Усе навіны

Адбудзецца суд па справе выкрадання ватыканскіх дакументаў

Пяць чалавек: кс. прэлат Вальеха Бальда, Франчэска Шаўкі, Нікола Маё і журналісты Джанлуіджы Нуццы і Эміліяна Фіціпальдзі, будуць абвінавачаны ў крадзяжы і распаўсюдзе канфідэнцыйных дакументаў Святога Пасаду, паведаміла Зала Друку для Ватыканскага радыё. Першае слуханне запланавана на аўторак, 24 лістапада 2015 г. Адзначаецца, што злачынствы былі здзейснены ў перыяд ад сакавіка 2013 года да 5 лістапада 2015 года. Кc. Вальеха Бальда, ...

Читать далее »

Спатканне для дзяўчат правядуць сёстры дамініканкі

Сёстры дамініканкі сардэчна запрашаюць дзяўчат на спатканне «Крылы матыля» альбо Аб пакліканні жанчыны, якая адбудзецца 5 снежня ў кляштары ў Мінску. Узрост удзельнікаў ад 14 год. Сустрэча распачнецца 5 снежня а 10 гадзіне, заканчэнне ў 19 гадзін. ☎ Запіс па тэл. +37529 5568234; +37529 6581859 — с. Міхаліна ОР

Читать далее »

Кардынал Кох: “Ісламская дзяржава” – сатанінская арганізацыя

“Ісламская дзяржава” – гэта сатанінская тэрарыстычная арганізацыя, сказаў кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, які выступіў на міжнародным экуменічным кангрэсе ў Швэбіш-Гмюнд недалёка ад Штутгарта ў Германіі. Ён адзначыў, што паслядоўнікі Хрыста з’яўляюцца сёння найбольш пераследаванай рэлігійнай групай у свеце. “У каля 25 краінах хрысціяне рызыкуюць страціць жыццё”, — сказаў ватыканскі іерарх. “Дзіўнай з’явай” ён назваў той ...

Читать далее »

Папа принял приглашение Порошенко посетить Украину

20 ноября 2015, утром, Святейший Отец Франциск принял на аудиенции президента Украины Петра Порошенко. После этого президент встретился с кардиналом Пьетро Паролином, Государственным секретарем Святого Престола. К Папе Порошенко приехал вместе с супругой. Напомним, семья президента Украины — православные верующие. Искренние разговоры, подтвердив хорошие отношения, которые существуют между Святым Престолом и Украиной, были посвящены в основном вопросам, связанным с ситуацией ...

Читать далее »

На Серабранцы ў Мінску адбылася пастырская сустрэча духавенства

У Мінску ў парафіі Святога Яна Хрысціцеля (Серабранка) 19 лістапада адбылася пастырская сустрэча, у якой прынялі ўдзел святары і кансэкраваныя асобы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Святую Імшу для ўдзельнікаў сустрэчы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, канцэлебравалі дапаможныя біскупы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB. Месяц лістапад у Касцёле асаблівым чынам прысвечаны малітоўнай памяці аб тых, хто адыйшоў з ...

Читать далее »

Філатэлістычныя і нумізматычныя навінкі ў Ватыкане

У Ватыкане быў выдадзены філатэлістычна-нумізматычны набор, у які уваходзяць памятная манета наміналам у 2 еўра і паштовая марка, прысвечаныя VIII Сусветнай сустрэчы сем’яў, якая прайшла ў Філадэльфіі 22-27 верасня 2015 года. Акрамя таго, калекцыянерам прапануецца альбом з усёй філатэлістычнай прадукцыяй і адбіткамі паштовых пячатак, якія выкарыстоўваліся Ватыканскай поштай на працягу 2015 г. Ён быў выдадзены на чатырох мовах: італьянскай, французскай, ...

Читать далее »

Лучайская парафія запрашае моладзь на Андрэйкі

Лучайская парафія Святога Юды Тадэвуша запрашае моладзь на Андрэйкі. Спатканне адбудзецца ў суботу, 21 лістапада ў Цэнтры культуры в. Навасёлкі. Праграма: 16:40 — рэгістрацыя ўдзельнікаў; 17:00 — Адарацыя; 17:40 — святая Імша; 18:40 — канцэрт гуртоў “Laudans” і “Recha”, пачастунак, размовы. Кс. Мікалай Ліпскі  

Читать далее »

Папа Францішак наведае Вялікую сінагогу Рыма

Папа Францішак наведае Вялікую сінагогу Рыма, прымаючы запрашэнне галоўнага рабіна і юдэйскай супольнасці Вечнага горада. Візіт адбудзецца вечарам 17 студзеня 2016 г. Святы Айцец асабіста сустрэнецца з прадстаўнікамі юдаізма і членамі мясцовай супольнасці. Больш падрабязная праграма візіту будзе апублікавана пазней, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Францішак стане трэцім Пантыфікам, які наведаў рымскую Вялікую сінагогу. Першым Папам, які ...

Читать далее »

Калядную ёлку для Ватыкана прывязуць з Баварыі

Святочная ёлка на ватыканскую плошчу св. Пятра прыбудзе сёлета з нямецкай Баварыі, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Губернатарата Дзяржавы Ватыкан. Першапачатковая вышыня дрэва складала 32 метры, але яна была скарочана да 25 метраў для больш зручнага транспартавання. Упрыгожаць ёлку святочныя шары, сярод якіх гліняныя – зробленыя дзецьмі, што праходзяць лячэнне ў італьянскіх анкалагічных цэнтрах. Бэтлеемскія яслі на ватыканскай плошчы, інсталяцыя якіх ...

Читать далее »