У кляштары сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат. Тэмай абмеркавання быў сакрамэнт хросту. Праграма сустрэчы ўключала канферэнцыю, святую Імшу, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту. Удзельніцы мелі магчымасць узгадаць, што хрост – пачатак хрысціянскага жыцця чалавека, знак адзінства з Езусам. Яны разважалі над пытаннямі, што дае хрост і што значыць быць ахрышчаным чалавекам. Адна з удзельніц ...
Читать далее »Усе навіны
Спадчына ўсяго Касцёла: 25-годдзе беатыфікацыі назарэтанак з Навагрудка
25 гадоў таму ў Ватыкане адбылася беатыфікацыя благаслаўлёнай сястры Марыі Стэлы і дзесяці яе паплечніц з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта, якія служылі і прынялі мучаніцкую смерць у Навагрудку ў гады Другой сусветнай вайны. “Вы – спадчына ўсяго Хрыстовага Касцёла на ўсе часы”, — казаў пра навагрудскіх мучаніц Папа Ян Павел ІІ падчас беатыфікацыйнай Імшы, якую цэлебраваў 5 сакавіка ...
Читать далее »Пастырская сустрэча святароў прайшла ў юбілейнай святыні ў Лепелі
4 сакавіка ў касцёле св. Казіміра ў Лепелі адбылося спатканне біскупа Алега Буткевіча са святарамі, законнымі братамі і сёстрамі Віцебскай дыяцэзіі. Святой Імшы папярэднічала малітва і адарацыя Езуса ў Найсвяцейшым Сакраманце. Біскуп Алег Буткевіч на самым пачатку прывітаўшы прысутных, падзякаваў пробашчу кс. Уладзіміру Заянчкоўскаму за гасціннасць і падрыхтоўку да гэтага дня. Іерарх таксама адзначыў, што “традыцыйна збіраемся ў гэтай парафіі, ...
Читать далее »Святы Айцец нагадаў пра важнасць літаратуры ў выхаванні
Першая анталогія тэкстаў Папы Францішка аб паэзіі і літаратуры выйшла ў італьянскім выдавецтве Ares. Кніга пад назвай “Няхай жыве паэзія!” з’явілася на паліцах кнігарняў 4 сакавіка 2025 года. Прадмову да выдання напісаў ксёндз Антоніа Спадара, падсакратар Дыкастэрыі па культуры і адукацыі. У адмысловым кароткім лісце да святара, напісаным 20 студзеня і апублікаваным у кнізе, Пантыфік адзначыў: “Дарагі брат, няхай жыве ...
Читать далее »В музее Клюни проходят две выставки, посвященные собору Парижской Богоматери
В ознаменование повторного открытия собора Парижской Богоматери в Музее Средневековья (Музее Клюни) проходит выставка «Заставить камни говорить. Средневековые скульптуры Нотр-Дама», посвященная его скульптурному декору, и выставка «Листая Нотр-Дам. Шедевры средневековой библиотеки», на которой представлены средневековые рукописи из библиотеки собора, сообщает официальный сайт музея. Обе выставки проходят с 19 ноября 2024 года по 16 марта 2025 года. Выставка «Заставить камни говорить: ...
Читать далее »Сустрэча маладых кансэкраваных асобаў прайшла ў Пінску
24 па 26 лютага ў будынку былой Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску адбылася сустрэча маладых кансэкраваных асобаў пад назвай “Пілігрымы надзеі”. На сустрэчы сабраліся кансэкраваныя асобы з розных месцаў Беларусі. Ксёндз Андрэй Рылка правёў для ўдзельнікаў экскурсію па былой семінарыі і катэдральнай святыні, узгадаў цікавыя факты з жыцця беларускіх святых і Божых слугаў – такіх як Андрэй Баболя, Зыгмунт Лазінскі. ...
Читать далее »Унікальная скульптура Папы Францішка… на пяску. Фотафакт
На пляжы ў італьянскім Сасары мастак Нікола Уру прадставіў унікальную пясчаную скульптуру. На ёй намаляваны Папа Францішак, які абдымае дзіця і трымае ў руках пастарал у форме крыжа з голубам. Твор убачыў свет 28 лютага 2025 г., прыцягнуўшы ўвагу вернікаў і аматараў мастацтва. Скульптура была створана ў якасці малітоўнай даніны памяці Папы, які 14 лютага быў шпіталізаваны ў рымскую бальніцу ...
Читать далее »Папа Францішак у стабільным стане, бронхаспазмаў не назіраецца
Стан Святога Айца стабільны: Францішак працягвае лячэнне ў клініцы “Джэмэлі”, чаргуючы розныя віды кіслароднай тэрапіі. Нягледзячы на стабільнасць паказчыкаў, прагноз застаецца стрыманым. Паводле афіцыйнага камюніке Залы Друку Святога Пасада, апублікаванага сёння ўвечары, 1 сакавіка 2025 года, стан здароўя Папы застаецца стабільным. У паведамленні адзначаецца, што Святы Айцец, які ўжо шаснаццаць дзён знаходзіцца ў клініцы “Джэмэлі”, падтрымлівае добрыя паказчыкі газавага абмену, ...
Читать далее »У Францыі «праблема»: нечакана шмат дарослых просяць аб сакраманце хросту
Касцёл у Францыі мае сур’ёзную «праблему» з павелічэннем колькасці дарослых, якія просяць аб сакраманце хросту. У мінулым годзе хрысцілася рэкордная колькасць — 7 тысяч дарослых (рост на 30%) і 5 тысяч падлеткаў (рост на 50%). Хоць дадзеных па ўсёй краіне няма, мяркуецца, што сёлета хросту сярод дарослых будзе яшчэ больш. У Ліёне, напрыклад, летась ахрысцілі 227 дарослых, а сёлета іх ...
Читать далее »Ад цыфравых да аналагавых: Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі падрыхтаваў шэраг ініцыятыў на Вялікі пост
Каталіцкі Касцёл у Аўстрыі падрыхтаваў шэраг духоўных і практычных ініцыятыў на Вялікі пост 2025 года, які працягнецца з 5 сакавіка да 19 красавіка, заклікаючы вернікаў да разважання, малітвы і міласэрнасці. Вялікі пост – гэты асаблівы перыяд у літургічным годзе Касцёла – набліжаецца, і дыяцэзіі Аўстрыі прапануюць вернікам шматлікія магчымасці для паглыблення сваёй веры і служэння бліжнім. Як паведамляе агенцтва «Kathpress», ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!