30 сакавіка 2017 года распачаў працу афіцыйны сайт Віцебскай дыяцэзіі catholicvitebsk.by. На старонцы можна знайсці інфармацыю ад дыяцэзіяльнай курыі і біскупскага суда, дадзеныя па дэканатах і парафіях, а таксама прачытаць гісторыю Віцебскай дыяцэзіі. Наведвальнікі сайта за некалькі «крокаў» могуць знайсці неабходную інфармацыю па раскладзе святых Імшаў у канкрэтнай святыні, а таксама святарах, якія там служаць, і іх кантактныя дадзеныя. Сайт распрацаваны ...
Читать далее »Усе навіны
Фларыда: просты і дзейсны спосаб наблізіць моладзь да Бога
Штодня на лаўцы каля інтэрнатаў маладых людзей чакае святар, гатовы служыць у сакрамэнце споведзі або проста выслухаць, паведамляе Сredo са спасылкай на churchpop.com. Гэта ініцыятыва, якую ўвасабляе ў жыццё аб’яднанне каталіцкіх студэнтаў пры Універсітэце Фларыды пры падтрымцы парафіі св. Томаса Мора ў Талахасі. Яна мае на мэце наблізіць студэнтаў да веры, а веру — да студэнтаў. «Каталіцкі святар: Патрабуеце споведзі? Ёсць ...
Читать далее »“Спатканне ля студні”: рэкалекцыі для дзяўчат прайшлі ў Браславе
З 27 па 29 сакавіка ў кляштары сясцёр Эўхарыстак у Браславе праходзілі рэкалекцыі для дзяўчат, на якіх прысутнічалі ўдзельніцы з Браслава, Полацка, Астраўца, Слабодкі, Мінска. Асноўная ўвага была накіравана на ўрывак з Евангелля паводле Яна аб сустрэчы Езуса з самаранкай. Мэта правядзення – паглыбіць адносіны з Жывым Богам, а таксама зазірнуць ва ўласнае сэрца, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні. Асаблівым ...
Читать далее »Сустрэча на тэму «Вялікі пост» прайшла ў лідскім клубе «Актыўнае даўгалецце»
Тэматычная сустрэча «Вялікі пост» у межах гуртка «Польскі гутарковы клуб» адбылася 27 сакавіка ў супольнасці «Актыўнае даўгалецце», якая дзейнічае пры аддзеле дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання ў Лідзе. Спатканне правёў душпастыр шпітальнай капліцы ў Лідзе кс. Юрый Бяганскі. Падчас сустрэчы, у якой прыняло ўдзел каля 15 чалавек, разважалі над гісторыяй і традыцыямі Вялікага посту, пакаяннем, ...
Читать далее »У Беларусі плануецца правядзенне першага “pro-life” кангрэсу
У Беларусі плануецца правядзенне першага “pro-life” кангрэсу. Меркаваная дата правядзення форума – канец 2018 года. Кансультацыі на гэты конт вядуцца з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім, арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам і Радай па справах сям’і Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, распавёў Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё старшыня Дабрачыннага фонду “Адкрытыя сэрцы”, Уладзіслаў Валаховіч. “На гэтым кангрэсе, які мы хочам правесці ў Мінску, мы жадаем узняць ...
Читать далее »Мінкультуры абвясціла конкурс на стварэнне мемарыяла ў Курапатах
Міністэрства культуры Беларусі аб’явіла конкурс эскізных праектаў мэмарыялу ў Курапатах. Нагадаем, у гэтым ўрочышчы адбываліся масавыя пахаванні рэпрэсаваных, якія былі расстраляныя ў канцы 1930-х — пачатку 1940-х гадоў. Раней па ініцыятыве дэмакратычнай грамадскасці ў Курапатах усталявалі сотні крыжоў, але цяпер улады вырашылі стварыць у Курапатах мемарыял. — Мэтай конкурсу з’яўляецца пошук найбольш выразнага мастацкага адлюстравання вобразу ўрочышчы «Курапаты» як агульнанацыянальнага ...
Читать далее »Беларускую батлейку пакажуць на фестывалі ў Бэтлееме
У красавіку Брэсцкі тэатр лялек выступіць у палестынскім Бэтлееме — месцы зямнога нараджэння Ісуса Хрыста. Тэатр атрымаў запрашэнне да ўдзелу ў міжнародным фестывалі для дзяцей і моладзі ў Палестыне. У Бэтлееме беларусы пакажуць спектакль у жанры народнага тэатра батлейкі «Рыгорка — ясная зорка» паводле казкі паэта і драматурга Анатоля Вярцінскага, паведамляе рэгіянальная прэса. У аснове пастаноўкі — сюжэт, блізкі да ...
Читать далее »Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі ў смаргонскай парафіі
Велікапосныя рэкалекцыі прайшлі 23-25 сакавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла. На працягу трох дзён сваім сведчаннем веры з парафіянамі дзяліўся кс. Юрый Марціновіч, які з’яўляецца адказным за сродкі масавай інфармацыі ў Гродзенскай дыяцэзіі. У межах рэкалекцый для моладзі, дзяцей і маладых сем’яў парафіі праводзіліся асобныя сустрэчы з ксяндзом-рэкалекцыяністам. Рыхтуючыся да свята Уваскрасення Пана, шмат вернікаў удзельнічала ў споведзі, аддаючы ...
Читать далее »Моладзь з Мінска здзейсніла пілігрымку ў Гудагай
26 сакавіка 19 маладых людзей з “Эўхарыстычнага руху маладых”, што дзейнічае пры мінскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, здзейсніла пілігрымку ў мястэчка Гудагай (Гродзенская вобласць). Разам з моладдзю ў паломніцтве прымала ўдзел сястра Часлава Навіцкая USJK і аніматары руху Дарыюш і Святлана Астасевічы. Маладыя вандроўнікі прыехалі цягніком да станцыі Каменка, што ў пяці кіламетрах ад Гудагаю, а пасля здзейснілі ...
Читать далее »Копія карціны “Аршанская бітва” знаходзіцца ў рэкалекцыйным доме ў Оршы
У рэкалекцыйным доме пры парафіі святога Юзафа ў Оршы ёсць копія карціны “Аршанская бітва”. Знаходзіцца яна тут больш за дваццаць гадоў. — Яна з даўніх, з дзевяностых гадоў тут знаходзіцца. Гэта копія карціны, якая ёсць у варшаўскім музеі. Часта экскурсіі прыязджаюць, яны хочуць яе ўбачыць, — кажа айцец Аляксандр Жарнасек, які з’яўляецца пробашчам парафіі святога Юзафа. Сам арыгінал карціны знаходзіцца ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!