Усе навіны

Папа Францішак: за суровасцю хрысціяніна крыюцца сур’ёзныя праблемы

Быць пільнымі хрысціян, якія дэманструюць сябе суровымі і заўсёды дасканалымі, заклікаў Папа падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую 16 кастрычніка цэлебраваў у Ватыкане. У гаміліі Папа Францішак спаслаўся на літургічнае чытанне з Евангелля св. Лукі, у якім апавядаецца, як Езус узлёг за сталом не абмыўшы рук, як гэтага патрабавалі юдэйскія абрадавыя прадпісанні (Лк 11, 37-41). Сваімі паводзінамі Ён выклікаў абурэнне фарысея, у ...

Читать далее »

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч: вымалёўваецца надзея на візіт Папы ў Беларусь

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч распавёў у інтэрв’ю парталу Catholic.by пра кароткую размову з Папам рымскім у Ватыкане. Тадэвуш Кандрусевіч удзельнічае ў працы Сіноду Біскупаў, які праходзіць у Ватыкане на тэму “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. 11 кастрычніка ён выпадкова сустрэў Пантыфіка па дарозе ў залу Паўла VI. “Папу я прывітаў словамі на італьянскай мове: «Добры дзень, Ваша Святасць». Ён ...

Читать далее »

Пантыфік сустрэўся з Прэзідэнтам Польшчы

15 кастрычніка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў ватыканскім Апостальскім палацы Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуду. Пасля сустрэчы з Пантыфікам палітык правёў размовы з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі. Падчас шчырых перамоў, якія адбыліся ў 40-ю гадавіну абрання св. Яна Паўла ІІ Рымскім Пантыфікам, была падкрэслена важнасць ...

Читать далее »

Верхнядзвінская парафія далучылася да руху “Маці ў малітве”

У Дзень Маці, 14 кастрычніка, у парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў горадзе Верхнядзвінску вернікі сабраліся на нядзельную святую Імшу, каб памаціцца за сваіх матуль і падзякаваць Богу за дар мацярынства. Адметнасцю гэтай Эўхарыстыі стала тое, што на святой Імшы разам з парафіянамі малілася спадарыня Людміла Губіна, каардынатар руху “Маці ў малітве” у Беларусі. Рух “Маці ў малітве” узнік у ...

Читать далее »

Сустрэча Папы Францішка ў Аглоне (відэа)

Пантыфік наведаў Латвію 24 верасня гэтага года. Адным з пунктаў праграмы візіту Святога Айца было наведванне санктуарыя ў Аглоне, дзе Папа ўзначаліў cвятую Імшу. На сустрэчу з намеснікам святога Пятра сабралася больш за 35 тысяч чалавек, у тым ліку і пілігрымы з Беларусі. Прапануем увазе чытачоў Catholicnews.by матэрыял, зняты журналістамі “Каталіцкага Весніка”. Леанід Юрык, фота; Зміцер Лупач, відэа

Читать далее »

Святы Айцец кананізаваў папу Паўла VI і арцыбіскупа Рамэра

14 кастрычніка 2018 года Папа Францішак узначаліў кананізацыйную св. Імшу ў Ватыкане. Падчас яе былі ўрачыста абвешчаны святымі сем благаслаўлёных, сярод якіх папа Павел VI і арцыбіскуп Оскара Рамэра. Да хвалы алтара былі ўзнесены таксама два італьянскія святары: кс. Франчэска Спінэлі і кс. Вінчэнца Рамана, нямецкая законніца Марыя Катарына Каспер, іспанская законніца Назарыя Ігнасія Марч Мэсу і малады італьянскі свецкі ...

Читать далее »

Глыбачанін склаў вечныя манаскія абяцанні ў супольнасці айцоў марыянаў у Польшчы

13 кастрычніка 2018 года на Гары Кальварыі на Марыянках (Польшча) у санктуарыі св. Станіслава Папчынскага пяць клерыкаў марыянаў склалі вечныя манаскія абяцанні. Пану Богу на Яго заклік назаўсёды адказалі «так» два браты з Польшчы, беларус і два з Руанды. Сярод іх Ілля Саўчанка МІС, які паходзіць з Глыбоцкай парафіі. Урачыстасць, у якой прынялі ўдзел каля 40 святароў з розных краін ...

Читать далее »

У інтэнцыі Сіноду Біскупаў. У Будславе прайшла сустрэча моладзі

12 і 13 кастрычніка ў нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай каталіцкая моладзь малілася ў інтэнцыі Сіноду Біскупаў, які праходзіць у гэтыя дні ў Рыме на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання». 70 маладых людзей прыбылі разам са сваімі святарамі і законнымі сёстрамі з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Віцебскай дыяцэзіі. Распачалася сустрэча св. Імшой, якую цэлебраваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі: ...

Читать далее »

Папа Францішак пазбавіў духоўнага сану двух чылійскіх біскупаў

Папа Францішак пазбавіў духоўнага сану двух чылійскіх іерархаў: арцыбіскупа Ла-Серэна на пенсіі Франсіска Хасэ Кокса Унэуса і біскупа Ікіке на пенсіі Марка Антоніа Ардэнэса Фэрнандэса. 13 кастрычніка 2018 года Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што ў абодвух выпадках былі ўжыты нормы, якія ўтрымліваюцца ў Апостальскім лісце “Sacramentorum Sanctitatis Tutela”. Яны прадугледжваюць пазбаўленне духоўнага сану, як наступства злоўжыванняў адносна непаўналетніх. Рашэнне, ...

Читать далее »

Беларускі іерарх на Сінодзе: прыйшлося зрабіць рахунак сумлення

Арцыбіскуп Кандрусевіч у інтэрв’ю Vatican News падвёў вынікі першага этапу прац Сінода Біскупаў. Дэлегат ад Беларусі станоўча ўражаны стаўленнем маладых аўдытараў Асамблеі і іх актыўнай пазіцыяй. Першая частка біскупскага сходу прайшла ў большай ступені пад знакам слухання маладых людзей. Сінадальным Айцам хацелася пачуць, што думае моладзь пра Касцёл, чаго чакае ад яго? “Некаторыя прамовы маладых людзей былі вельмі важнымі. Напрыклад, ...

Читать далее »