Усе навіны

Пасланне Папы на Сусветны дзень бедных: Ты – надзея мая

Дапамога бедным – гэта хутчэй пытанне справядлівасці, чым міласэрнасці, — напісаў Леў XIV у Пасланні на ІХ Сусветны дзень бедных, які будзе адзначацца 16 лістапада 2025 года. Цэнтральнай тэмай паслання сталі словы “Ты – надзея мая” (Пс 71,5). Пантыфік заклікаў вернікаў нанова адкрыць для сябе хрысціянскую надзею як адказ на нястабільнасць, якая ахоплівае свет. “Надзея на Бога ніколі не падманвае”, ...

Читать далее »

Перуанская песня пра Папу становіцца хітом

Перуанскі спявак Доні Яйпен Кескен аддаў музычную даніну павагі Папе Льву XIV і адразу ж дасягнуў поспеху. Яго запальная песня «La Cumbia del Papa», якая з’явілася на YouTube 17 мая 2025 года, хутка набыла папулярнасць. «Гэтая песня — падзяка чалавеку, які пакінуў свой след», — сказаў спявак з Чыклаё мясцовым СМІ. Гэта таксама выраз гонару нацыі за першага Папу Рымскага ...

Читать далее »

Няхай жыве Хрыстус Валадар! У Верхнядзвінску ўшанавалі памяць бласлаўлёных святароў-мучанікаў з Беразвечча і Росіцы

12 чэрвеня Каталіцкі Касцёл узгадвае 108 бласлаўлёных мучанікаў, якія сталі ахвярамі Другой сусветнай вайны. Беатыфікацыю гэтых асоб у 1999 годзе здзейсніў Святы Айцец Ян Павел ІІ. 13 чэрвеня 2025 года ў Верхнядзвінскім касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі маліліся, ушаноўваючы памяць мужных святароў, якія выканалі сваё пакліканне да канца і засталіся верныя Божаму слову — бласлаўлёных мучанікаў з Росіцы і Беразвечча ...

Читать далее »

У гродзенскай семінарыі ўрачыста завяршыўся навучальны год

11 чэрвеня ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне ўрачыста адзначылі заканчэнне чарговага, 35-га, навучальнага года. У капліцы семінарыі адбылася з гэтай нагоды святая Імша, якую ўзначаліў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. У ёй удзельнічалі студэнты, выкладчыкі, выхаваўцы, свецкія супрацоўнікі семінарыі. У гаміліі біскуп засяродзіў увагу на асобе апостала Барнабы, чый успамін адзначаўся ў гэты дзень. Ён сказаў, што Барнаба быў ...

Читать далее »

У Жупранах адбыўся летні адпачынак “Савіо-клуба”

З 5 па 8 чэрвеня ў Жупранах прайшоў адпачынак для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”, які сабраў удзельнікаў з Мінска, Смаргоні і Бараўлянаў. На працягу года дзеткі кожны месяц сустракаліся ў сваіх прысутнасцях і пад кіраўніцтвам аніматараў, святароў і сясцёр даведваліся пра жыццё і прыклад святасці Дамініка Савіо, узбагачаючы тым самым свае рэлігійныя веды і паглыбляючы рэлігійнае выхаванне. Кожны дзень пачынаўся з малітвы, ...

Читать далее »

Аўстралія: святар-сёрфер ужо другі раз выратаваў жыццё людзей на вадзе

Айцец Ліам Раян, аўстралійскі святар, вядомы як «святар-сёрфер», стаў героем СМІ пасля таго, як выратаваў двух сёрфераў, якія трапілі ў хвалевую плынь. Гэта ўжо другі раз, калі святар ратуе жыццё на вадзе: некалькі гадоў таму ён дапамог сёрферу перажыць напад акулы, піша CNA. 38-гадовы айцец Ліам Раян, які служыць у кафедральным саборы Маці Божай, Каралевы Міру ў Бруме (Заходняя Аўстралія) ...

Читать далее »

Папа Леў XIV вяртае традыцыю накладання паліяў

29 чэрвеня 2025 года Папа Леў XIV накладзе паліі новым мітрапалітам. Гэтая традыцыя існавала і раней, пакуль Папа Францішак не ўнёс у яе некаторыя змены. Да 2014 года мітрапаліты атрымлівалі паліі – знакі сваёй годнасці – ад Святога Айца ў ватыканскай Базіліцы Святога Пятра ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла. Гэта, у сваю чаргу, сімвалізавала адзінства мітрапалітаў вакол наступніка ...

Читать далее »

У Пінску прайшла агульнабеларуская сустрэча ўдзельніц руху «Маці ў малітве»

З 30 мая па 1 чэрвеня ў Пінску адбылася трохдзённая фармацыйная сустрэча для жанчын — удзельніц малітоўнага руху «Маці ў малітве», якая сабрала каля 130 матуль з усіх дыяцэзій Беларусі. У сустрэчы ўзялі ўдзел духоўны айцец руху — айцец Юрый Кулай OCD з Мінска, духоўны мадэратар руху ў Віцебскай дыяцэзіі — ксёндз Антон Лагунёнак з Дунілавічаў (Пастаўскі дэканат), духоўны мадэратар ...

Читать далее »

Сацыёлагі адзначаюць значныя зрухі ў рэлігійным ландшафце свету

Даследаванне “Pew Research” паказвае істотныя змены ў рэлігійным ландшафце свету за 2010-2020 гады, уключаючы геаграфічнае перамяшчэнне вернікаў і дынаміку росту розных рэлігій. Амерыканскі інстытут, адзін з найбольш аўтарытэтных даследчых цэнтраў у галіне сацыялогіі рэлігіі, апублікаваў справаздачу «Як змяніўся глабальны рэлігійны ландшафт у 2010-2020 гадах», якая ахоплівае 201 краіну і аналізуе сем рэлігійных катэгорый: хрысціянства, іслам, індуізм, будызм, юдаізм, іншыя рэлігіі ...

Читать далее »

Адноўленую капліцу Маці Божай Ружанцовай асвяцілі ў Параф’янаве

Урачыстасць Спаслання Святога Духа з’яўляецца днём нараджэння ўсяго Касцёла. А вернікі Параф’янаўскай парафіі адзначалі “другое нараджэнне” – адкрыццё адноўлена капліцы Маці Божай Ружанцовай. 8 чэрвеня 2025 каля святыні з густам упрыгожанай і ўтульнай, хоць і не вельмі вялікай, парафіяне чакалі асаблівага госця свята — біскупа Віцебскай дыяцэзіі Алега Буткевіча. Іерарха прывіталі традыцыйнымі хлебам-соллю, а таксама перадалі ключы ад капліцы і ...

Читать далее »