Унікальная скульптура Папы Францішка… на пяску. Фотафакт

На пляжы ў італьянскім Сасары мастак Нікола Уру прадставіў унікальную пясчаную скульптуру. На ёй намаляваны Папа Францішак, які абдымае дзіця і трымае ў руках пастарал у форме крыжа з голубам.

Твор убачыў свет 28 лютага 2025 г., прыцягнуўшы ўвагу вернікаў і аматараў мастацтва. Скульптура была створана ў якасці малітоўнай даніны памяці Папы, які 14 лютага быў шпіталізаваны ў рымскую бальніцу Джэмэлі з рэспіраторнай інфекцыяй.

 фота: PAP/EPA/Nicola Urru

для друку для друку