Брыгада працавала без рэгістрацыі і выкарыстоўвала самаробныя рыштаванні, паведамілі ў Следчым Камітэце. У вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёна на Гродзеншчыне адбылася трагедыя: пры рэстаўрацыі касцёла святога Яхіма загінуў будаўнік. 30-гадовы мужчына выконваў працы на вышыні, ён абшываў сцяну сайдынгам. Аднак рыштаванні аказаліся кепска замацаванымі і абрынуліся, разам з імі ўпаў будаўнік са Смаргоні. Ён разбіўся і памёр да прыезду “хуткай”. Справа ...
Читать далее »Усе навіны
Фоторепортаж: Торжество св. Франциска в Москве
4 октября в московском монастыре францисканцев отпраздновали торжество святого Франциска Ассизского. Торжественную Святую Мессу возглавил Апостольский нунций в Российской Федерации, Архиепископ Челестино Мильоре. В своей проповеди владыка отметил ключевой аспект францисканской харизмы — провозглашение Евангелия и призыв к покаянию как путь к достижению мира. «Пожелание мира будет истинным, только если братья своей жизнью свидетельствуют о том, что провозглашают. Только проживание ...
Читать далее »Свецкія францішкане аднавілі свае абяцанні ў Удзеле
Урачыстасць адбылася ў чацвер 4 кастрычніка, калі Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Францішка Асізскага. На ўрачыстасць у Удзела прыбылі ксёндз Мікалай Ціхановіч, дэкан Глыбоцкі, святары з Глыбокага Іван Кароткін і Віталь Бяленік, дыякан Уладзіслаў Шарковіч, ксёндз Пётр Пятрага з Касцяневічаў, сёстры законныя з Глыбокага і Варапаева, а таксама айцы-аблаты Анджэй Юхневіч і Дзмітрый Занямонскі. Год таму айцы праводзілі тут святыя ...
Читать далее »Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў канцэпцыю закона аб супрацьдзеянні хатняму насіллю
“Усё гэта дурасць, узятая перш за ўсё з Захаду, – сказаў Прэзідэнт. – Вы можаце не перажываць, і народ няхай не хвалюецца – мы будзем зыходзіць выключна з уласных інтарэсаў, нашых беларускіх, славянскіх традыцый і нашага жыццёвага вопыту”. Словы кіраўніка дзяржавы, якімі ён падзяліўся з журналістамі 5 кастрычніка, перадае БЕЛТА. У канцэпцыі закона аб супрацьдзеянні хатняму насіллю змешчана шмат неадназначных ...
Читать далее »Папа і арцыбіскуп Кандрусевіч выступілі на Сінодзе
Папа Францішак і арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступілі перад удзельнікамі XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў. 5 кастрычніка ў Зале Друку Апостальскай Сталіцы прайшоў брыфінг, падчас якога былі агучаны апошнія навіны з Асамблеі. Прэфект Дыкастэрыі па камунікацыі Паола Руфіні пазнаёміў журналістаў са спісам удзельнікаў сходу, якія выступілі падчас трэцяй і чацвёртай кангрэгацыі Сінода. Папа і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі бралі слова ў ходзе так ...
Читать далее »Фотафакт. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч бярэ ўдзел у працы Сіноду Біскупаў
Арцыбіскуп Кандрусевіч, які прадстаўляе беларускі епіскапат на Сінодзе Біскупаў, прысвечаным моладзі, што стартаваў 3 кастрычніка ў Рыме, падзяліўся з Catholic.by сваімі першымі ўражаннямі. «Напачатку ўсё выглядае, як у вуллі пчолаў. Разам з усімі прыходзіць Папа, вітаецца, размаўляе з прысутнымі. Потым усё паволі заціхае, і пачынаецца праца»,— кажа Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. З самага пачтаку арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч пачаў ...
Читать далее »Сайт «Прастора малітвы»: магчымасць штодзённай малітвы анлайн
Штодзённая малітва – не такая простая справа, калі яна сапраўды штодзённая, а не ад часу да часу ды пад настрой. Духоўнае жыццё чалавека патрабуе пастаяннай клапатлівай увагі, прычым у найбольшай меры – увагі ўласнай. Гэта не справа аднаго толькі жадання ці моцнай пастановы. На практыцы чалавек сутыкаецца з вельмі звычайнымі пытаннямі: калі, дзе, колькі часу і як я буду маліцца. ...
Читать далее »Папа на сінадальнай святой Імшы: не пакінуць моладзь самотнай
3 кастрычніка 2018 г. Папа ўзначаліў св. Імшу на распачацце ХV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Ён будзе праходзіць цягам бліжэйшых трох тыдняў. Эўхарыстыя цэлебравалася на галоўнай ватыканскай плошчы пры ўдзеле некалькіх дзесяткаў тысяч вернікаў з розных частак свету. Разам з Францішкам маліліся 266 Сінадальных Айцоў. “Намашчаныя надзеяй мы пачынаем новую касцёльную сустрэчу, здольную ...
Читать далее »У Сінодзе Біскупаў упершыню ў гісторыі прымаюць удзел дэлегаты з КНР
У Сінодзе, які пачаўся ў Ватыкане 3 кастрычніка 2018 г., прымаюць удзел два іерархі з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Гэту інфармацыю пацвердзіў 1 кастрычніка 2018 г. на прэс-канферэнцыі Генеральны сакратар асамблеі. Кардынал Ларэнца Балдзісэры нагадаў, што да гэтага часу ніколі дэлегат ад мацерыковай часткі Кітая не прымаў удзелу ў Сінодзе Біскупаў, устаноўленым Паўлам VI у 1965 г. У пасяджэннях прымуць удзел ...
Читать далее »У Бараўлянах распачынаецца будаўніцтва новага касцёла
Цэнтрам хрысціянскай традыцыі і культуры, а таксама яе сімвалам з’яўляецца святыня, касцёл. Ад моманту асвячэння і ахвяравання будынка касцёла на выключнае карыстанне рэлігійнага культа ён становіцца для вернікаў святым, Божым, сакральным месцам і аб’ектам. У касцёле засяроджваюцца ўсе іншыя сакральныя элементы, прадметы культа і формы релігійнага жыцця. Найважнейшыя з іх: абразы, алтары, крыжы, харугвы, літургічнае адзенне і начынні. У касцёле ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!