З Брэста ў 16-дзённы шлях да абраза Маці Божай выйшлі 84 чалавекі. 16 чэрвеня стартавала пешая пілігрымка Пінскай дыяцэзіі Каталіцкага Касцёла “Брэст – Будслаў”. У дарогу даўжынёю 537 кіламетраў і 16 дзён выйшлі 84 чалавекі. Самаму маленькаму пілігрыму — усяго тры месяцы. Ён, вядома, будзе перасоўвацца ў вазку:) Па дарозе да групы далучаюцца вернікі з іншых гарадоў і вёсак, і ...
Читать далее »Усе навіны
Папа: знявага жанчыны – грэх супраць Бога-Стварыцеля
Знявага жанчыны – грэх супраць Бога, які стварыў чалавека на свой вобраз і падабенства, – сказаў Папа падчас ранішняй святой Імшы, якую 15 чэрвеня 2018 года цэлебраваў у Ватыкане. Сваю гамілію Пантыфік пабудаваў вакол літургічнага евангельскага чытання (Мц 5, 27-32), у якім сцвярджаецца: “Кожны, хто з пажадлівасцю глядзіць на жанчыну, ужо ўчыніў з ёю чужалоства ў сэрцы сваім”. Ён зазначыў, ...
Читать далее »Адпустовы фэст прайшоў у Удзелаўскай парафіі Глыбоцкага дэканату
Свята адбылося на ўрачыстасць святога Антонія ў сераду 13 чэрвеня. На ўрачыстасць прыбыў Генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Францішак Кісель, які і ўзначаліў святую Імшу. У якасці ганаровага госця на багаслужэнні прысутнічаў і айцец-капуцын Максім Варанюк, які ў пачатку мая гэтага года прыняў святарскае пасвячэнне ў Докшыцах. Перад пачаткам святой Імшы ксёндз Францішак асвяціў бакавыя алтары касцёла, якія нядаўна занялі ...
Читать далее »Дзяліцца скарбам хрысціянскага Усходу. XXI Сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы праходзіць у Італіі
У чацвер, 14 чэрвеня 2018 г., у рамках урачыстай Вячэрні ў кафедральным саборы св. Мікалая з Мір у г. Лунгра (Калабрыя, Італія), пачалася ХХІ штогадовая сустрэча ўсходніх каталіцкіх іерархаў Еўропы (Conventus Hierarchorum Catholicorum Europae). Разам з мясцоваю супольнасцю ў інаўгурацыйнай сесіі прынялі ўдзел больш за пяцьдзесят усходніх каталіцкіх біскупаў. У Сустрэчы прымаюць удзел біскупы і духавенства — прадстаўнікі 12-ці Усходніх ...
Читать далее »У Паставах адбылася сустрэча юнакоў Віцебскай дыяцэзіі
З 12 па 14 чэрвеня ў парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Паставах адбылася сустрэча хлопцаў Віцебскай дыяцэзіі. Міністранты і кандыдаты да службы пры алтары прыехалі з розных мясцін нашай дыяцэзіі: з Глыбокага, Варапаева, Шаркаўшчыны, Улы, Параф’янава. Найбольшая група была з Паставаў. Тэмай спаткання стала распазнанне свайго паклікання. Пад кіраўніцтвам кс. Мікалая Ціхановіча і кс. Аляксандра Грыцкевіча юнакі разважалі над выбарам ...
Читать далее »Апублікавана пасланне Папы на Сусветны дзень бедных
Бедныя нас евангелізуюць, дапамагаючы кожны дзень адкрываць прыгажосць Евангелля, заўважыў Папа ў пасланні на Сусветны дзень бедных, якое было прадстаўлена 14 чэрвеня 2018 г. у Ватыкане. Дзень малітвы і ініцыятыў на карысць тых, хто жыве ў нястачы, будзе адзначацца ў гэтым годзе 18 лістапада. Спасылаючыся на яго тэму – “Няшчасны паклікаў, і Пан яго выслухаў” (Пс 34,7), – Папа зазначыў, ...
Читать далее »400-годдзе асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа адзначылі ў Гродне
13 чэрвеня ў Гродне адбыліся ўрачыстасці 400-годдзя асвячэння касцёла Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскі). Гэта найстарэйшая святыня ў горадзе над Нёманам пасля знішчэння ў 1961 г. Вітаўтавай Фары. Таксама ў гэты дзень пробашч парафіі кс. прэлат Антоні Ханько адзначаў 40-годдзе прэзбітэрскага пасвячэння. Святочныя падзеі праходзілі ў адпустовую ўрачыстасць св. Антонія Падуанскага. Касцёл быў асвечаны 13 мая 1618 г. біскупам Віленскім Яўстахіем ...
Читать далее »Біскуп Алег Буткевіч удзяліў сакрамант канфірмацыі 25 вернікам у Задарожжы (+відэа)
Гэта адбылося падчас пастырскай візітацыі віцебскага ардынарыя, якая адбылася ў нядзелю 10 чэрвеня. Сакрамант хрысціянскай сталасці прынялі прадстаўнікі парафій у Задарожжы, Прошкаве і Чарневічах. У пераважнай большасці гэта былі маладыя людзі. Пробашчам у гэтых парафіях з’яўляецца ксёндз Эдвард Нарадоўскі. Зміцер Лупач, тэкст і фота; Леанід Юрык, відэа
Читать далее »В Витебске прошла XIV международная медицинская конференция «Проблемы врачебной этики в современном мире»
С 7 по 8 июня 2018 г. в Витебске проходила XIV международная медицинская конференция «Проблемы врачебной этики в современном мире». Конференция проводится по инициативе Витебской епархии Римско-Католической церкви в Республике Беларусь и Витебского облисполкома. В конференции принимали участие представители Беларуси, Ватикана, Италии, Нигерии, Польши, России, Украины, Франции, Шри-Ланки. Впервые в формате видеоконференции к аудитории дипломатов, медиков, священнослужителей и учёных, собравшихся ...
Читать далее »Святы Айцец: Божыя запаведзі – не абмежаванні, а скарб
Езус прапануе не сурагаты, а сапраўднае жыццё, сапраўдную любоў і сапраўднае багацце, падкрэсліў Пантыфік падчас агульнай аўдыенцыі, якая 13 чэрвеня 2018 г. прайшла ў Ватыкане. Папа пачаў новы цыкл катэхез пра Божыя запаведзі. Спасылаючыся на евангельскае апавяданне пра сустрэчу Езуса з багатым юнаком (Мк 10,17-21), ён заўважыў, што і сёння вялікая колькасць людзей маладога ўзросту прагне напоўніцу пражыць сваё жыццё. ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!