Вялікі чацвер — гэта ўспамін устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. Гэта дзень, у які больш, чым любы іншы дзень года, у нас ёсць магчымасць усвядоміць, наколькі мы абавязаны святарам.
Нашы думкі і пажаданні скіроўваем да прэзбітэрыя Віцебскай дыяцэзіі, а таксама і ўсёй нашай краіны.
«Святарства — гэта пакліканне, а не кар’ера. Гэта азначае, што яно блізка да прыкладу Хрыста, не як асабістае адрозненне, але каб ўвесь час служыць іншым»
бл. Ян Павел II
Паважаныя біскупы і святары!
Мы жадаем Вам, каб заўсёды памяталі, нават калі сустракаюцца на шляху служэння цяжкасці, што Вы з’яўляецеся інструментамі Езуса, праз якія Ён ахінае нас, вернікаў, Сваёй бязмежнай любоўю.
Няхай Той, Хто вас паклікаў, надзяляе ласкамі, якія вельмі патрэбныя для больш поўнай рэалізацыі свайго паклікання.
Мы жадаем Вам быць Апосталамі міласэрнасці і заўсёды заставацца вернымі Святарству Хрыста.
Рэдакцыя «Каталіцкага Весніка»
