У той час, калі ўвесь свет імкнецца адказаць на шматлікія выклікі, звязаныя з пандэміяй каранавіруса, Caritas Internationalis заклікае да спынення агню ў зонах канфліктаў і зніжэння доўга бедных краін. 16 ліпеня адбылася анлайн-прэзентацыя справаздачы гэтай буйнейшай каталіцкай дабрачыннай арганізацыі за 2019 год з удзелам яе старшыні, кардынала Луіса Антоніа Тагле з Філіпін. Іерарх заўважыў, што падчас пандэміі патрэбна не толькі ...
Читать далее »Усе навіны
Ва Украіне паўстала супольнасць рыцараў ордэна Яна Паўла II
4 ліпеня 2020 г. у Камянец-Падольскай дыяцэзіі (Украіна) адбылася гістарычная падзея — стварэнне першай на гэтых землях супольнасці рыцараў ордэна Яна Паўла II. 14 мужчын з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў г. Хмельніку, уступілі да гэтага ордэну. Пасвячэнне ў рыцары ўзначаліў ардынарый Камянец-Падольскай дыяцэзіі Леон Дубраўскі. Ордэн рыцараў Яна Паўла II — гэта новае супольнасць для Украіны, але ўжо вельмі вядомая ...
Читать далее »Швецыя: пандэмія зрабіла людзей больш адкрытымі на рэлігію
Католікі ў Швецыі складаюць каля 2% насельніцтва краіны, але ў актуальных абставінах, яны маюць шмат магчымасцей, каб быць крэатыўнай і евангелізацыйнай меншасцю, — лічыць кардынал Андэрс Арбарэліус. Арцыбіскуп Стакгольма зазначыў, што падчас крызісу, выкліканага пандэміяй карановіруса, многія людзі пераканаліся ў абмежаваннях спажывальніцкай культуры і сёння выглядаюць больш адкрытымі на рэлігійныя і духоўныя справы. Разважаючы пра задачы католікаў у шведскіх рэаліях ...
Читать далее »На Филиппинах сгорела одна из важнейших христианских святынь
Во время пожара 10 июля в Маниле сгорела статуя Младенца Иисуса (Santo Niño), важная святыня для местных католиков, символизирующая прибытие христианства на архипелаг. Santo Niño – один из древнейших христианских образов, почитаемых на Филиппинах: согласно преданию, он был привезен Фернаном Магелланом в 1521 году и подарен первым филиппинским католикам. Утраченная на острове Мактан во время восстания, стоившего жизни португальскому мореплавателю, ...
Читать далее »Адпачынак разам з духоўнымі заняткамі: рэкалекцыі на байдарках
10-12 ліпеня для ўдзельнікаў Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі, маладых сем’яў, якія выйшлі з гэтага душпастырства, і ўдзельнікаў евангелізацыйнага курсу “Альфа” адбыліся рэкалекцыі на байдарках. У сустрэчы, якую ўзначаліў душпастыр моладзі кс. канонік Антоні Грэмза, прынялі ўдзел 36 чалавек. У праграме кожнага дня былі святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, канферэнцыя. Кожны дзень быў прысвечаны пэўнай тэме: SOS, ...
Читать далее »Карабель-бальніца імя Папы Францішка дапамагае змагацца з пандэміяй
У барацьбу з каронавірусам у Бразіліі ўключыўся карабель-бальніца імя Папы Францішка, які ўжо амаль два гады аказвае медыцынскую дапамогу насельніцтву ўзбярэжжаў Амазонкі. «Карабель ужо зрабіў цуды, несучы надзею народам, што пражываюць уздоўж ракі. Мы не маглі не ўдзельнічаць у барацьбе з COVID-19», — заўважыў брат Жоэль Соуза, член каманды карабля. Інтэрв’ю з ім было апублікавана на сайце Рады Біскупскіх Канферэнцый ...
Читать далее »Новым пробашчам салезіянскай парафіі ў Смаргоні стаў кс. Павел Шчарбіцкі
12 ліпеня падчас святой Імшы на пасаду пробашча парафii Св. Мiхала Арханёла ў Смаргоні ўступіў кс. Павел Шчарбiцкi SDB. На ўрачыстасці прысутнічалі Рэгіянальны настаяцель беларускіх салезіянаў кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дэкан Смаргонскага дэканата кс. канонік Леанард Станкоўскі а таксама салезіяне з законнай супольнасці Маці Божай Успамогі Хрысціянаў у Смаргоні. Парафіяне прывіталi яго сардэчнымi віншаваннямi i паабяцалi памятаць у малітве. Дзеці ...
Читать далее »Святы Айцец засмучаны сітуацыяй вакол сабора св. Сафіі ў Стамбуле
Падчас сустрэчы ў вернікамі на малітве “Анёл Панскі”, якая 12 ліпеня 2020 г. прайшла ў Ватыкане, Пантыфік пракаментаваў рашэнне аб змене статуса сабора св. Сафіі ў Стамбуле. Папа нагадаў, што ў другую нядзелю ліпеня адзначаецца Міжнародны дзень мора. Ён прывітаў усіх работнікаў марской сферы, асабліва тых, хто знаходзіцца далёка ад сваіх блізкіх і сваёй краіны. “Мора скіроўвае мае думкі далёка, ...
Читать далее »Пантыфік ухваліў дэкрэты Кангрэгацыі па справах кананізацыі
10 ліпеня 2020 г. Папа Францішак правёў сустрэчу з кардыналам Анджэла Бэчу, прэфектам Кангрэгацыі па справах кананізацыі, падчас якой дазволіў абнародаваць падрыхтаваныя дыкастэрыяй дэкрэты. Першы дакумент тычыцца прызнання цуда, здзейсненага праз заступніцтва італьянскай свецкай верніцы, Слугі Божай Марыі Антоніі Сама (1875-1953). Святы Айцец ухваліў таксама чатыры дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў Слугаў Божых: італьянскага езуіта, місіянера, падарожніка, картографа і даследчыка ...
Читать далее »Папа Францішак моліцца за аргентынскіх святароў з COVID-19
Святы Айцец запэўніў у малітве за святароў, хворых на каранавірус, якія працуюць у аргентынскіх трушчобах. Аб гэтым ён сказаў у кароткім відэапасланні. Папа Францішак заўважыў, што хоча быць побач з імі ў гэты час змагання з хваробай, а таксама, што моліцца за святароў і духоўна суправаджае ўвесь Божы народ, які ў гэты складаны перыяд з’яднаўся вакол сваіх пастыраў. Асаблівым чынам ...
Читать далее »
Каталіцкі Веснік Добрая Вестка ў тваім доме!