Неизвестные преступники взорвали заброшенный католический храм в южнойеменском портовом городе Аден в среду, 9 декабря. Инцидент произошел спустя несколько дней после того, как боевики «Исламского государства» убили губернатора города, передает Седмица.ру со ссылкой на информационное агентство Reuters. Неизвестные преступники ранее в этом году разрушили в Адене христианское кладбище и еще одну церковь. Правительство Йемена в настоящее время базируется в Адене, тогда как ...
Читать далее »Усе навіны
Папа выдаў рэскрыпт аб новых нормах “сужэнскага працэсу”
Святы Айцец выдаў рэскрыпт, у якім нагадаў пра адмену ўсіх існуючых да гэтага часу нормаў вядзення “сужэнскага працэсу”, якія супярэчаць новым – прадстаўленым у Апостальскіх лістах “Mitis Iudex Dominus Iesus” і “Mitis et Misericors Iesus”, падпісаным 15 жніўня. Новыя нормы адносна працэдуры прызнання несапраўднасці сужэнства ўвайшлі ў сілу з пачаткам Года Міласэрнасці, 8 снежня 2015 г. “Сінод Біскупаў, які нядаўна ...
Читать далее »Святы Пасад выдаў новы дакумент аб адносінах з юдаізмам
10 снежня ў Ватыкане быў прадстаўлены новы дакумент Папскай камісіі па рэлігійных адносінах з юдаізмам пад назвай “Дары і пакліканне Божае нязменныя”. Ён прымеркаваны да 50-годдзя дэкларацыі Другога Ватыканскага Сабору пра адносіны Касцёла да нехрысціянскіх рэлігій “Nostra aetate”. Дакумент разглядае тэалагічныя пытанні, якія тычацца адносін паміж католікамі і юдэямі. Падкрэсліваецца іх асаблівы статус у кантэксце міжрэлігійнага дыялогу, паколькі хрысціянства мае ...
Читать далее »Як аплатак трапляе на Вігілійны стол: у пякарні сясцёр Эўхарыстак у Браславе
Адчыняем дзверы ў кляштар сясцёр Эўхарыстак у Браславе і ўжо здалёк чуем гасцінны голас сястры Таццяны Гмыза: Праходзьце, калі ласка! Я вас ужо чакаю. Распачаўся перыяд Адвэнту – радасны час прыгатавання да нараджэння Хрыста. Кожны рыхтуецца па-рознаму: хтосьці змагаецца з нейкай залежнасцю, хтосьці прымае пэўныя пастановы, каб, безумоўна, змяніць сваё жыццё. А сёстры Эўхарысткі, апрача гэтага, займаюцца яшчэ і выпяканнем ...
Читать далее »Калядная прэс-канферэнцыя біскупа Алега Буткевіча (відэа)
9 снежня ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрднага адбылася прэс-канферэнцыя біскупа Алега Буткевіча. Прадстаўляем Вашай увазе відэа.
Читать далее »Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску
Міністэрства культуры падтрымала ідэю адбудовы касцёла Святога Антонія ў Віцебску. Пра гэта паведаміў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч падчас прэс-канферэнцыі ў Віцебскай катэдры, якая адбылася 9 снежня 2015 года. Раней храм Святога Антонія пабудовы XVIII знаходзіўся на Ратушнай плошчы ў Віцебску і быў зруйнаваны ў 1940-я гады. На дадзены момант Касцёл распаўсюджвае інфармацыю пра архітэктурны ансамбль знішчанага храма. Як зазначыў ...
Читать далее »Святары з Паўднёвай Карэі змогуць праводзіць набажэнствы ў КНДР
Паводле справаздачы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Паўднёвай Карэі аб візіце ў Паўночную Карэю, дэлегацыя паўднёвакарэйскіх святароў будзе рэгулярна наведваць Пхеньян для правядзення каталіцкіх святаў і наладжвання пастаянных кантактаў з Каталіцкай асацыяцыі Паўночнай Карэі. Імшы будуць адпраўляцца ў саборы Чханчхун ў Пхеньяне, адзіным каталіцкім храме краіны. Канстытуцыя Паўночнай Карэі гарантуе свабоду веравызнання, але фактычна адзіным дазволеным ў краіне культам з’яўляецца культ асобы ...
Читать далее »Святы Мікалай вучыць нас наследаваць Хрыста
Згодна са шматвекавой традыцыяй Касцёла 6 снежня католікі ўсяго свету ўзгадваюць святога Мікалая. Асоба гэтага святога шануецца вернікамі розных хрысціянскіх канфесій. Вядома, што святы Мікалай быў біскупам і быў вельмі шчодрым чалавекам, умеў дзяліцца з тымі, хто не мае. Адсюль узнікла традыцыя патаемна рабіць у гэты дзень падарункі. Для Лучайскай парафіі 6 снежня – падвойнае свята. Пробашч парафіі з’яўляецца цёзкам ...
Читать далее »Пантыфік: Святы Год – каб жыць міласэрнасцю
Падчас агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра 9 снежня папа Францішак распавёў аб прычынах абвячшэння Юбілейнага Года Міласэрнасці, а таксама аб тым, што “найбольш падабаецца Богу”. “Касцёл мае патрэбу ў гэтай надзвычайнай падзеі. (…) У нашу эпоху глыбокіх пераменаў Касцёл пакліканы рабіць свой асаблівы ўнёсак праз дэманстрацыю знакаў прысутнасці і блізкасці Бога. Юбілей – гэта спрыяльны час для ўсіх нас, ...
Читать далее »Фасад базылікі св. Пятра стане вялікім экранам
Фасад і купал базылікі св. Пятра на адзін вечар ператворацца ў вялікі экран, з якога данясецца заклік да клопату аб навакольным асяроддзі. Гэта стане магчыма дзякуючы светлавой інсталяцыі, падрыхтаванай шэрагам гуманітарных арганізацый у якасці падарунку папу Францішку з нагоды Года Міласэрнасці, які 8 снежня 2015 г. пачаўся ў Касцёле. Падчас мерапрыемства пад назвай “Fiat lux: асвятліць наш супольны дом” на ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!