўважыў, што «кс. Францкевіч для ўсіх нас на доўгія гады будзе сімвалам трывання, сімвалам моцы, сімвалам веры і знакам любові да ...

Читать далее »

Хор «Calasanz» выступіў у касцёле св. Пятра і Паўла ў Іўі

У мінулую нядзелю, 10 мая моладзевы хор «Calasanz», які ў гэтым годзе адзначыў 10-годдзе існавання пры парафіі айцоў-піяраў у Шчучыне, наведаў горад Іўе. Асноўнай мэтай паездкі былі спевы падчас Эўхарыстыі ў парафіі святых Пятра і Паўла, і канцэрт паміж святымі Імшамі. Парафіяне ў Іўі вельмі гасцінна прынялі маладых людзей і выказалі сваю радасць апладысментамі. У той час пробашч парафіі Ян ...

Читать далее »

Папа Францішак пра тры галоўныя словы ў сямейным жыцці

Падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 13 мая 2015 г. папа Францішак звярнуўся да вернікаў з катэхезай, якую назваў “уваходнымі дзвярыма” у серыю разважанняў аб рэальным жыцці сям’і. На гэтых дзвярах напісаны тры словы: “дазволь”, “дзякуй” і “прабач”, вобразна заўважыў Пантыфік і дадаў, што яны “па-сапраўднаму адкрываюць шлях да добрага сямейнага жыцця” – з’яўляюцца простымі, але ў той жа час нялёгкімі ...

Читать далее »

Урачыстасць І Святой Камуніі ў браслаўскай парафіі

«Благаславі, тата, благаславі, мама, далонямі сваімі…» 10 мая з прывітальнага слова кс. Станіслава Мжыглуда распачалася ўрачыстая Літургія ў браслаўскай святыні, падчас якой 43 хлопчыкі і дзяўчынкі ўпершыню прынялі да свайго сэрца Цела Хрыста і ўпоўні ўдзельнічалі ў святой Імшы. Напрацягу двух гадоў дзеці рыхтаваліся да сакраманту споведзі. Дапамагалі ім ў гэтым сёстры-эўхарысткі Наталля, Таццяна, Лена і Аліцыя, якія стараліся перадаць дзецям не ...

Читать далее »