Усе навіны

“Вы – соль зямлі!”: Леў XIV заклікаў моладзь несці надзею ўсяму свету

На заканчэнне святой Імшы і малітвы “Анёл Панскі”, якія сталі кульмінацыйнымі момантамі Юбілею моладзі, Папа Леў XIV развітаўся з маладымі пілігрымамі, заклікаўшы іх натхняць свет сваім энтузіязмам і верай. Святы Айцец падзякаваў юнакам і дзяўчатам за ўдзел у Юбілеі, а таксама ўсім, хто спрычыніўся да яго арганізацыі. Асаблівым чынам Пантыфік прывітаў моладзь з Карэі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць ...

Читать далее »

Святы Айцец на Юбілеі моладзі: слухайце сэрца і шукайце Езуса

Каля мільёна маладых пілігрымаў узялі ўдзел у святой Імшы, якую Папа Леў XIV цэлебраваў раніцай 3 жніўня 2025 года на вялікім полі Тор-Вергата на ўскраіне Рыма. Літургія стала кульмінацыйным момантам Юбілею моладзі. У гаміліі Пантыфік заклікаў юнакоў і дзяўчат сустрэць Хрыста, бо толькі Ён па-сапраўднаму змяняе жыццё, прасвятляе пачуцці, жаданні і думкі, а таксама можа задаволіць жаданне вялікага, якое кожны ...

Читать далее »

У Навагрудку адзначылі 82-ю гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных назарэтанак

31 ліпеня – 1 жніўня ў Навагрудку адзначылі гадавіну мучаніцкай смерці благаслаўлёных сясцёр назарэтанак, якія загінулі ў час Другой сусветнай вайны – у 1943 годзе. Сёлета прайшло 82 гады з таго часу, як адзінаццаць назарэтанак, якія служылі ў Навагрудку, былі расстраляны нацыстамі. У касцёле Перамянення Пана, дзе знаходзяцца рэліквіі мучаніц, адбылася святая Імша, якую цэлебраваў біскуп эмерыт Аляксандр Кашкевіч. У ...

Читать далее »

“Для тых, хто шукае Бога”. Размова з удзельнікам праекту Imsha.by

Лета – гэта час падарожжаў і сустрэч. А як трапіць на Святую Імшу і сустрэцца з Хрыстом на Эўхарыстыі, калі знаходзішся ў іншым горадзе, не ў сваёй парафіі? Дзе знайсці расклад набажэнстваў, і ці будуць яны актуальнымі на летні перыяд? Сёння адказы на гэтыя пытанні можна знайсці на сайце imsha.by. Пра гісторыю стварэння сайта, штодзённую працу каманды, планы і мары ...

Читать далее »

Біскуп з Карэі: Юбілей моладзі – генеральная рэпетыцыя СДМ

На Юбілей моладзі ў Рым прыехалі каля 1500 пілігрымаў з Паўднёвай Карэі, з іх каля 1100 — з Сеульскай архідыяцэзіі, якая ў 2027 годзе будзе прымаць Сусветныя дні моладзі. Разам з маладымі карэйскімі вернікамі ў Вечны горад прыбыў біскуп Пол Кён-Сан Лі, дапаможны біскуп Сеульскай архідыяцэзіі і мясцовы каардынатар СДМ-2027. У размове з інфармацыйным агенцтвам “SIR” іерарх адзначыў, што праз ...

Читать далее »

Пілігрымы крочаць з Друі ў Росіцу

30 ліпеня з Друі ў Росіцу вырушыла чарговая пешая пілігрымка пад кіраўніцтвам айцоў марыянаў. За тры дні пілігрымы пераадолеюць шлях амаль у 90 км каб ушанаваць росіцкіх пакутнікаў – бласлаўлёных айцоў Юрыя Кашыру і Антонія Ляшчэвіча, якія аддалі сваё жыццё з любові да Бога і бліжняга. Вернікі з розных куточкаў Беларусі пад кіраўніцтвам а. Іллі Саўчанкі МІС з Оршы распачалі ...

Читать далее »

Адкрыццё Юбілею моладзі: у гэтыя дні Рым у вашых руках!

28 ліпеня 2025 года ў Рыме распачаўся Юбілей моладзі – найбуйнейшая падзея Святога года. Вечны горад запоўнілі сотні тысяч юнакоў і дзяўчат з 146 краін свету. Увечары на Плошчы святога Пятра адбылася ўрачыстая Імша, якую ўзначаліў пра-прэфект Дыкастэрыі па евангелізацыі арцыбіскуп Рына Фізікела. Нечаканай кульмінацыяй свята стала прывітанне Папы Льва XIV. У гэты вечар на ватыканскай плошчы і прылеглых вуліцах ...

Читать далее »

Пяты курс іканапісу прайшоў у Магілёве

З 24 па 27 ліпеня ў дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядвігі ў Магілёве ў пяты раз прайшоў курс іканапісу. Падчас гэтага мерапрыемства дзевяць чалавек прынялі ўдзел у інтэнсіўнай творчай працы над стварэннем вельмі асабістага вобраза святога Юзафа пад кіраўніцтвам вядомай мастачкі Валянціны Плотнікавай-Аўсяннікавай. Няхай сведчанне Марыі, удзельніцы майстар-класа, увядзе чытачоў у дух гэтых дзён: «Удзел у курсе іканапісу ...

Читать далее »

Таямніцы вясковай веры: як маленькія парафіі захоўваюць дух супольнасці?

У вялікіх парафіях, што знаходзяцца ў абласных гарадах, віруе жыццё. Хрэсьбіны, шлюбы, пахаванні адбываюцца пастаянна. Акрамя таго, у сезон прыязджаюць турысты, вывучаючы гісторыю і архітэктуру сакральных пабудоў. Касцёл у такіх супольнасцях з’яўляецца цэнтрам прыцягнення і для моладзі, што збіраецца на спатканні, на заняткі катэхезы. Адным словам, вялікія парафіі жывуць дынамічным і насычаным жыццём. У маленькіх парафіях сітуацыя крыху іншая. Лік ...

Читать далее »

Юбілей лічбавых евангелізатараў: весці дыялог без павярхоўнасці

Весці дыялог з лічбавым светам, пазбягаючы павярхоўнасці, ананімнасці і спакусы быць у цэнтры ўвагі, заклікаў каталіцкіх інфлюэнсераў кардынал П’етра Паралін. 28 ліпеня 2025 года ў Рыме стартаваў Юбілей лічбавых місіянераў і каталіцкіх інфлюэнсераў. Ён сабраў каля тысячы ўдзельнікаў з усяго свету і стаў адной з важных падзей Святога года. Упершыню ў гісторыі ў рамках Святога года Касцёл арганізаваў спецыяльнае юбілейнае ...

Читать далее »