7 снежня пасля святой Імшы на ІІ нядзелю Адвэнту ва ўтульным прыкасцельным будынку адбылася чарговая сустрэча лепельскіх парафіянаў. Дакладней кажучы не парафіянаў, а парафіянак, бо спаткаліся жанчыны. Гэта сустрэча мела канкрэтную мэту – памаліцца за сваіх дзетак. Ініцыятыва малення за дзяцей пачалася з наведвання лепельскага касцёла 26 кастрычніка арганізатарак сусветнага руху «Маці ў малітве» з Віцебскай дыяцэзіі. Тады віцяблянкі заахвочвалі ...
Читать далее »Усе навіны
Паміж Мінскам і Рымам: абраз Беззаганнай з касцёла святога Віта
Старажытны касцёл святога Віта ў Рыме ўпрыгожвае абраз Беззаганнага Зачацця Панны Марыі, створаны мастаком Францішкам Смуглевічам. Яго рэпрадукцыю можна ўбачыць і ў адным з мінскіх касцёлаў – і на тое ёсць свае прычыны. Францішак Смуглевіч напісаў абраз на замову Айцоў Марыянаў Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Твор прызначаўся для касцёла святога Віта ў Рыме, які меўся стаць духоўным цэнтрам гэтай ...
Читать далее »У Глыбокім біскуп Алег Буткевіч ушанаваў адноўлены абраз Маці Божай Падхорнай
8 снежня, ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч наведаў парафію Святой Тройцы ў Глыбокім. Абраз мае багатую гісторыю і з’яўляецца каштоўным скарбам у гэтым касцёле. Ён знаходзіцца ва ўлюбёным месцы святыні, дзе заўсёды людзі, ад маленькіх дзяцей да дарослых вернікаў. На пачатку Літургіі пробашч парафіі кс. Мікалай Ціхановіч прывітаў Пастыра дыяцэзіі і адзначыў, што “адна ...
Читать далее »У Гродзенскай дыяцэзіі чатыры новыя дыяканы
6 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя чацвёра студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прынялі дыяканскае пасвячэнне. Таксама ў гэты дзень адзначалася 320-годдзе з часу асвячэння гродзенскай катэдры. Дыяканамі сталі Максім Ваўчок, які паходзіць з парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах, Дзмітрый Роўны з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат), Віталій Сямёнаў і ...
Читать далее »Польшча: Карытас праводзіць акцыю па зборы прадуктаў харчавання для людзей у патрэбе
5 і 6 снежня Карытас Польшча праводзіць акцыю «Так, я дапамагаю!» па зборы прадуктаў харчавання для людзей у патрэбе. Акцыя праходзіць у крамах па ўсёй Польшчы. У пятніцу і суботу ў амаль 2000 крамах па ўсёй Польшчы валанцёры збіраюць прадукты працяглага захоўвання. Такога кшталту падтрымка вельмі важная для падрыхтоўкі калядных пасылак для 50 тысяч чалавек, якія маюць патрэбу. Больш за ...
Читать далее »У смаргонскай бальніцы з’явіўся пакой для малітвы католікаў
У цэнтральнай раённай бальніцы Смаргоні цяпер існуе пакой для малітвы католікаў. У памяшканні, якое знаходзіцца побач з неўралагічным аддзяленнем і прызначана пад капліцу Маці Божай Барунскай, Суцяшальніцы Засмучаных, упершыню адбылася святая Імша. Цэлебраваў літургію кс. Артур Ляшнеўскі SDB, які да нядаўняга часу быў пробашчам смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла і пад кіраўніцтвам якога праходзіў рамонт і абсталяванне пакоя для малітвы. ...
Читать далее »Отчет Open Doors: почти половина стран мира ограничивает доступ к Библии
В декабре 2025 года опубликован новый отчет организаций Open Doors и Digital Bible Society, согласно которому почти половина стран мира ограничивает или запрещает доступ к Библии. Исследование охватывает 195 государств и фиксирует 88 стран, где Священное Писание недоступно или находится под жестким контролем, сообщает СПЖ со ссылкой на сайт международной правозащитной христианской организации Open Doors. Согласно представленным данным, самыми жесткими ...
Читать далее »Святы Пасад зацвердзіў афіцыйны тэкст малітвы СДМ-2027
Дыкастэрыя па справах свецкіх, сям’і і жыцця зацвердзіла афіцыйную малітву Сусветных дзён моладзі, якія пройдуць з 3 па 8 жніўня 2027 года ў Сеуле. Тэкст падрыхтаваў карэйскі арганізацыйны камітэт форума па ініцыятыве мясцовага епіскапату. Малітва натхнёная дэвізам Сусветных дзён моладзі 2027 года: “Будзьце адважнымі: Я перамог свет” (Ян 16,33). Яна заклікае моладзь давяраць Хрысту і жыць паводле Евангелля сярод выклікаў ...
Читать далее »Беларускія святары актыўна рыхтуюцца да ўдзелу ў міжнародным чэмпіянаце па міні-футболе
У 2026 годзе беларускія каталіцкія святары прымуць удзел у міжнародным чэмпіянаце па міні-футболе, які пройдзе з 9 па 13 лютага ў Любліне (Польшча). На працягу ўжо некалькіх тыдняў па панядзелках каманда зборнай Беларусі па міні-футболе сярод каталіцкіх святараў праводзіць інтэнсіўныя трэніроўкі ў спарткомплексе “Лідар” у Навагрудку. Акрамя спартыўных мэтаў, кожная такая трэніроўка садзейнічае ўсталяванню братэрства паміж удзельнікамі: святары збіраюцца разам, ...
Читать далее »Законная сястра з Італіі справілася з жудасным заторам на дарозе
Не кожны дзень можна ўбачыць манахіню, якая бярэцца за рэгуляванне дарожнага руху, яшчэ і робіць гэта, шырока ўсміхаючыся. Але сястра Эмілія Джітару, урсулінка з Лечэ (Італія), стала сенсацыяй у сацыяльных сетках пасля таго, як выйшла на ажыўленае рымскае скрыжаванне і разабралася з заторам. На відэа сястра ў чорным габіце і яркіх красоўках упэўнена жэстыкулюе, выводзячы аўтамабілі і аўтобус з затора ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!