Усе навіны

У самай маладой парафіі Віцебска дванаццаць дзяцей прынялі Першую Камунію

Падзея адбылася ў нядзелю, 13 мая, у касцёле Святога Духа ў Віцебску. У гэты дзень шэсць дзяўчынак і шэсць хлопчыкаў з парафіі Святога Уладзіслава першы раз прынялі Езуса. Гэтай падзеі папярэднічалі два гады падрыхтоўкі, якую праводзіла сястра Дар’я Галубкова. Парафія Святога Уладзіслава ахоплівае новы мікрараён Білева ў Віцебску. Гэта самая маладая парафія ў дыяцэзіі як па гісторыі свайго ўтварэння, так ...

Читать далее »

У Шуміліна прыйшла пешая пілігрымка з Віцебска

У нядзелю, 13 мая, з Віцебскай парафіі Святой Барбары ў шумілінскі санктуарый Маці Божай Фацімскай прыйшлі 22 пілігрымы. Разам з вернікамі прыйшоў і пробашч гэтай парафіі айцец Кшыштаф Коц’ян ОР. Пілігрымка адбылася ў гонар 101-х угодкаў святкавання фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай. Перад санктуарыем пілігрымаў сустрэў пробашч парафіі ў Шуміліне айцец Анджэй Юхневіч, які акрапіў іх святой вадой. Потым пілігрымаў прывітаў ...

Читать далее »

Папа да моладзі: не бойцеся быць святымі

“Не ўзводзьце муры, а будуйце масты”, — заклікаў Папа Францішак моладзь, якая 12 мая прыняла ўдзел у міжнародным марыйным малітоўным чуванні ў санктуарыі Сан-Габрыэле-дэль-Адаларата ў італьянскім горадзе Тэрама. Святы Айцец прывітаў юнакоў і дзяўчат з дапамогай відэапаслання.  Ён заклікаў моладзь не баяцца быць святымі, скіроўваць позірк да Панны Марыі і асабліва да св. Габрыэля – апекуна студэнтаў. Папа нагадаў удзельнікам ...

Читать далее »

У Росіцы прайшло свята сем’яў (+відэа)

Падзея адбылася ў суботу, 12 мая. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, ксёндз Вячаслаў Пялінак з Ідолты, а. Вадзім Мізер з Оршы, а таксама шматлікія пілігрымы, большасць з якіх маладыя сем’і з маленькімі дзеткамі, з Глыбокага, Паставаў, Шаркаўшчыны, Браслава, Верхнядзвінска, Полацка, Віцебска, Мінска і іншых гарадоў і вёсак. Ужо з самай раніцы ў Росіцы адчувалася свята. Гэта было ...

Читать далее »

У Польшчы святары арганізавалі на вуліцы «дзяжурствы для няверуючых»

На працягу шасці гадзін, кожную пятніцу ад 20 гадзіны ў вечары да 2 гадзіны ночы на вулічнай лаўцы, якая знаходзіцца ў папулярным для адпачынку месцы, асабліва сярод моладзі, святар будзе чакаць пакуль хто-небудзь не падыдзе да яго, каб проста пагаварыць, штосьці абмеркаваць, можа паплакаць ці папрасіць аб дапамозе ў пазнанні Бога. Такія святарскія «дзяжурствы» распачаліся 11 мая. «Кожная  размова будзе ...

Читать далее »

Сустрэча на малой радзіме. У Камаях узгадалі вядомых людзей, звязаных з касцёлам і парафіяй

Цікава і змястоўна праходзяць духоўныя сустрэчы ў Камайскім касцёле. Вось і сёлета, 6 мая 2018 года адбылася такая сустрэча, прысвечаная ўшанаванню памяці вядомых людзей, звязаных з гісторыяй касцёла і парафіі: святара-паэта Казіміра Сваяка, мясцовага паэта, члена  саюза пісьменнікаў Беларусі Аркадзя Нафрановіча і ўраджэнца Камайскай парафіі гісторыка, філолага, краязнаўцы Івана Драўніцкага.  “У радасці жывём ці ў скрусе, за хлеб аддзячым роднай ...

Читать далее »

Пашукавікі знайшлі званы, якія праляжалі ў зямлі 70 гадоў

Група прыяцеляў, якіх звязвае захапленне металапошукам, адшукала нарэшце званы, якія ў 1948 годзе былі знятыя са званіцы касцёла Ушэсця Дзевы Марыі ў вёсцы Дуброва Маладзечанскага раёна. Здарылася гэта ў святочны дзень 9 мая 2018 года. Прыкладнае месца знаходжання гэтых званоў паказаў мясцовы жыхар сталага ўзросту Уладзіслаў Лапо. — Знайшлі? Ды добра! Ды ідзі ты! Ды быць таго не можа! Знайшлі ...

Читать далее »

Сустрэча Францішка з біскупамі Чылі – за зачыненымі дзвярыма

Папа сустрэнецца з чылійскімі біскупамі, каб абмеркаваць сітуацыю, якая ўзнікла ў Касцёле ў гэтай краіне, пасля шэрагу злоўжыванняў з боку некаторых прадстаўнікоў мясцовага духавенства. Сустрэча будзе праходзіць 15-17 мая 2018 г. у ватыканскай Зале Паўла VI за закрытымі дзвярыма, таму публікацыя афіцыйных паведамленняў аб яе змесце не прадугледжана, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. Перад абліччам абставінаў і надзвычайных выклікаў, якія ...

Читать далее »

Святы Айцец сустрэнецца з Мітрапалітам Чэхіі і Славакіі

Сёння, 11 мая 2018 года, Святы Айцец прыме на аўдыенцыі кіраўніка Праваслаўнай Царквы Чэшскіх зямель і Славакіі, Мітрапаліта Расціслава, паведаміла Папская рада спрыяння хрысціянскаму адзінству. Гэта будзе першы візіт праваслаўнага іерарха да Папы пасля яго выбару 11 студзеня 2014 г. Падчас свайго знаходжання ў Рыме Мітрапаліт сустрэнецца з старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам, узначаліць Боскую літургію ...

Читать далее »

Як ксёндз у Латвіі чалавека на дудзе іграць заахвоціў

Пра гэта  распавёў госць з Латвіі Юрыс Ліпсніс. Спадар Юрыс удзельнічаў у ІІ Міжнародным фэсце дударскіх рэгіёнаў “Дударскі рэй”, які праходзіў на Глыбоччыне з 4 па 6 мая 2018 года. Падчас гэтага фэсту ён і распавёў пра цікавы выпадак, які змяніў яго жыццё: — Мы аднавілі гэту традыцыю чатыры гады таму. У 2009 годзе наш рэгіён уключылі ў спіс нематэрыяльных ...

Читать далее »