Мат ‒ што гэта? Чалавек павінен разумець, з якім агнём ён жартуе. Курыльшчыка папярэджваюць, паказваючы згнілыя лёгкія, алкаголіка ‒ дэманструючы паразы печані. Людзі ведаюць, на што ідуць і чым рызыкуюць. Брыдкаслоўе ‒ не проста лаянка, ругань, імкненне атрымаць верх над праціўнікам у спрэчцы. Яно накіравана ў першую чаргу супраць Бога, за што атрымала назву «чорнай ругані». Мацюкацца ‒ значыць «лаяцца ...
Читать далее »Усе навіны
Святы Айцец прызначыў про-сакратара Сінода Біскупаў
Святы Айцец Францішак прызначыў 62-гадова біскупа Марыё Грэка, дагэтуль пастыра мальтыйскай дыяцэзіі Гоца, Генеральным про-сакратаром Сінода Біскупаў. Марыё Грэк нарадзіўся ў 1957 г. на Мальце. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1984 г. Абараніў доктарскую дысертацыю па кананічным праве ў Папскім універсітэце св. Тамаша Аквінскага “Анджэлікум”. Займаўся душпастырствам на Мальце, нёс служэнне ў мясцовай курыі. 26 лістапада 2005 г. Бэнэдыкт XVI прызначыў ...
Читать далее »У Віцебску дзякавалі Богу за сёлетні ўраджай
29 верасня ў катэдральнай парафіі Езуса Міласэрнага ў Віцебску адбылося свята ўраджаю. Урачыстую Імшу ўзначаліў пробашч парафіі кс. канонік Валеры Орсік. На пачатку кс. Валеры падкрэсліў, што “чалавек павінен быць удзячны Богу, які нам дае жыццё і тое, што патрэбна для жыцця”. Таксама было адзначана, што Бог, акрамя ўсяго, ёсць яшчэ і прыгажосць. У гаміліі, якую прамовіў дыякан Алег Зямчонак, была ...
Читать далее »Орша запрашае на восеньскі «Вінаграднік»
Чарговая сустрэча «Вінаградніку» пройдзе 12 кастрычніка ў Оршы. Тэма: «Навучаныя Богам». «І ўжо не будуць вучыць адзін аднаго і брат брата і казаць: «Пазнайце Пана», бо ўсе самі будуць ведаць Мяне, ад малога да вялікага…» (Ераміі 31,34). Запіс абавязковы і трывае да 10 кастрычніка па тэл: +37529 500-40-88
Читать далее »Святы Айцец заклікае маліцца аб місіянерскай “вясне” ў Касцёле
Папа Францішак заклікае маліцца аб абуджэнні місіянерскай дзейнасці ў Касцёле. 1 кастрычніка ў інтэрнэце з’явіўся відэаролік, у якім ён абвясціў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на гэты месяц. “Cёння місіянерская дзейнасць Касцёла патрабуе новага імпульсу, каб адказаць на выклік абвяшчэння Езуса, памерлага і ўваскрослага”, — перакананы Пантыфік. Святы Айцец падкрэсліў, што неабходна “дасягнуць перыферый гуманітарнага, культурнага і рэлігійнага асяроддзя, дзе ...
Читать далее »30-ы навучальны год распачаўся ў Гродзенскай семінарыі
30 верасня ўрачыстым актам інаўгурацыі навучальнага года Вышэйшая духоўная семінарыя ў Гродне ўжо ў 30-ы раз прыняла маладых людзей, якія праз чалавечую, інтэлектуальную, духоўную і пастырскую фармацыю хочуць аддацца выключнаму служэнню Богу і Касцёлу, паведамляе grodnensis.by. На інаўгурацыю прыбыло шмат гасцей. Прысутнічалі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф ...
Читать далее »Папа Францішак устанавіў Нядзелю Божага Слова
Трэцяя нядзеля Звычайнага перыяду будзе прысвечана цэлебрацыі, рэфлексіі і распаўсюджванню Божага слова. Адмысловае распараджэнне Святога Айца ўтрымліваецца ў новым Апостальскім лісце “Aperut illis”. Дакумент Францішка ў форме “motu proprio” быў абнародаваны 30 верасня – у 1600-годдзе з дня смерці перакладчыка Святога Пісання на лацінскую мову, св. Гераніма. Папа падкрэсліў, што ўстанаўленне Нядзелі Божага Слова з’яўляецца адказам на ініцыятыву шматлікіх вернікаў, ...
Читать далее »У Навагрудку адбыўся канцэрт арганнай музыкі і творчы вечар з нагоды парафіяльнага фэсту
28 верасня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку адбыўся дабрачынны канцэрт арганнай музыкі і вакальных выканаўцаў. Поўны храм слухачоў сабраў дабрычынны канцэрт арганнай музыкі, прымеркаваны парафіяльнаму фэсту ў гонар св. Міхала Арханёла. На канцэрце прысутнічалі госці з Польшчы, Санкт-Пецярбургу, Мінска, Гродна, Ліды, Шчучына, Мастоў, Іўя і іншых гарадоў. У праграме прагучалі традыцыйныя рэлігійныя і класічныя сусветныя творы Вівальдзі, Гайдна, Данаўдзі, ...
Читать далее »Хто, як не Бог: у Варапаеве Пастаўскага дэканату адзначылі парафіяльны адпуст
Падзея адбылася ў нядзелю, 29 верасня, калі Касцёл адзначае ўрачыстасць святога Міхала Арханёла. Менавіта такі тытул мае Варапаеўская парафія. Дарэчы, гэты святы лічыцца таксама і нябесным заступнікам Беларусі. Святая Імша распачалася а 10 гадзіне. На яе прыбылі кс. Павел Самсонаў, дэкан Пастаўскі, кс. Ян Пугачоў, дэкан Шаркаўшчынскі, кс. Эдуард Сінкевіч SCJ, вікарый з Паставаў, кс. Валерый Марціноўскі, які нядаўна скончыў ...
Читать далее »“Кола вучняў Ратцынгера” пра святарства і цэлібат
Святарскі цэлібат – гэта дар для Касцёла, заявілі члены “Кола вучняў Ратцынгера”. У мінулыя дні ў Ватыкане праходзіла пасяджэнне студэнтаў і паплечнікаў Бэнэдыкта XVI. “Святарства ў тэалогіі Ёзэфа Ратцынгера ў святле актуальнай сітуацыі” – так гучала тэма сёлетняй сустрэчы “Ratzinger Schuelerkreis”. 28 верасня 2019 года прайшоў публічны сімпозіум, які доўжыўся некалькі гадзін, прысвечаны актуальным выклікам святарства ў Касцёле. Уваход быў ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!