Пасхальная ноч 19 красавіка 2025 года стане знакавай падзеяй для Каталіцкага Касцёла ў Малайзіі – больш за дзве тысячы новых вернікаў уліюцца ў хрысціянскую супольнасць праз прыняцце сакрамантаў хросту і канфірмацыі. Водбліск велікоднай свечкі асветліць твары больш чым двух тысяч малайзійцаў, якія ўступяць у каталіцкую супольнасць падчас надыходзячай Пасхальнай вігіліі. Як паведамляе агенцтва “Fides”, спасылаючыся на мясцовыя касцельныя крыніцы, гэтая ...
Читать далее »Усе навіны
Крыжовы шлях вуліцамі горада і адкрыццё дзвярэй “Вялікага Тыдня” – у Смаргоні прайшлі велікапостные рэкалекцыі (+відэа)
З 11 па 13 красавіка ў смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла адбыліся велікапостныя рэкалекцыі, якія правёў для вернікаў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB. Рэкалекцыйны трыптых змяшчаў у сабе тры тэмы: Крыж, як знак нашайга збаўлення любові Бога да нас; Споведзь – сакрамэнт паяднання і аднаўлення; Касцёл – месца, дзе Бог жывы. У першы дзень рэкалекцый адбыўся штогадовы ...
Читать далее »Нікарагуа: забарона публічных велікодных цырымоній
Урад Нікарагуа забараніў любыя публічныя мерапрыемствы з нагоды Вялікадня. Вернікі могуць маліцца толькі ў сценах касцёлаў, а за парушэнне пагражае арышт. Нікарагуанскія хрысціяне сустракаюць Вялікдзень ва ўмовах жорсткіх абмежаванняў. Урад Даніэля Артэгі забараніў не толькі традыцыйныя велікодныя працэсіі – вернікам забаронена нават выносіць святыя абразы на вуліцы, у той час як вакол касцёлаў дзяжураць значныя сілы бяспекі. Забарона на публічныя ...
Читать далее »Парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску запрашае на духоўную канферэнцыю з арганным суправаджэннем
Парафія Езуса Міласэрнага ў Віцебску запрашае на духоўную канферэнцыю з арганным суправаджэннем з нагоды парафіяльнага адпусту 27 красавіка 2025г. Праграма 10.30 — Jubilate Domino (“Узрадуйцеся ў Пану”)! Духоўная канферэнцыя з арганным суправаджэннем у гонар Юбілейнага году 2025 ад Нараджэння Езуса Хрыста. 11.30 — урачыстая св. Імша (узначаліць кс. Павел Скуба, куратар прапедэўтычнага года МВДС у Гродне) 12.30 — спектакль дзяцей ...
Читать далее »Пан намасціў нас. Імша Хрызма ў Віцебску
У Вялікую сераду 16 красавіка ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага адбылася Імша Хрызма. Гэта той момант, калі ўвесь прэзбітэрый павінен сабрацца вакол алтара ў катэдральным касцёле. Святая Імша Хрызма – знак адзінства Паўсюднага Касцёла і Касцёла на Віцебшчыне. Адзінства аб якім павінны сведчыць нашым жыццём, святарскай паслугай, жыццём кансэкраваным. І гэтым знакам таксама служыць Эўхарыстыя, якую асаблівым чынам будзем перажываць. ...
Читать далее »У якасці Велікодных дэкарацый у Навагрудку будуць выкарыстаныя творы вядомага мастака-манументаліста
Ва ўсіх касцёлах у Беларусі кожны год рыхтуючыся да Пасхі, вернікі аздабляюць храмы, робяць святочныя дэкарацыі прысвечаныя пакутам і смерці Збаўцы, а гэта перш за ўсё імправізаваная цямніца і магіла Езуса. Сакральная прастора набывае зусім іншы, незвычайны характар задумы кожнага верніка на тую цану, якую заплаціў Езус Хрыстус, дзеля таго, каб тыя хто паверыў і прыняў Яго, былі збаўлены. Гэты ...
Читать далее »Вялікі чацвер — свята ўсіх святароў. Віншуем!
Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам. Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да прэзбітэрыя Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсёй нашай краіны. «Святарства — гэта пакліканне, а не кар’ера. Гэта азначае, што яно блізка да прыкладу Хрыста, не як ...
Читать далее »У Вялікі чацвер распачынаецца святы Пасхальны Трыдуум
У Вялікі чацвер, які мы ў гэтым годзе сустракаем 17 красавіка, былі ўстаноўлены сакраманты Эўхарыстыі і пасвячэння. У гэты дзень мы aдкрываемся на сакрамант Эўхарыстыі як на хлеб жыцця, які неабходны чалавеку для выратавання душы. Мы зноў перажываем прыняцце святой камуніі, якая дае магчымасць з’яднацца з Найвышэйшым. На ўзор Хрыста, які прынізіў сябе, імкнемся старанна служыць у братэрскай любові бліжняму. ...
Читать далее »Велікодны эфір 2025 на беларускім тэлебачанні
Белтэлерадыёкампанія ў эфіры двух агульнанацыянальных тэлеканалаў арганізуе прамыя трансляцыі шэрагу набажэнстваў святога Пасхальнага Трыдууму з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага Імя Марыі. Акрамя таго, трансляцыя Пасхальнай Вігіліі будзе весціся з касцёла Святога Духа ў Віцебску. 17 красавіка, Вялікі чацвер: тэлеканал «Беларусь 3» 19.00 — святая Імша Вячэры Пана. Цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі. Трансляцыя з мінскага катэдральнага касцёла Найсвяцейшага ...
Читать далее »Перад Вялікаднем у Гродне адбыўся абед для маламаёмных
15 красавіка ў Гродне з нагоды набліжэння ўрачыстасці Уваскрасення Пана адбыўся абед для маламаёмных і людзей без пэўнага месца жыхарства. Як і кожны год, абед прыгатавалі манахіні Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) разам з валанцёрамі пры падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі. Пасілак благаславіў біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. Таксама прысутнічалі дырэктар таварыства “Caritas” Гродзенскай дыяцэзіі кс. Віталій ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!