З 19 па 21 мая ў Оршы адбудзецца біблійны курс «Эмаўс». Тэма: Патрыярхі. Курс праводзяць: доктар біблейскага багаслоўя Уладзіслаў Валаховіч і а. Аляксандр Жарнасек МІС Біблійны Курс «Эмаўс» – гэта не столькі рэкалекцыі, а, хутчэй, заняткі па вывучэнні Бібліі. Апроч лекцый на курсе ёсць таксама практыка малітвы Божым Словам. Курс прызначаны найперш для працы па вывучэнню Бібліі, таму неабходна мець ...
Читать далее »Усе навіны
Канцэрт “Духоўныя святыні маёй бацькаўшчыны” прайшоў у Навагрудку (+відэа)
У аўторак, 9 мая ў касцёле святога Міхаіла Арханёла ў Навагрудку адбыўся канцэрт у выкананні струннага аркестра і вакальнага хора пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Першы раз у касцёле выступіў вакальны калектыў, які споўніў амаль што ўсе музычныя творы прысвечаныя Найсвяцейшай Панне Марыі. Праграма была вельмі разнастайнай, і як сказала прысутным прафесар Вольга Дадзіёмава – вядучая канцэрта – “Мы стараліся знайсці ...
Читать далее »У Дзеркаўшчыне адбыўся парафіяльны адпуст (+відэа)
Традыцыйны фэст адбываецца тут 9 мая на ўрачыстасць святога Мікалая. Святую Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з суседняга Канстанцінава, які некаторы час працаваў у Дзеркаўшчыне. На богаслужэнні прысутнічалі пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне кс. Андрэй Кулік, глыбоцкі дэкан кс. Мікалай Ціхановіч, кс. Іван Кароткін, вікарый з Глыбокага, пробашч парафіі ў Празароках кс. Дзмітрый Рацько, кс. ...
Читать далее »У Сірыі распачнуць ватыканскі праект лячэння ваеннай траўмы ў дзяцей
Па просьбе Папы Францішка ватыканская бальніца Дзіцятка Езуса будзе аказваць медыцынскую дапамогу ў Сірыі. Раней аналагічны праект быў пачаты ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы, якая таксама пацярпела ад узброенага канфлікту. Новая ініцыятыва была прадстаўлена ў Рыме на кангрэсе «Сірыя. Дзеці і вайна, схаваныя раны». Падлічана, што ў гэтай блізкаўсходняй краіне ў выніку ваенных дзеянняў кожны дзень пакутуюць да 6 млн. дзяцей, а ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч наведаў парафію ў Дунілавічах з пастырскай візітацыяй (+відэа)
Гэта адбылося ў нядзелю, 7 мая. Дакладней будзе сказаць, што візітацыя пачалася яшчэ ў суботу. Сама ж урачыстая Імша з нагоды прыезду высокага госця адбылася ў нядзелю а 10-й гадзіне. Перад богаслужэннем вернікі разам з пробашчам парафіі ксяндзом Паўлам Самсонавым выйшлі з храма, каб сустрэць біскупа перад уваходам у святыню. Па традыцыі, іерарха сустрэлі з хлебным караваем і кветкамі. Біскуп акрапіў ...
Читать далее »“Маёўка” моладзі прайшла ў Глыбокім
8 мая ў Глыбокім пад такой назвай прайшла міжпарафіяльная сустрэча моладзі, якая сабрала паўсотні маладых людзей не толькі з Глыбоцкага дэканату, але і з суседніх Варапаева, Дунілавіч і Браслава. Хлопцы і дзяўчаты прыехалі, каб пазнаёміцца з новымі людзьмі, сустрэць сяброў, разам памаліцца і з радасцю правесці вольны час. Спатканне распачалося святой Імшой, якую ўзначаліў кс. Антон Лагунёнак, пробашч з Канстанцінава, ...
Читать далее »Дыяцэзіяльны Дзень маці прайшоў у Капцёўцы
Ужо ў 11-ы раз у першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў Дзень маці. У гэты дзень ва ўсіх касцёлах і капліцах дыяцэціі моляцца ў інтэнцыі жывых і памерлых маці, дзякуючы ім за іх неацэнны ўклад у грамадства і за выхаванне ў веры будучых пакаленняў. 7 мая галоўныя ўрачыстасці Дня маці адбыліся ў санктуарыi Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на ...
Читать далее »У Каталіцкім Касцёле трывае тыдзень малітвы аб пакліканнях
У чацвёртую велікодную нядзелю, якая называецца Нядзеляй Добрага Пастыра, мы адзначалі 54-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях. У гэты дзень вернікі маліліся аб пакліканнях да святарскага, кансэкраванага і місіянерскага жыцця. Нядзеля Добрага Пастыра традыцыйна пачынае Тыдзень малітваў аб пакліканнях. Сёлета ён працягваецца з 7 па 13 мая. У гэты час усе вернікі павінны ўсвядоміць, што першым пакліканнем чалавека з’яўляецца пакліканне ...
Читать далее »Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч благаславіў студыю «Радыё Марыя» ў Беларусі
6 мая ў студыі «Радыё Марыя», якая знаходзіцца ў Мінску, Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў святую Імшу з нагоды афіцыйнага дня нараджэння беларускага «Радыё РМ» і благаславіў студыю. «Радыё Марыя», як падкрэсліў Мітрапаліт, паклікана несці людзям нескажоную праўду пра Бога. «Інаўгурацыя “Радыё Марыя” дае нам новыя перспектывы ў ажыццяўленні гэтага задання, каб да яго слухачоў дайшла праўда пра Марыю і пра ...
Читать далее »Дзень засяроджання адбыўся ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне
5 мая ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання, які дазволіў семінарыстам цалкам акунуцца ў атмасферу малітвы, цішыні і засяроджанасці, каб глыбей пазнаць саміх сябе, паглядзець на сваё жыццё з адлегласці і аднавіць сваю сувязь з Хрыстом. Духоўным кіраўніком чарговага дня засяроджання стаў кс. Андрэй Зноска, пробашч лідскай парафіі Божай Міласэрнасці, які падзяліўся з семінарыстамі ўласным досведам святарскага ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!